Улицы Андрея и Федосея и другие достойные внимания

Редактор

«Красная книга» географических названий Гомеля и окрестностей

На плане Гомеля 1910 года вдоль линий Либаво-Роменской и Полесской железных дорог (на участке в черте города эти линии шли вместе, рядом друг с другом) указана Железнодорожная улица. Но я, как старожил города, утверждаю, что такого наименования даная улица не имела. Издавна она называлась Андреевской. Обозначение же Железнодорожная улица, видимо, появилось потому, что у нас, когда составлялся план, название Андреевская, которое употребляли все местные жители, еще официально не закрепилось. В конце XIX и начале XX веков Андреевская улица только формировалась, она шла вдоль железной дороги, поэтому ее и обозначили как железнодорожную. А возникновение названия Андреевская связано со следующим фактом.

На углу современных улиц Украинской (бывшая Андреевская) и Циолковского (бывшая Федосеевская) где-то в 80-х годах XIX века, а может и немного позже, железнодорожный служащий построил большой дом для двух своих сыновей — Андрея и Федосея. По своему внешнему виду дом напоминал букву «г». В одной части его поселился Андрей, а в другой — Федосей. От этого дома в разные стороны со временем пошли две улицы — Андреевская и Федосеевская. Вот такая история.

На том же плане города 1910 года на углу Замковой и Троицкой улиц изображен квадрат, но не указано, что именно имеется в виду. Мне же вспоминается 1916 год, когда на этом месте еще хранились остатки католического кладбища. Они были небольшими, но древними. Возникли еще в XVIII веке, когда Замковой улицы не существовало. На месте бывшего римско-католического кладбища в наши дни располагаются ювелирный магазин «Рубин», хлебный — «Колосок» и аптека. Здесь пролегает главная улица Гомеля — проспект имени Ленина, ежедневно проходят сотни, если не тысячи гомельчан и гостей города. И никто (почти никто) не знает об этом историческом месте. А знать и помнить надо. Вот я и предлагаю установить на одном из домов памятный знак. И еще: надо уточнить места других кладбищ в городских границах и почтить их таким же образом, ведь у каждого из нас, знаем мы это или нет, есть частичка прошлого.

Перейдем к следующему факту, к следующему стоящему вниманию страницы Гомельского прошлого. Все, пожалуй, знают улицу Коммунаров, бывшую Мясницкую. Она получила свое современное название в честь гомельских Коммунаров, которые геройски погибли во время стрекопытовского белогвардейского мятежа в марте 1919 года.

Биографии Коммунаров — Б. Я. Ауэрбаха, М. С. Билецкого, И. И. Ланге и других изучаются историками, материалы о деятельности гомельских большевиков собираются сотрудниками областного краеведческого музея. А знают ли специалисты вот такой факт?

После начала Первой мировой войны, в 1914 году, в окрестностях Гомеля были перемещены вторая тыловая автомастерская, четвертый коренной парк (вагонный парк), тыловое хозяйство Варшавского военного округа и т.д. Вторая тыловая автомастерская расположилась в Новой Белице. Именно здесь работали и с этой мастерской приехали в Гомель русский Сергей Михайлович Бочкин, украинец Борис Яковлевич Ауэрбах-Подгорный, латыш Иван Иванович Ланге. Здесь они, скажем так, и организовались, и начали свою агитационную и пропагандистскую деятельность среди белицких и гомельских рабочих.

Имена этих и других большевиков увековечены в названиях улиц Гомеля. Но ведь не все имена мы знаем. Например, Алексей Осипович Беспрозванный, житель Новой Белицы. Родители его по происхождению — смоленцы, был он вторым сыном в семье. Семья Беспрозванных жила на углу 7-й Поперечной (ныне улица имени Мечникова) и Покровской (имени Димитрова) улиц. Сам же Алексей Осипович жил потом на 8-й Поперечной улице (имя Радищева), между Покровской и Кореневской (имя Урицкого) улицами. По специальности и по основным своим занятиям А. О. Беспрозванный — строитель.

Трудно сказать, когда и где он проникся революционными идеями. Видимо, во время своих многочисленных «путешествий» по ближайшим и более далеким от Гомеля и Новый Белицы местам (как строитель он работал на различных частных и государственных объектах). Но ведь в Новой Белице его знали как активного революционера. А. О. Беспрозванный читал сам и распространял соответствующую литературу, организовывал собрания. Его революционная деятельность приходилась на период перед Первой мировой войной, особенно на 1910-1911 годы. Помню, что в доме моего отца происходили собрания, на которых выступал Алексей Осипович, сам же я иной раз во время собраний находился на улице, на страже.

