Он создавал облик нашего города

Редактор
2 снежня 2008 г. адзначаецца 140 год з дня нараджэння выдатнага беларускага дойліда Станіслава Данілавіча Шабунеўскага (1868–1937), чыё імя ўключана ва ўсе энцыклапедыі і падручнікі па архітэктуры, а жыццё і творчасць аказаліся непарыўна звязанымі з Гомелем.

Гомельская зямля нарадзіла будучага архітэктара – яго радзімай стала сяло Скароднае Мазырскага павета Мінскай губерні (сёння – Ельскі раён Гомельскай вобл.). Ст. Шабунеўскі паходзіў са старажытнага шляхетскага рода, які вёў сваю гісторыю ад XVI ст., але да XIX ст. страціў землеўладанні і перайшоў да дробнай чыноўніцкай службы, што было даволі тыповым інтэлігенцыі рубяжа ХІХ-ХХ ст. Бацька Станіслава быў паштовым служачым і некалькі разоў мяняў месца працы, пераязжаючы з аднаго павятовага горада ў другі.

Сталенне і вучнёўства С. Шабунеўскага прайшло ў Пінску, Бабруйску. Гэтыя гарады ўразілі яго сваёй старажытнай архітэктурай і зрабілі ўплыў на фарміраванне мастацкага густу. У 1890 г. ён сярэднюю скончыў адукацыю у знакамітай з 1617 г. Слуцкай мужчынскай класічнай гімназіі, дзе вучыўся на сродкі камітэта дапамогі бедным вучням. Паступіўшы пасля гімназіі, ў Санкт-Пецярбургскі універсітэт на матэматычны факультэт, праз год Станіслаў вырашыў, што яго жыццё павінна быць аддана архітэктуры. Аднак вучоба на матэматычным факультэце не прайшла дарма – у большасці будучых твораў майстра адчуваецца матэматычная дакладнасць, імкненне «праверыць алгебрай гармонію».

У 1891 г. Шабунеўскі стаў студентам Пецярбургскага інстытута грамадзянскіх інжынераў, дзе яго навучалі такія знакамітыя архітэктары-практыкі свайго часу як Р.А. Гедзіке, І.С. Кітнер, В.А. Шрэтэр і інш. Інстытут быў паспяхова скончаны ў 1896 г. З дыпломам першага разраду Станіслаў быў накіраваны на пасаду інжынера ў будаўнічы аддзел гомельскага ўчастка Лібава-Роменскай чыгункі. Але склалася так, што замест чыгуначных аб’ектаў яго першай значнай работай ў Гомелі стаў праект будынака Аляксандраўскай мужчынскай гімназіі (1898), у якім зараз знаходзіцца галоўны вучэбны корпус Беларускага універсітэта транспарта. Дарэчы, сёлета гэтаму шыкоўнаму збудаванню, выкананаму ў стылі нэакласіцызма, спаўняецца 110 год.

С. Шабунеўскаму пашанцавала, што напачатку яго творчай дзейнасці склаўся круг яго кантактаў з асяродкам творчай і адукаванай інтэлігенцыі Гомеля. А вызначальным момантам яго прафесійнай біяграфіі стала падтрымка з боку князёў Паскевічаў – Федара Іванавіча і Ірыны Іванаўны. Іх бездакорны густ і інтуіцыя дазволілі ўбачыць у маладым чалавеку вялікае дараванне. С. Шабунеўскаму была прапанавана адказная пасада гарадскога архітэктара Гомеля.

Тагачасны Гомель імкліва пераўтвараўся з правійцыйнага павятовага мястэчка ў прамыслова-транспартны і культурны цэнтр, які па свайму патэнцыялу абганяў губернскі Магілёў. Пасля прыходу сюды Лібава-Роменскай і Палескай чыгунак у некалькі разоў павялічылася насельніцтва, узніклі новыя раёны, расла банкаўская і сацыяльная сферы. На шчасце, у тагачасным Гомелі знайшліся сілы і магчымасці, здольныя забяспечыць яго развіццё адпаведна патрабаванням ХХ ст. Інтэлект і дасведчанасць Паскевічаў, матэр’яльныя магчымасці гомельскіх купцоў-прадпрымальнікаў як Паляковы, Грошыкавы, Шановічы, Дамброўскі і інш., а таксама талент архітэктара С. Шабунеўскага вызначылі сапраўдную рэвалюцыю ў абліччы горада.

