Есть такая улица — имени Юрия Шандалова

Редактор

Улица имени Юрия Шандалова протянулась на окраине Новобелицкого леса. Здесь в детстве он с друзьями играл в футбол. А «воротами» служили школьные портфели и пиджаки. На лесных тропинках он мчался на велосипеде, который его отец и старший брат — тогда слесари спичечной фабрики «Везувий» — собрали из разных, уже бывших в ходу, деталей. Этот велосипед стал для парня дорогим воспоминанием детства.

Юра любил спорт. Ему, щупленькому юноше, это увлечение очень помогло потом. Он стал сильным и ловким. Его боевой товарищ Павел Грибов, который сейчас работает журналистом в поселке Итат Кемеровской области, вспоминает, как они, молодые лейтенанты, боролись и как Юрий всегда выходил победителем. А сам Юрий в письме к сестре потом расскажет о своем поединке с двухметровым фашистом, о том, как в той схватке он вышел победителем.

После окончания школы и 10 месячных курсов Юрий готовился к мирной профессии-учительской, мечтал преподавать историю. Но началась война, и 18-летний юноша добровольцем идет на фронт. Если сейчас читаешь наградные письма на него, то думаешь, Какой славный боевой путь прошел наш земляк.

Вот он, ефрейтор, командует группой разведчиков из семи человек в тылу врага, принимает бой со 130 фашистами, рассеивает их. Во второй раз подрывает две автомашины, которые шли из Лехова в город Невель. А однажды прикрывал отход своей группы и был настолько тяжело ранен, что враги посчитали его убитым. Но партизаны подобрали смельчака и переправили на Большую землю. Отцом он об этом, разумеется, не писал. А сестре с легкой горечью потом сообщить: «Я четыре раза был ранен. На моем солдатском теле 11 следов от заживших ран. А мне же только прошло 20 лет».

Вот Юрий после окончания офицерской школы — младший лейтенант командует взводом. Он лично уничтожил расчет пулемета и содействовал движению взвода вперед. А когда командовал ротой, то в течение двух дней в боях за высоту 228,4 отбивает одиннадцать контратак противника, уничтожает лично свыше 10 фашистов.

И вот левый берег Одера. 16 апреля 1945 года Юрий командует 9-й штурмовой ротой 674 стрелкового полка 150 Идрицко-Берлинской дивизии. Накануне штурма укреплений врага Павел Грибов, командир 7-й роты, вспоминает в письме о последней их встрече: «Здесь поделились впечатлениями о проведенной разведке боем. К этому времени в наших траншеях поселились и артиллеристы, установившие здесь свои стереотрубы. Вот отсюда мы и осмотрели внимательно во всю глубину обороны противника. И Юрик после осмотра сказал: «Как селедок в бочке… Все траншеи запряжены фрицами. Но, ребята, не бойтесь! Артиллеристы помогут».

Во время боя его рота глубоко вклинивается в оборону противника. Сказываются жестокие контратаки врага. Юрий неоднократно сам лазил за станковый пулемет и заставлял врага откатываться назад. Четвертую контратаку немцы поддержали двумя танками. Юрий с двумя бойцами выдвигается вперед и уничтожает танки фауст-патронами. Но враги вокруг него замыкают кольцо. Закончились все боеприпасы. Последнего фашиста Юрий заколол кинжалом.

В наградном письме пишется: «Когда наши части оттеснили немцев, был найден изуродованный труп тов. Шандалова. Где защищался советский офицер, лежало 48 трупов немецких солдат». Посмертно ему было присвоено звание Героя Советского Союза.

Подвиг — бессмертие героя. На здании гомельской СШ №2, где учился Юрий, на мемориальной доске есть и его имя. А в школе на стенде собраны материалы о нем, как и в гомельской СШ №4, комсомольская организация которой носит имя героя. Юные земляки Юрия в своих экзаменационных сочинениях пишут о нем, что «он навек» останется в рядах юных, в их сердцах, он этого заслужив своей жизнью-подвигом.

К родным героя приходят письма. Красные следопыты 247-й Московской, 4-й Кустанайской, Марциенской (Латвийская ССР) средних школ желают пополнить свои музеи новыми материалами о Юрию. Пионеры-четвероклассники СШ №2 борются за присвоение отряду имени Героя Советского Союза Юрия Шандалова.

Когда по инициативе Новобелицкого райкома партии и райисполкома состоялся праздник улицы имени Юрия Шендалова, в зале Районного Дома культуры собралось много ее жителей. Среди них немало ветеранов Великой Отечественной войны, чьи груди украшены многочисленными орденами и медалям. Здесь были П. И. Глебов, М. Н. Кузнецов, И. М. Масляков, Е. М. Толкачев, A. Е. Цицаркин. Все они гордятся, что живут по улице имя героя.

Т. Кожемякин, внештатный корреспондент «Гомельской правды»

Ёсць такая вуліца

Імя Юрыя Шандалава

Вуліца імя Юрыя Шандалава працягнулася на ўскрайку навабеліцкага лесу. Тут у дзяцінстве ён з сябрукамі гуляў у футбол. А «варотамі» служылі школьныя партфелі і пінжакі. На лясных сцяжынках ён імчаўся на веласіпедзе, які яго бацька і старэйшы брат — тады слесары запалкавай фабрыкі «Везувій» — сабралі з розных, ужо былых у хаду, дэталей. Гэты веласіпед стаў для хлопца дарагім успамінам дзяцінства.