В 1912 году А. О. Беспрозванного арестовали и куда-то сослали. Весной 1914 года он вернулся, но вскоре, после начала войны, его снова арестовали и отправили в ссылку. Вновь появился Беспрозванный в Новой Белице во время правления правительства Керенского и вновь активно вступил в революционную борьбу.

В годы советской власти А. О. Беспрозванный работал на спичечной фабрике, был заместителем директора. Затем находился на строительстве деревообрабатывающего комбината в Брянске. Перед Великой Отечественной войной и после нее был председателем, как мы тогда называли, «многопромсовета» (организация, знавшая бытовым обслуживанием населения). После отставки в 70-летнем возрасте Беспрозванный еще ходил и ездил по деревням и строил людям печи. Вот такой это человек. Имею конкретное предложение: назвать именем А. О. Беспрозванного одну из улиц Новой Белицы, хотя бы бывшие 7-ю и 8-ю поперечные, на которых он когда-то жил.

А. Сорокалетов, активист областного отделения Советского фонда культуры

Источник: Гомельская правда, 14.10.1991

«Чырвоная кніга» геаграфічных назваў Гомеля і наваколляў

Вуліцы Андрэя і Федасея і іншыя вартыя ўвагі

На плане Гомеля 1910 года ўздоўж ліній Лібава-Роменскай і Палескай чыгунак (на ўчастку ў межах горада гэтыя лініі ішлі разам, побач адна з адной) пазначана Чыгуначная вуліца. Але я, як старажыл горада, сцвярджаю, што такога наймення даная вуліца не мела. Здаўна яна называлася Андрэеўскай. Абазначэнне ж Чыгуначная вуліца, відаць, з’явілася таму, што ў нас, калі складаўся план, наймэнне Андрэеўская, якое ўжывалі ўсе мясцовыя жыхары, яшчэ афіцыйна не замацавалася. У канцы XIX і пачатку XX стагоддзяў Андрэеўская вуліца толькі фарміравалася, яна ішла ўздоўж чыгункі, таму яе і пазначылі як Чыгуначную. А ўзнікненне назвы Андрэеўская звязана з наступным фактам.

На рагу сучасных вуліц Украінскай (былая Андрэеўская) і Цыялкоўскага (былая Федасееўская) дзесьці Ў 80-х гадах XIX стагоддзя, а можа і трохі пазней, чыгуначны служачы пабудаваў вялікі дом для двух сваіх сыноў — Андрэя і Федасея. Па свайму знешняму выгляду дом нагадваў літару «г». У адной частцы яго пасяліўся Андрэй, а ў другой — Федасей. Ад гэтага дома ў розныя бакі з цягам часу пайшлі дзве вуліцы — Андрэеўская і Федасееўская. Вось такая гісторыя.

На тым жа плане горада 1910 года на рагу Замкавай і Троіцкай вуліц намаляваны квадрат, але не пазначана, што менавіта маецца на ўвазе. Мне ж успамінаецца 1916 год, калі на гэтым месцы яшчэ захоўваліся рэшткі каталіцкіх могілак. Яны былі невялікімі, але старажытнымі. Узніклі яшчэ ў XVIII стагоддзі, калі Замкавай вуліцы не існавала. На месцы былых рымска-каталіцкіх могілак у нашы дні размяшчаюцца ювелірны магазін «Рубін», хлебны — «Каласок» і аптэка. Тут пралягае галоўная вуліца Гомеля — праспект імя Леніна, штодзённа праходзяць сотні, калі не тысячы гамяльчан і гасцей горада. I ніхто (амаль ніхто) не ведае пра гэта гістарычнае месца. А ведаць і памятаць трэба. Вось я і прапаную ўстанавіць на адным з дамоў памятны знак. I яшчэ: трэба ўдакладніць месцы іншых могілак у гарадскіх межах і ўшанаваць іх такім жа чынам, бо ў кожнага з нас, ведаем мы гэта ці не, ёсць часцінка мінулага.

Пяройдзем да наступнага факта, да наступнай вартай увагі старонкі гомельскага мінулага. Усе, бадай, ведаюць вуліцу Камунараў, былую Мясніцкую. Яна атрымала сваю сучасную назву ў гонар гомельскіх камунараў, якія геройскі загінулі ў час стракапытаўскага белагвардзейскага мяцяжу ў сакавіку 1919 года.

