Загадка Речицкой улицы

Редактор

«Красная книга» географических названий Гомеля и окрестностей

Эта небольшая и сравнительно тихая в наше время улочка находится в самом центре Гомеля. Чтобы попасть на неё, нужно идти, например, по Крестьянской улице к перекрёстку с улицей имени Гагарина. Здесь, рядом с рынком, и начинается Речицкая улица, которая тянется прямо на юг в сторону улицы имени Моисеенко.

Почти все, с кем приходилось мне разговаривать о Речицкой улице, убеждены в том, что она получила своё название от города Речицы — того, что расположен в 50 километрах к западу от Гомеля, на Днепре. Между тем, географическая проекция этой улицы и её названия в далекое прошлое позволяет прийти к совершенно другим выводам.

Речицкая улица совсем не вела в сторону Речицы (а только при таком условии ей дали бы название по этому городу), она вообще никуда не вела, так как в середине 18 века за этой улицей Гомель и кончался. Правда, мне могут возразить: Речицкая улица, мол, могла бьщь ориентирована по направлению к какой-то дороге, которая связывала Гомель с Речицей. Всё могло быть, однако, это не более, чем версия. Мы же предлагаем совсем другую.

Название Речица довольно часто встречается на восточно-славянской территории и связывается в большинстве случаев с водными объектами — небольшими речушками, притоками крупных водных артерий, или с рукавами, ответвлениями определенных рек. По подсчётам знаменитого собирателя восточно-славянской гидронимии (названий водных объектов) П. А. Матлакова, только в бассейне Днепра в начале нашего века существовало 20 водотоков под названием Речица. А что если и наименование Речицкой улицы свидетельствует о существовании определённого водотока Речицы в пределах старого Гомеля? Эта мысль заставила нас спроецировать современную Речицкую улицу на карту Гомеля двухвековой давности, и мы убедились в справедливости именно такого решения вопроса.

Речицкая улица в половине 18 века располагалась рядом с руслом водотока Гомиюк, который нёс в то время свои воды в Сож и от которого сегодня осталась лишь небольшая часть, известная всем гомельчанам как парковое озеро. Таким образом, Речицей как будто была река, а улица, которая пролегала рядом, поэтому и называлась Речицкой, то есть улицей, которая находилась возле Речицы.

Но речку называли Гомиюком, а не Речицей. Название же улицы недвухсмысленно свидетельствует об образовании от собственного имени Речица, а не от какого-то общего географического термина типа Речица. Надо было искать следы совсем другого водотока, и мы их вскоре нашли. Русло водотока под собственным обозначением Речица пролегала там, где в 1873 году проложили линию Либаво-Роменской железной дороги. Даже современные жители улиц имени Барыкина (бывшей Стасенковской) и Украинской (бывшей Андреевской) знают как Горку. Речка это была доисторической для Гомеля. И в 18 веке, скорее всего, от неё оставался лишь какой-то ручей. В этой части города находилось и так называемое Речицкое Подвалье (территория, упоминаемая также в люстрации Гомельского староства 1765 года). Подвал — буквально «территория, лежащая под городским валом». Последний мог быть насыпан или рядом с Речицкой улицей, или вдоль Речицы. Только вот подвал — это не сам вал, насыпь, а большая или меньшая часть территории за валом, причём, видно по всему, территория собственно городская, а не та, что простиралась за пределами города. Речицкое Подвалье должно было иметь определенное значение для гомельчан 18 века. Однако какое? Или существование этого названия, как и названия Речицкая улица, обусловливалось только традицией? А если даже и так, то не поддерживалась ли такая традиция называния каким-то другим, очень давним воспоминанием?