Архітэктар Шабунеўскі быў майстрам прасторава-планіровачнай арганізацыі города, яго функціянальнай структуры з характэрнымі рысамі, уласцівымі першым дзесяцігоддзям XX ст. Для яго Гомель быў аб’ектам пастаянных творчых пошукаў. Майстарам створаны эмаціянальна насычаныя, выразныя, буйнамаштабныя архітэктурныя творы, якія па-сапраўднаму ўпрыгожылі Гомель. Назавём хаця б некаторыя з іх. Акрамя мужчынскай гімназіі, гэта будынкі аддзяленняў Арлоўскага (раг вуліц Савецкай-Першамайскай) і Віленскага банкаў (раг вуліц Савецкай-Сялянскай). Знешне розныя, банкі мелі шмат агульных рыс: зрэзаныя вуглавыя часткі абодвух будынкаў выходзілі на перакрыжаванне вуліц, фланкіраваліся порцікамі з калонамі, завяршаліся купаламі. Разруставаныя фасады багата дэкарыраваны з выкарыстаннем матываў класіцызма і мадэрна.

Сапраўдным упрыгожаннем Гомеля быў і застаецца асабняк по вул. Ірынінскай, 15, у якім зараз «Дом грамадзянскіх абрадаў». Як сведчыць дата на фігурным аттыку і ўладальніцкая манаграма ў картушы над галоўным уваходам дома, ён быў пабудаваны для знакамітага гомельскага ўрача Наўма Аляксандрава ў 1903 г. Галоўны фасад будынка багата аздоблены ляпнымі ральефамі ў духе мадэрна з элементамі гістарызма. У стылі мадэрн выкананы двухпавярховы жылы дом на рагу вуліц Баўмана-Білецкага (раней Баярская-Мільённая). Ён будаваўся ў якасці даходнай маёмасці купца К.П. Грошыкава, дзе жыллё здавалася жадаючым ўнаймы. Для такіх самых мэтаў існаваў дом, што зараз мае адрас Савецкая, 20 і які вылучаецца на фоне суседніх пабудоў раскошнай мадэрнавай ляпнінай, што любіў выкарыстовываць у сваіх працах архітэктар Шабунеўскі.

Больш стрыманы дэкор скарыстаны ім у будынках лячэбнага прызначэння: земскай бальніцы і шпіталі. Яны з,явіліся на вуліцы Князя Паскевіча падчас першай сусветнай вайны на сродкі княгіні І.І. Паскевіч. Будовы адзначаны формамі мадэрна і класіцызма і арганічна ўпісаліся ў прыбярэжную панараму з боку р. Сож, годна гарманіруючы з палацава-паркавым ансамблям. І сёння яны выкарыстоўваюцца ў якасці медыцынскіх устаноў. Гэта стары корпус бальніцы хуткай дапамогі і знаходзячыйся на рэстаўрацыі ваенны шпіталь па вул. ім. Камісарава).

У творчасці архітэктара Шабунеўскага быў вопыт дачынення да праектавання дамоў у так званым “рускім стылі”. Сюды можна аднесці Св. Нікольскую царкву Палескай чыгункі (1904 г.), якая пасля рэстаўрацыі ўвайшла ў комплекс аднайменнага мужчынскага манастыра па вул. Дз. Беднага; былы клуб запалкавай фабрыкі “Везувій” (1922 г.), цяпер – корпус аб,яднання “Гомельдрэў” на вул. Севастопальскай, 61.

