Любенская улица

«Красная книга» географических названий

Эта улица в Советском районе города представляет собой центр бывшей деревни Любны (местные жители произносят Любня и Любна), которая вошла в границы Гомеля 5 ноября 1934 года.

Деревня Любны (будем пользоваться официальной формой названия) располагалась на месте древнего радимичского поселения, которое, на наш взгляд, называлось «Любьно». В этом географическом наименовании вычленяется корень люб -, который также в форме луб-, лоб-, лаб — имеется в составе названий ряда водных объектов и некоторых населенных пунктов Гомельщины (реки Лобжа, Любынь, Любка, Лабченко: деревни Лубень, Лубное, Лубянка, Любань Наровлянского, Калинковичского, Кормянского, Октябрьского, Буда-Кошелевского районов). Этимологическое значение этих названий — «низменность, низинный луг, сенокос: великая впадина: небольшое болото; русло реки». Кстати, подобные наименования встречаются по всей Восточной Славии.

Существует и другая возможность объяснить наименование Любны и похожие на него географические имена: исследователи указывают на древнерусское слово лубъ — «луб, кора, лыко»; аналогичное слово существует, например, в польском языке в значении «обдертая древесина липы, дуба». Название «Любьно» при сопоставлении со словом «лубь» подразумевается как краткое прилагательное в значении «лубяной, лубяное (поселение)», сравните сказочное выражение «лубяная избушка».

Обозначение расположенного рядом с гомельскими Любнами озера Любенского является производным от наименования деревни. С другой стороны, озеро надо считать остатками старого русла Сожа. Берега озера и ближайшие к нему подходы действительно представляют собой низменный поплав, заливной луг. Не исключено, что радимичи освоили некое приславянское наименование с корнем люб — в отмеченном нами значении («низменность», «впадина»), но оформили новое название уже по-славянски, с суффиксом — ьно — Любьно.

Принадлежность обитания Любьно к радимичам подтверждается и археологическими исследованиями, показывающими, что на берегах Любенского озера в Х-ХІ веках существовал вероятный радимицкий центр (одно из поселений в гомельских окрестностях; устное сообщение археолога А. А. Макушникова).

Показательными являются некоторые факты из прошлого села Любны. В начале XX века в ней проживало 198 человек мужского пола и 170 человек женского пола, имелось 52 двора; в распоряжении любенской деревенской общины были 145 десятин пахотной земли и 9 десятин земли, непригодной для земледелия; деревня причислялась к приходу Гомельской Троицкой церкви. (Список населенных мест Могилевской губернии. Под. ред. Г. П. Пожарова. Могилев, 1910. С. 36).

Рядом с Любнами располагалось поместье, принадлежавшее дворянам М. и И. А. Шендюковским. В распоряжении владельцев имелось 84 десятины пахотной земли и 150 десятин под лесом; имение состояло из одного двора, где проживало 10 человек (4 мужчины и 6 женщин).

Вдоль Любенского леса, который был вырублен частично до революции и окончательно после революции, тянулись большие, на несколько десятков гектаров, плантации лекарственного растения — мяты. Интересно, что мяту с любенских посадок, по воспоминаниям Гомельского краеведа А. А. Радевича, использовали в фармацевтической промышленности бывшей Могилевской губернии и даже продавали за границу.

Во время контрреволюционного стрекопытовского мятежа в марте 1919 года каратели-белогвардейцы готовили расстрел в Любенском лесу попа Гомельской Троицкой церкви Андрея Трусевича якобы за сотрудничество с большевиками. Перед смертью священник попросил позволить ему помолиться и обратился к Богу примерно с такими словами: «Боже, если я виноват, покарай, если же нет, то спаси!». В этот момент показался верховой с пакетом, в котором имелся приказ отменить расстрел попа.

Озеро Любенское местные жители называли Панским (видимо, имелось в виду имение панов Шендюковских). Старожилы вспоминают также о существовании кирпичного завода в Любнах, однако, статистические материалы 1910 года его не указывают. По всей вероятности, завод возник позже, поскольку в его реальности сомневаться трудно: до сих пор на Любенской улице имеются старые постройки из великолепного красного кирпича.