Біяграфіі камунараў — Б. Я. Ауэрбаха, М. С. Білецкага, І. І. Ланге і іншых вывучаюцца гісторыкамі, матэрыялы аб дзейнасці гомельскіх бальшавікоў збіраюцца супрацоўнікамі абласнога краязнаўчага музея. А ці ведаюць спецыялісты вось такі факт?

Пасля пачатку першай сусветнай вайны, у 1914 годзе, у наваколлі Гомеля былі перамешчаны другая тылавая аўтамайстэрня, чацвёрты карэнны парк (вагонны парк), тылавая гаспадарка Варшаўскай ваеннай акругі і г. д. Другая тылавая аўтамайстэрня размясцілася ў Новай Беліцы. Менавіта тут працавалі і з гэтай майстэрняй прыехалі ў Гомель рускі Сяргей Міхайлавіч Бочкін, украінец Барыс Якаўлевіч Ауэрбах-Падгорны, латыш Іван Іванавіч Ланге. Тут яны, скажем так, і арганізаваліся, і пачалі сваю агітацыйную і прапагандысцкую дзейнасць сярод беліцкіх і гомельскіх рабочых.

Імёны гэтых і іншых бальшавікоў ушанаваны ў назвах вуліц Гомеля. Але ж не ўсе імёны мы ведаем. Напрыклад, Аляксей Восіпавіч Бяспрозваны, жыхар Новай Беліцы. Бацькі яго па паходжанню — смаленцы, быў ён другім сынам у сям’і. Сям’я Бяспрозваных жыла на рагу 7-й Папярочнай (цяпер вуліца імя Мечнікава) і Пакроўскай (імя Дзімітрава) вуліц. Сам жа Аляксей Восіпавіч жыў потым на 8-й Папярочнай вуліцы (імя Радзішчава), паміж Пакроўскай і Каранёўскай (імя Урыцкага) вуліцамі. Па спэцыяльнасці і па асноўных сваіх занятках А. В. Бяспрозваны — будаўнік.

Цяжка сказаць, калі і дзе ён прасякнуўся рэвалюцыйнымі ідэямі. Відаць, у час сваіх шматлікіх «падарожжаў» па бліжэйшых і больш далёкіх ад Гомеля і Новай Беліцы мясцінах (як будаўнік ён працаваў на розных прыватных і дзяржаўных аб’ектах). Але ж у Новай Беліцы яго ведалі як актыўнага рэвалюцыянера. А. В. Бяспрозваны чытаў сам і распаўсюджваў адпаведную літаратуру, арганізоўваў сходы. Яго рэвалюцыйная дзейнасць прыпадала на перыяд перад першай сусветнай вайной, асабліва на 1910—1911 гады. Памятаю, што ў доме майго бацькі адбываліся сходы, на якіх выступаў Аляксей Восіпавіч, сам жа я іншы раз у час сходаў знаходзіўся на вуліцы, на варце.

У 1912 годзе А. В. Бяспрозванага арыштавалі і кудысьці саслалі. Вясной 1914 года ён вярнуўся, але хутка, пасля пачатку вайны, яго зноў арыштавалі і адправілі ў ссылку. Зноў з’явіўся Бяспрозваны ў Новай Беліцы ў час кіравання ўрада Керанскага і зноў актыўна ўступіў у рэвалюцыйную барацьбу.

У гады Савецкай улады А. В. Бяспрозваны працаваў на запалкавай фабрыцы, быў намеснікам дырэктара. Затым знаходзіўся на будаўніцтве дрэваапрацоўчага камбіната ў Бранску. Перад Вялікай Айчыннай вайной і пасля яе быў старшынёй, як мы тады называлі, «многапрамсавета» (арганізацыя, якая ведала бытавым абслугоўваннем насельніцтва). Пасля адстаўкі ў 70-гадовым узросце Бяспрозваны яшчэ хадзіў і ездзіў па вёсках і будаваў людзям печы. Вось такі гэта чалавек. Маю канкрэтную прапанову: назваць імем А. В. Бяспрозванага адну з вуліц Новай Беліцы, хоць бы былыя 7-ю і 8-ю Папярочныя, на якіх ён калісьці жыў.

А. Саракалетаў, актывіст абланога аддзялення Савецкага фонду культуры

Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.

Print Friendly, PDF & Email