Пасля рэвалюцыі С.Д. Шабунеўскі працягваў працаваць архітэктарам, праектуючы ня толькі для Гомеля, але і другіх месцаў, галоўным чынам, Клінцоў. Ён узначаліў асушэнне вядомага ў Гомелі “гарэлага балота”, дзякуючы чаму спрамілі вул. Паштовую (цяпер Перамогі) у бок чыгуначнага вакзала. Пад яго кіраўніцтвам у 1920-я гг. ішла рэстаўрацыя палаца Паскевічаў пасля пажару ў выніку Стракапытаўскага мецяжу 1919 г. Жылыя дамы, якія ўзвадзіліся па праектах архітэктара Шабунеўскага ў паслярэвалюцыйны час, адпавядалі канструктывістскім мастацкім тэндэнцыям. Адным з первых шматпавярховых будоў Гомеля з 1927 г. быў дом на вул. Пушкіна, 26, у які меў кватэры секцыйнага тыпу. А самы высокі будынак у даваенным горадзе з,явіўся ў 1931 г. Ім стаў шасціпавярховы дом для рабочых паравозавагонарамонтнага завода, так званы Дом-камуна. Доўгія калідоры з вялікай колькасццю кватэр камунальнага тыпу і агульнымі кухнямі адпавядалі тагачасным камуністычным перакананням – жыць разам, камунай. З рысамі канструктывізма, але ўжо з асобнымі добраўпарадкаванымі кватэрамі, у той самы перыяд пабудаваў С.Д. Шабунеўскі дом па пр. Леніна, 51. Ён складаецца з цэнтральнага аб,ёма і бакавых крылаў, якія ствараюць утульны ўнутраны дворык. Апошнім рэалізаваным праектам майстра быў будынак на рагу Кірава-Артылярыйскай (што бліжэй да вінзавода)…

У лютым 1931 г. С.Д. Шабунеўскі быў арыштаваны органамі АДПУ. Архітэктара абвіноўвалі ў прычыннасці да права-трацкісцкай контррэвалюцыйнай арганізацыі, у якой ён і іншыя яе члены нібыта вялі шкодніцкую дзейнасць у будаўніцтве. Пад час следства ён не прызнаў сябе вінаватым, але быў асуджаны на 10 год з адбываннем пакарання ў горадзе Кемь на Беламорканале. Тут ён і памёр у 1937 г. Поўнасцю рэабілітаваны за адсутнасцю склада злачынства ў 1989 г.

Страта Станіслава Шабунеўскага, нанесла вялікую шкоду архітэктуры не толькі Гомеля, еле і ўсёй Беларусі, створанае ж ім засталося і сёння складае каштоўную частку архітэктурнай спадчыны нашага горада.

Думаецца, што зробленае майстрам павінна быць ацэнена і аддзячана яго землякамі. На нашу думку, ёсць усе падставы надаць імя Станіслава Шабунеўскага адной з вуліц Гомеля, ушанаваць яго мемарыяльнай дошкай на адным са створаных ім жа будынкаў. А ў шэрагу скульптурных выяў клоўну, дворніку, пасажыру, радзімічу, помнік архітэктару Шабунеўскаму стаў бы самым натуральным актам аддачы даніны канкрэтнаму чалавеку, які ўнёс свой значны ўклад у стварэнне аблічча нашага горада.

Лебедзева Валянціна Міхайлаўна (выкладчык кафедры беларускай культуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Ф. Скарыны)
Літвінава Таццяна Фёдараўна (загадчык мастацкім аддзелам музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля)

2 декабря 2008 г. отмечается 140 лет со дня рождения выдающегося белорусского зодчего Станислава Даниловича Шабуневского (1868-1937), чье имя включено во все энциклопедии и учебники по архитектуре, а жизнь и творчество оказались неразрывно связанными с Гомелем.

Гомельская земля родила будущего архитектора-его родиной стало село Скородное Мозырского уезда Минской губернии (ныне-Ельский район Гомельской обл.). С. Шабуневский происходил из древнего шляхетского рода, который вел свою историю от XVI в., но до XIX в. потерял землевладения и перешел к мелкой чиновничьей службе, что было довольно типичным интеллигенции рубежа ХІХ-ХХ в. Отец Станислава был почтовым служащим и несколько раз менял место работы, переезжая из одного уездного города в другой.