В послереволюционное время жители Любнов продолжали заниматься земледелием, имея достаточно большие наделы, или «планы», как их называли коренные гомеляне. В районе современной улицы Левоневского находились гумны любенцев. Кстати, до середины 30-х годов XX века улица Левоневского называлась Мещанской. Этим названием, по-видимому, подчеркивалось, что её обитатели, в отличие от жителей Любнов, были «горожанами» (а любенцы — «крестьянами»). И действительно, на Мещанской улице селились торговцы, ремесленники и представители других слоев городского населения.

Как и повсеместно в стране, крестьяне села Любны объединили в совхоз под названием… «Пески» (это название достаточно оригинальное и нетипичное для советских совхозов и колхозов, объяснялось наличием сплошных песков во всех близлежащих окрестностях). На месте кирпичного завода построили инкубаторную станцию. Во время Великой Отечественной войны Любенская улица не пострадала, а вот соседняя с нею Новолюбенская улица, возникшая на месте пустыря уже в советское время, была полностью сожжена.

А. Рогалёв
Гомельская правда 13.08.1993

Любенская вуліца

«Чырвоная кніга» геаграфічных назваў

Гэтая вуліца ў Савецкім раёне горада ўяўляе сабой цэнтр былой вёскі Любны (мясцовыя жыхары вымаўляюць Любня і Любна), якая ўвайшла ў межы Гомеля 5 лістапада 1934 года.

Вёска Любны (будзем карыстацца афіцыйнай формай назвы) размяшчалася на месцы старажытнага радзіміцкага пасялення, якое, на наш погляд, называлася «Любьно». У гэтым геаграфічным найменні вычляняецца корань люб-, які таксама ў форме луб-, лоб-, лаб- маецца ў складзе назваў шэрагу водных аб’ектаў і некаторых населеных пунктаў Гомельшчыны (рэкі Лобжа, Любынь, Любка, Лабчанка: вёскі Лубень, Лубнае, Лубянка, Любань Нараўлянскага, Калінкавіцкага, Кармянскага, Акцябрскага, Буда-Кашалёўскага раёнаў). Этымалагічнае значэнне гэтых назваў — «нізіна, нізінны луг, сенажаць: вялікая ўпадзіна: невялікае балота; рэчышча ракі». Дарэчы, падобныя найменні сустракаюцца па ўсёй Усходняй Славіі.

Існуе і іншая магчымасць растлумачыць найменне Любны і падобныя на яго геаграфічныя імёны: даследчыкі ўказваюць на старажытнарускае слова лубъ — «луб, кара, лыка»; аналагічнае слова існуе, напрыклад, у польскай мове ў значэнні «абдзёртая драўніна ліпы, дуба». Назва «Любьно» пры супастаўленні са словам «лубь» разумецца як кароткі прыметнік у значэнні «лубяны, лубяное (пасяленне)», параўнайце казачны выраз «лубяная хатка».

Абазнэчэнне размешчанэга побач з гомельскімі Любнамі возера Любенскага з’яўляецца вытворным ад наймення вёскі. З іншага боку, возера трэба лічыць рэшткамі старога рэчышча Сожа. Берагі возера і бліжэйшыя да яго падыходы сапраўды ўяўляюць сабой нізінны поплаў, заліўны луг. Не выключана, што радзімічы асвоілі нейкае даславянскае найменне з коранем люб- у адзначаным намі значэнні («нізіна», «упадзіна»), але аформілі новую назву ўжо па-славянскі, з суфіксам — ьно — Любьно.

Прыналежнасць пасялення Любьно да радзімічаў пацвярджаецца і археалагічнымі даследаваннямі, якія паказваюць, што на берагах Любенскага возера ў Х-ХІ стагоддзях існаваў верагодны радзіміцкі цэнтр (адно з пасяленняў у гомельскіх наваколлях; вуснае паведамленне археолага А. А. Макушнікава).

