«Горелое болото»

Редактор

«Красная книга» географических названий Гомеля и окрестностей

Место в Гомеле под названием «Горелое болото» с настоящим, в полном смысле этого слова большим болотом, существовало давно. Болото было окончательно засыпано только после 1950 года. Тогда весь этот массив (район улицы Победы и вокзала) был перепланирован и занят новой капитальной застройкой. А болото это было немаленькое, занимало около 8 гектаров.

В далекие времена это болото было расположено далеко от центра городка Гомель. Только по мере роста города в 19 веке жилая застройка вплотную приблизилась к нему, особенно после прокладки в 1873 году через Гомель железной дороги. В это время застройка охватывала «Горелое болото» уже почти со всех сторон.

Болото в далеком прошлом было, по-видимому, озером, но с течением времени по ряду причин, прежде всего, в связи с воздействием человека на природу оно преобразовалось в болото. В начале 20 века, по свидетельству старожилов, оно очень густо было покрыто кустарником, осокой и камышом, особенно у берегов. Растительность была густая и высокая; в жаркое время летом значительная ее часть на берегу и над водой была сухая. В Гомеле часто случались пожары. Особенно силен он был в 1856 году, когда сгорел почти весь город (см. Лебедев, 1962 г. «Гомель», стр. 25). Старожилы со слов своих дедушек и бабушек рассказывали, что во время этого пожара был сильнейший штормовой ветер, который разносил со своими порывами куски горячих частиц очень далеко. Горел одновременно почти весь город.

Тогда отдельные куски горящих домов, досок, крыш порывами ветра были занесены на густую сухую растительность на берега болота, превратившееся в огненный смерч. Так ли это было, или, возможно, пожар был в другое время, но старожилы связывают название «Горелое болото» именно с пожаром вокруг него.

Понятно, что изложенное здесь — лишь одна из возможных версий. Что же представляло собой Гомельскую окрестность с начала 20 века, носившую название «Горелое болото»?

Болото окружали улицы Поворотная (потом она называлась Гусейновская, а после войны — улица имени Черняховского). Безымянная (сейчас улица имени Сазонова), Либавская (вдоль железной дороги, сейчас это улица имени Шевченко), Гимназическая (потом улица имени К. Либкнехта, сейчас ее нет). Слесарный переулок (ныне улица имени Курчатова).

Вот как описан этот район в публикации «Город Гомель» авторов Жудро, Сербова и Довгялло, указанной в книге «Записки Северо-Западного отдела Императорского Русского географического общества» (Вильно, 1911 г.) (цитирую): «от мужской гимназии (сейчас это здание БИИЖТа — Р. М.) до линии железной дороги раскинулась целая часть города, носившая название «Горелое болото». Место хорошо распланировано и густо застроено хорошими домами. Но на улицах непролазная грязь, на некоторых целое лето стоят большие лужи гниющей воды. Здесь же, в центре города, огромное «Горелое болото», густо поросло кустарником, осокой, тростником».

Рядом с этим районом проходила улица Генеральская (сейчас — улица Красноармейская). Об этой улице авторы упомятой публикации написали так: «Генеральская улица, несмотря на свое громкое название, такая грязная, что весной и осенью по ней нет ни пешему проходу, ни конному проезду».

Вот такая была это часть Гомеля 80 лет назад. Всего лишь 80…

Р. Музыченко, активист областного отделения Советского фонда культуры

«Чырвоная кніга» геаграфічных назваў Гомеля і наваколляў

«Гарэлае балота»

Месца ў Гомелі пад назвай «Гарэлае балота» з сапраўдным, у поўным сэнсе гэтага слова вялікім балотам, існавала даўно. Балота было канчаткова засыпана толькі пасля 1950 года. Тады ўвесь гэты масіў (раён вуліцы Перамогі і вакзала) быў перапланаваны і заняты новай капітальнай забудовай. А балота гэта было немаленькае, займала каля 8 гектараў.

У далёкія часы гэтае балота было размешчана далёка ад цэнтра мястэчка Гомель. Толькі па меры росту горада ў 19 стагоддзі жылая забудова ўшчыльную наблізілася да яго, асабліва пасля пракладкі ў 1873 годзе праз Гомель чыгункі. У гэты час забудова ахоплівала «Гарэлае балота» ўжо амаль з усіх бакоў.

Балота ў далёкім мінулым было, відаць, возерам, але з цягам часу па шэрагу прычын, перш за ўсё, у сувязі з уздзеяннем чалавека на прыроду яно пераўтварылася ў балота. У пачатку 20 стагоддзя, па сведчанню старажылаў, яно вельмі густа было пакрыта хмызняком, асакой і чаротам, асабліва ля берагоў. Расліннасць была густая і высокая; у спякотны час летам значная яе частка на беразе і над вадой была сухая. У Гомелі часта здараліся пажары. Асабліва моцны ён быў у 1856 годзе, калі згарэў амаль увесь горад (гл. Лебедзеў, 1962 г. «Гомель», стар. 25). Старажылы са слоў сваіх дзядоў і бабуль расказвалі, што ў час гэтага пажару быў мацнейшы штармавы вецер, які разносіў са сваімі парывамі кавалкі гарачых часцінак вельмі далёка. Гарэў адначасова амаль увесь горад.

Тады асобныя кавалкі дамоў, якія гарэлі, дошак, дахаў парывамі ветру былі занесены на густую сухую расліннасць на берагі балота, якое ператварылася ў вогненны смерч. Ці так гэта было, або, магчыма, пажар быў у іншы час, але старажылы звязваюць назву «Гарэлае балота» менавіта з пажарам вакол яго.

Зразумела, што выкладзенае тут — толькі адна з магчымых версій. Што ж уяўляла сабой гомельскае наваколле з пачатку 20 стагоддзя, якое насіла назву «Гарэлае балота»?

Балота акружалі вуліцы Паваротная (потым яна называлася Гусейнаўская, а пасля вайны — вуліца імя Чарняхоўскага). Безыменная (зараз вуліца імя Сазонава), Лібаўская (уздоўж чыгункі, цяпер гэта вуліца імя Шаўчэнкі). Гімназісцкая (потым вуліца імя К. Лібкнехта, зараз яе няма). Слясарны завулак (цяпер вуліца імя Курчатава).

Вось як апісаны гэты раён у публікацыі «Горад Гомель» аўтараў Жудро, Сербава і Даўгялы, якая змешчана ў кнізе «Запіскі Паўночна-Заходняга аддзела Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства» (Вільна, 1911 г.) (цытую): «Ад мужчынскай гімназіі (зараз гэта будынак БІІЧТу — Р. М.) да лініі чыгункі
раскінулася цэлая частка горада, якая насіла назву «Гарэлае балота». Месца добра распланавана і густа забудавана добрымі дамамі. Але на вуліцах непралазны бруд, на некаторых цэлае лета стаяць вялікія лужыны гнілой вады. Тут жа, у цэнтры горада, вялізнае «Гарэлае балота», якое густа парасло хмызняком, асакой, трыснягом».

Побач з гэтым раёнам праходзіла вуліца Генеральская (зараз — вуліца Чырвонаармейская). Аб гэтай вуліцы аўтары ўпамянутага артикула напісалі так: «Генеральская вуліца, нягледзячы на сваю гучную назву, такая брудная, што вясной і восенню па ёй няма ні пешаму праходу, ні коннаму праезду».

Вось такая была гэта частка Гомеля 80 гадоў назад. Усяго толькі 80…

Р. Музычэнка, актывіст абласнога аддзялення Савецкага фонду культуры

Источник: Гомельская правда, 14.02.1991

Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.