Взросление и ученичество С. Шабуневского прошло в Пинске, Бобруйске. Эти города поразили его своей древней архитектурой и оказали влияние на формирование художественного вкуса. В 1890 г. он среднюю закончил образование в знаменитой с 1617 г. Слуцкой мужской классической гимназии, где учился на средства Комитета помощи бедным ученикам. Поступив после гимназии, в Санкт-Петербургский университет на математический факультет, через год Станислав решил, что его жизнь должна быть преданно архитектуре. Однако учеба на математическом факультете не прошла даром – в большинстве будущих произведений мастера чувствуется математическая точность, стремление «проверить алгеброй гармонию».

В 1891 г. Шабуневский стал студентом Петербургского института гражданских инженеров, где его обучали такие знаменитые архитекторы-практики своего времени как Р. А. Гедике, И.С. Китнер, В. А. Шретер и др. Институт был успешно закончен в 1896 г. С дипломом первого разряда Станислав был направлен на должность инженера в строительный отдел Гомельского участка Либаво-Роменской железной дороги. Но сложилось так, что вместо железнодорожных объектов его первой значимой работой в Гомеле стал проект здания Александровской мужской гимназии (1898), в котором сейчас находится главный учебный корпус Белорусского университета транспорта. Кстати, в этом году этому шикарному сооружению, выполненному в стиле неоклассицизма, исполняется 110 лет.

С. Шабуневскому повезло, что в начале его творческой деятельности сложился круг его контактов с окружением творческой и образованной интеллигенции Гомеля. А определяющим моментом его профессиональной биографии стала поддержка со стороны князей Паскевичей – Федора Ивановича и Ирины Ивановны. Их безупречный вкус и интуиция позволили увидеть в молодом человеке большое дарование. С. Шабуневскому была предложена ответственная должность городского архитектора Гомеля.

Тогдашний Гомель стремительно превращался из провинциального уездного городка в промышленно-транспортный и культурный центр, который по своему потенциалу обгонял Губернский Могилев. После прихода сюда Либаво-Роменской и Полесской железных дорог в несколько раз увеличилось население, возникли новые районы, росла банковская и социальная сферы. К счастью, в тогдашнем Гомеле нашлись силы и возможности, способные обеспечить его развитие соответственно требованиям ХХ в. Интеллект и осведомленность Паскевичей, материальные возможности гомельских купцов-предпринимателей как Поляковый, денежный, Шановичи, Домбровский и др., а также талант архитектора С. Шабуневского определили настоящую революцию в облике города.

Архитектор Шабуневский был мастером пространственно-планировочной организации города, его функциональной структуры с характерными чертами, присущими первым десятилетиям XX в. Для него Гомель был объектом постоянных творческих поисков. Мастером создан эмоционально насыщенные, выразительные, крупномасштабные архитектурные произведения, которые по-настоящему украсили Гомель. Назовем хотя бы некоторые из них. Кроме мужской гимназии, это здания отделений Орловского (угол улиц Советской-Первомайской) и Виленского банков (угол улиц Советской-Крестьянской). Внешне разные, банки имели много общих черт: срезанные угловые части обоих зданий выходили на перекресток улиц, фланкировались портиками с колоннами, завершались куполами. Разрустованные фасады богато декорированы с использованием мотивов классицизма и модерна.

Настоящим украшением Гомеля был и остается особняк по ул. Ирининской. 15, в котором сейчас «Дом гражданских обрядов». Как свидетельствует дата на фигурном Аттике и обладательская монограмма в картуше над главным входом дома, он был построен для знаменитого Гомельского врача Наума Александрова в 1903 г. Главный фасад здания богато отделан лепными ральефами в духе модерна с элементами историзма. В стиле модерн выполнен двухэтажный жилой дом на углу улиц Баумана-Билецкого (ранее Боярская-Миллионная). Он строился в качестве доходного имущества купца К. П. Денежкова, где жилище сдавалось желающим внаем. Для таких же целей существовал дом, что сейчас имеет адрес Советская, 20 и выделяющийся на фоне соседних построек роскошной модерной лепниной, что любил использовать в своих работах архитектор Шабуневский.