Юра любіў спорт. Яму, шчупленькаму юнаку, гэтае захапленне вельмі дапамагло потым. Ён стаў моцным і лоўкім. Яго баявы таварыш Павел Грыбаў, які цяпер працуе журналістам у пасёлку Ітат Кемераўскай вобласці, успамінае, як яны, маладыя лейтэнанты, бораліся і як Юрый заўсёды выходзіў пераможцам. А сам Юрый у пісьме да сястры потым раскажа аб сваім паядынку з двухметровым фашыстам, аб тым, як у той сутычцы ён выйшаў пераможцам.

Пасля заканчэння школы і 10 месячных курсаў Юрый рыхтаваўся да мірнай прафеcii — настаўніцкай, марыў выкладаць гісторыю. Але пачалася вайна, і 18-гадовы юнак добраахвотнікам ідзе на фронт. Калі цяпер чытаеш узнагародныя лісты на яго, то думаеш, які слаўны баявы шлях прайшоў наш зямляк.

Вось ён, яфрэйтар, камандуе групай разведчыкаў з сямі чалавек у тыле ворага, прымае бой са 130 фашыстамі, рассейвае іх. У другі раз падрывае дзве аўтамашыны, якія ішлі з Лехава ў горад Невель. А аднойчы прыкрываў адыход сваёй групы і быў настолькі цяжка паранены, што ворагі палічылі яго забітым. Але партызаны падабралі смельчака і пераправілі на Вялікую зямлю. Бацькам ён аб гэтым, зразумела, не пісаў. А сястры з лёгкой горыччу потым паведаміць: «Я чатыры разы быў паранены. На маім салдацкім целе 11 слядоў ад зажыўшых ран. А мне ж толькі мінула 20 гадоў».

Вось Юрый пасля заканчэння афіцэрскай школы — малодшы лейтэнант камандуе ўзводам. Ён асабіста знішчыў разлік кулямёта і садзейнічаў руху ўзвода наперад. А калі камандаваў ротай, то на працягу двух дзён у баях за вышыню 228,4 адбівае адзінаццаць контратак праціўніка, знішчае асабіста звыш 10 фашыстаў.

I вось левы бераг Одэра. 16 красавіка 1945 года Юрый камандуе 9-й штурмавой ротай 674 стралковага палка 150 Ідрыцка-Берлінскай дывізіі. Напярэдадні штурму ўмацаванняў ворага Павел Грыбаў, камандзір 7-й роты, успамінае ў пісьме аб апошняй іх сустрэчы: «Тут падзяліліся ўражаннямі аб праведзенай разведцы боем. К гэтаму часу ў нашых траншэях пасяліліся і артылерысты, якія ўсталявалі тут свае стэрэатрубы. Вось адсюль мы і агледзелі ўважліва ва ўсю глыбіню абароны праціўніка. I Юрык пасля агляду сказаў: «Як селядцоў у бочцы… Усе траншэі запруджаны фрыцамі. Але, рабяты, не бойцеся! Артылерысты дапамогуць».

У час бою яго рота глыбока ўкліньваецца ў абарону праціўніка. Адбіваюцца жорсткія контратакі воpara. Юрый неаднаразова сам лажыўся за станкавы кулямёт і прымушаў воpara адкатвацца назад. Чацвёртую контратаку немцы падтрымалі двума танкамі. Юрый з двума байцамі высоўваецца наперад і знішчае танкі фауст-патронамі. Але ворагі вакол яго замыкаюць кальцо. Скончыліся ўсе боепрыпасы. Апошняга фашыста Юрый закалоў кінжалам.

Ва ўзнагародным лісце пішацца: «Калі нашы часці адцяснілі немцаў, быў знойдзен знявечаны труп тав. Шандалава. Дзе абараняўся савецкі афіцэр, ляжала 48 трупаў нямецкіх салдат». Пасмяротна яму было прысвоена звание Героя Савецкага Саюза.

Подзвіг — бяссмяротнасць героя. На будынку Гомельскай СШ №2, дзе вучыўся Юрый, на мемарыяльнай дошцы есць і яго імя. А ў школе на стэндзе сабраны матэрыялы аб ім, як і ў Гомельскай СШ №4, камсамольская арганізацыя якой носіць імя героя. Юныя землякі Юрыя ў сваіх экзаменацыйных сачыненнях пішуць аб ім, што «ён навек» застанецца ў радах юных, у іх сэрцах, ён гэтага заслужыу сваім жыццём-подзвігам».

Да родных героя прыходзяць пісьмы. Чырвоныя следапыты 247-й Маскоўскай, 4-й Кустанайскай, Марцыенскай (Латвійская ССР) сярэдніх школ жадаюць папоўніць свае музеі новымі матэрыяламі аб Юрыю. Піянеры-чацверакласнікі СШ №2 змагаюцца за прысваенне атраду імя Героя Савецкага Саюза Юрыя Шандалава.

Калі па ініцыятыве Навабеліцкага райкома партыі і райвыканкома адбылося свята вуліцы імя Юрыя Шандалава, у зале раённага Дома культуры сабралася многа яе жыхароу. Сярод iх нямала ветэранау Вялікай Айчыннай вайны, чые грудзі ўпрыгожаны шматлікімі ордэнамі і медалям. Тут былі П. I. Глебаў, М. Н. Кузняцоў, I. М. Маслякоў, Я. М. Таўкачоў, A. Е. Цыцаркін. Усе яны ганарацца, што жывуць па вуліцы імя героя.

Ц. КАЖАМЯКІН, няштатны карэспандэнт «Гомельскай праўды»

Источник: Гомельская правда, 10.10.1978

Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.