Площадь Труда

Редактор

«Красная книга» географических названий Гомеля и окрестностей

Это площадь, которая хорошо известна гомельчанам и которую никогда не обходят приезжие, сложилась исторически на месте перекрёстка трёх центральных улиц города — Замковой (ныне — проспект имени Ленина), Кузнечной (Интернациональной) и Могилёвской (имени Кирова). Современное название площадь получила в послереволюционные годы в связи с тем, что на ней напротив массивного каменного здания синагоги (оно располагалось на месте нынешнего дорожно-строительного техникума) на пьедестале была поставлена чугунная статуя (под бронзу) мускулистого рабочего, который с усилием крутил рычаги ключа, надетого на квадрат большого торцевого винта.

Рабочий словно стремился ввернуть винт в конусную колонку, которая стояла перед ним. Статуя символизировала мощность пролетариата, который прокладывал новый путь.

Однако название площади работы имело другой, более глубокий исторический подтекст. В период нарастания революционного движения эта гомельская площадь служила местом массовок и собраний рабочих многих промышленных предприятий и железнодорожного узла города. В дни Февральской революции 1917 года на площади особенно бурно проходила своеобразная борьба представителей различных партий (РСДРП (б), партий левых и правых эсеров, Бунда) за влияние среди рабочих. Устанавливались даже специальные столы, за которыми составлялись списки желающих вступить в ту или иную партию.

В наши дни на площади Труда расположен мемориальный комплекс «Вечный огонь». Что же касается памятника-статуи рабочего с ключом, то он был снят по той причине, что препятствовал движению транспорта. Название же — площадь Труда — сохранилось. И, на мой взгляд, является интересным памятником славного революционного прошлого города.

А. Радевич, краевед

«Чырвоная кніга» геаграфічных назваў Гомеля і наваколляў

Плошча Працы

Гэта плошча, якая добра вядома гамяльчанам і якую ніколі не абмінаюць прыезджыя, склалася гістарычна на месцы перакрыжавання трох цэнтралышх вуліц горада — Замкавай (цяпер — праспект імя Леніна), Кузнечнай (Інтэрнацыянальнай) і Магілёўскай (імя Кірава). Сучасную назву плошча атрымала ў паслярэвалюцыйныя гады ў сувязі з тым, што на ёй насупраць масіўнага мураванага будынка сінагогі (яно размяшчалася на месцы цяперашняга дарожна-будаўнічага тэхнікума) на п’едэстале была пастаўлена чыгунная статуя (пад бронзу) мускулістага рабочага, які з намаганнем круціў рычагі ключа, надзетага на квадрат вялікага тарцовага вінта.

Рабочы нібы імкнуўся ўкруціць вінт у конусную калонку, якая стаяла перад ім. Статуя сімвалізавала магутнасць пралетарыяту, які пракладваў новы шлях.

Аднак назва плошчы Працы мела іншы, больш глыбокі гістарычны падтэкст. У перыяд нарастання рэвалюцыйнага руху гэта гомельская плошча служыла месцам масовак і сходаў рабочых многіх прамысловых прадпрыемстваў і чыгуначнага вузла горада. У дні лютаўскай рэвалюцыі 1917 года на плошчы асабліва бурна праходзіла своеасаблівая барацьба прадстаўнікоў розных партый (РСДРП(б), партый левых і правых эсэраў, Бунда) за ўплыў сярод рабочых. Устанаўліваліся нават спецыяльныя сталы, за якімі складаліся спісы тых, хто жадаў уступіць у тую ці іншыю партыю.

У нашы дні на плошчы Працы размешчаны мемарыяльны комплекс «Вечны агонь». Што ж датычыцца помніка-статуі рабочага з ключом, то ён быў зняты па той прычыне, што перашкаджаў руху транспарту. Назва ж — плошча Працы — захавалася. І, на мой погляд, з’яўляецца цікавым помнікам слаўнага рэвалюцыйнага мінулага горада.

А. РАДЗЕВІЧ, краязнаўца

Источник: Гомельская правда, 09.08.1990

Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.