Более сдержанный декор использован им в зданиях лечебного назначения: земской больнице и больнице. Они пояявились на улице Князя Паскевича во время Первой мировой войны на средства княгини И.И. Паскевич. Строения отмечены формами модерна и классицизма и органично вписались в прибрежную панораму со стороны р. Сож, достойно гармонируя с дворцово-парковым ансамблем. И сегодня они используются в качестве медицинских учреждений. Это старый корпус больницы скорой помощи и находящийся на реставрации военный госпиталь по ул. им. Комиссарова).

В творчестве архитектора Шабуневского был опыт причастности к проектированию домов в так называемом “русском стиле”. Сюда можно отнести св. Никольскую церковь Полесской железной дороги (1904 г.), которая после реставрации вошла в комплекс одноименного мужского монастыря по ул. Д. Бедного; бывший клуб спичечной фабрики ”Везувий“ (1922 г.), сейчас – корпус объединения ”Гомельдрев » на ул. Севастопольской, 61.

После революции С. Д. Шабуневский продолжал работать архитектором, проектируя не только для Гомеля, но и других мест, главным образом, Клинцов. Он возглавил осушение известного в Гомеле ”горелого болота», благодаря чему спрямили ул.  Почтовую (ныне Победы) в сторону железнодорожного вокзала. Под его руководством в 1920-е гг. шла реставрация дворца Паскевичей после пожара в результате Стрекопытовского мятежа 1919 г. Жилые дома, которые строились по проектам архитектора Шабуневского в послереволюционное время, соответствовали конструктивистским художественным тенденциям. Одним из первых многоэтажных домов Гомеля с 1927 г. был дом на ул. Пушкина, 26, который имел квартиры секционного типа. А самое высокое здание в довоенном городе появилось в 1931 г. Им стал шестиэтажный дом для рабочих паровозовагоноремонтного завода, так называемый Дом-коммуна. Длинные коридоры с большим количеством квартир коммунального типа и общими кухнями соответствовали тогдашним коммунистическим убеждениям – жить вместе, коммуной. С чертами конструктивизма, но уже с отдельными благоустроенными квартирами, в тот самый период построил С. Д. Шабуневский дом по пр. Ленина, 51. Он состоит из центрального объёма и боковых крыльев, которые создают уютный внутренний дворик. Последним реализованным проектом мастера было здание на углу Кирова-Артилерийской (что ближе к винзаводу)…

В феврале 1931 г. С. Д. Шабуневский был арестован органами ОГПУ. Архитектора обвиняли в причинности к право-троцкистской контрреволюционной организации, в которой он и другие ее члены якобы вели вредительскую деятельность в строительстве. Во время следствия он не признал себя виновным, но был осужден на 10 лет с отбыванием наказания в городе Кемь на Беломорканале. Здесь он и умер в 1937 г. полностью реабилитирован за отсутствием состава преступления в 1989 г.

Потеря Станислава Шабуневского, нанесла большой ущерб архитектуре не только Гомеля, но и всей Беларуси, созданное же им осталось и сегодня составляет ценную часть архитектурного наследия нашего города.

Думается, что сделанное мастером должно быть оценено и отблагодарено его земляками. По нашему мнению, есть все основания присвоить имя Станислава Шабуневского одной из улиц Гомеля, почтить его мемориальной доской на одном из созданных им же зданий. А в ряде скульптурных изображений клоуна, дворника, пассажира, радимича, памятник архитектору Шабуневскому стал бы самым естественным актом отдачи дани конкретному человеку, внесшему свой значительный вклад в создание облика нашего города.

Лебедева Валентина Михайловна (преподаватель кафедры белорусской культуры Гомельского государственного университета им.Щепкина). Ф. Скорины)
Литвинова Татьяна Федоровна (заведующий художественным отделом музея Гомельского дворцово-паркового ансамбля)

Гомельская правда, 4 декабря 2008 года