Паказальнымі з’яўляюцца некаторыя факты з мінулага вёскі Любны. У пачатку XX стагоддзя ў ёй пражывала 198 чалавек мужчынскага полу і 170 чалавек жаночага полу, мелася 52 двары; у распараджэнні любенскай вясковай абшчыны былі 145 дзесяцін ворнай зямлі і 9 дзесяцін зямлі, непрыдатнай для земляробства; вёска прылічвалася да прыхода гомельскай Троіцкай царквы. (Список населенных мест Могилёвской губернии. Под. ред. Г. П. Пожарова. Могилёв, 1910. С. 36).

Побач з Любнамі размяшчаўся маёнтак, які належаў дваранам М. і I. А. Шандзюкоўскім. У распараджэнні ўладальнікаў мелася 84 дзесяціны ворнай зямлі і 150 дзесяцін пад лесам; маёнтак складаўся з аднаго двара, дзе пражывала 10 чалавек (4 мужчыны і 6 жанчын).

Уздоўж Любенскага лесу, які быў высечаны часткова да рэвалюцыі і канчаткова пасля рэвалюцыі, цягнуліся вялікія, на некалькі дзесяткаў гектараў, плантацыі лекавай расліны — мяты. Цікава, што мяту з любенскіх пасадак, па ўспамінах гомельскага краязнаўца А. А. Радзевіча, выкарыстоўвалі ў фармацэўтычнай прамысловасці былой Магілёўскай губерні і нават прадавалі за мяжу.

Падчас контррэвалюцыйнага стракапытаўскага мяцяжу ў сакавіку 1919 года карнікі-белагвардзейцы рыхтавалі расстрэл у Любенскім лесе папа гомельскай Троіцкай царквы Андрэя Трусевіча быццам бы за супрацоўніцтва з бальшавікамі. Перад смерцю свяшчэннік папрасіў дазволіць яму памаліцца і звярнуўся да бога прыкладна з такімі словамі: «Божа, калі я вінаваты, пакарай, калі ж не, то выратуй!». У гэты момант паказаўся верхавы з пакетам, у якім меўся загад адмяніць расстрэл папа.

Возера Любенскае мясцовыя жыхары называлі Панскім (відаць, меўся на ўвазе маёнтак паноў Шандзюкоўскіх). Старажылы ўспамінаюць таксама аб існаванні цагельнага завода ў Любнах, аднак, статыстычныя матэрыялы 1910 года яго не ўказваюць. Па ўсёй верагоднасці, завод узнік пазней, паколькі ў яго рэальнасці сумнявацца цяжка: дагэтуль на Любенскай вуліцы маюцца старыя пабудовы з цудоўнай чырвонай цэглы.

У паслярэвалюцыйны час жыхары Любнаў працягвалі займацца земляробствам, маючы дастаткова вялікія надзелы, ці «планы», як іх называлі карэнныя гамяляне. У раёне сучаснай вуліцы Леванеўскага знаходзіліся гумны любенцаў. Дарэчы, да сярэдзіны 30-х гадоў XX стагоддзя вуліца Леванеўскага называлася Мяшчанскай. Гэтай назвай, відаць, падкрэслівалася, што яе прабывальнікі, у адрозненне ад жыхароў Любнаў, былі «гараджанамі» (а любенцы — «сялянамі»). I сапраўды, на Мяшчанскай вуліцы сяліліся гандляры, рамеснікі і прадстаўнікі іншых слаёў гарадскога насельніцтва.

Як і паўсюдна ў краіне, сялян вёскі Любны аб’ядналі ў саўгас пад назвай… «Пяскі» (гэтая назва дастаткова арыгінальная і нетыпічная для савецкіх саўгасаў і калгасаў, тлумачылася наяўнасцю суцэльных пяскоў ва ўсіх бліжэйшых наваколлях). На месцы цагельнага завода пабудавалі інкубатарную станцыю. У час Вялікай Айчыннай вайны Любенская вуліца не пацярпела, а вось суседняя з ёю Новалюбенская вуліца, якая ўзнікла на месцы пустэчы ўжо ў савецкі час, была цалкам спалена.

А. Рогалёў.
Гомельская правда 13.08.1993

Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.

Print Friendly, PDF & Email