Здесь нам как раз помогает аналогия с Речицей надднепровской. В восточно-славянских говорах название Речица, кроме, скажем так, «водного значения», имело ещё и собственно «городское». Речицей называлось поселение возникавшее непосредственно на берегу реки. Однако такое название рождалось в том случае, когда рядом существовали ещё несколько поселений (или хотя бы одно), расположение которых имело немного другие особенности в отличии от «Приречного» обитания (Речицы). Только на таком контрасте, на таком противопоставлении и рождались определенные названия. В этой связи нельзя не сделать следующее мнение: Речицкое Подвалье, Речицкая улица, да и сам водоток Речица своими названиями, в достаточной степени реликтовые даже для 18 века, могли напоминать о существовании в этой части современного Гомеля в очень давние времена самостоятельного первоначального обитания под наименованием Речица. Что же касается тех поселений, которые могли соседствовать с Речицей, то, судя по названиям ещё трёх уголков Гомеля 18 века (Спасова улица и Спасова Слобода; Печерская улица и вероятный район Декань), они действительно существовали. Но это уже тема следующих исторических и топонимических очерков.

А. Рогалев, кандидат филологических наук

«Чырвоная кніга» геаграфічных назваў Гомеля і наваколля

Загадка Рэчыцкай вуліцы

Гэтая невялікая і параўнальна ціхая ў наш час вулачка знаходзіцца ў самым цэнтры Гомеля. Каб трапіць на яе, трэба ісці, напрыклад, па Сялянскай вуліцы да перакрыжавання з вуліцай імя Гагарына. Тут, побач з рынкам, і пачынаецца Рэчыцкая вуліца, якая цягнецца прама на поўдзень у бок вуліцы імя Маісеенкі.

Амаль усе, з кім даводзілася мне размаўляць пра Рэчыцкую вуліцу, перакананы ў тым, што яна атрымала сваю назву ад горада Рэчыцы — таго, што размешчаны за 50 кіламетрэў на захад ад Гомеля, на Дняпры. Між тым, геаграфічная праекцыя гэтай вуліцы і яе назвы ў далёкае мінулае дазваляе прыйсці да зусім іншых вывадаў.

Рэчыцкая вуліца зусім не вяла ў бок Рэчыцы (а толькі пры такой умове ёй далі б назву па гэтаму гораду), яна ўвогуле нікуды не вяла, бо ў сярэдзіне 18 стагоддзя за гэтай вуліцай Гомель і канчаўся. Праўда, мне могуць запярэчыць: Рэчыцкая вуліца, маўляў, магла бьщь арыентавана ў напрамку да нейкай дарогі, якая звязвала Гомель з Рэчыцай. Усё магло быць, аднак, гэта не больш, чым версія. Мы ж прапануем зусім іншую.

Назва Рэчыца даволі часта сустракаецца на ўсходне-славянскай тэрыторыі і звязваецца ў большасці выпадкаў з воднымі аб’ектамі — невялікімі рачулкамі, прытокамі буйных водных артэрый, ці з рукавамі, адгалінаваннямі пэўных рэк. Паводле падлікаў славутага збіральніка ўсходне-славянскай гідраніміі (назваў водных аб’ектаў) П. А. Матлакова, толькі ў басейне Дняпра ў пачатку нашага стагоддзя існавала 20 вадацёкаў пад назвай Рэчыца. А што калі і найменне Рэчыцкай вуліцы сведчыць аб існаванні пэўнага вадацёку Рэчыцы ў межах старога Гомеля? Гэтая думка прымусіла нас спраецыраваць сучасную Рэчыцкую вуліцу на карту Гомеля двухвяковай даўніны, і мы пераканаліся ў справядлівасці менавіта такога вырашэння пытання.

Рэчыцкая вуліца ў палове 18 стагоддзя размяшчалася побач з рэчышчам вадацёку Гаміюк, які нёс у той час свае воды ў Coж і aд якога сёння засталася толькі невялікая частка, вядомая ўсім гамяльчанам як паркавае возера. Такім чынам, Рэчыцай як быццам была рака, а вуліца, якая пралягала побач, таму i называлася Рэчыцкай, гэта значыць вуліцай, якая знаходзіца каля Рэчыцы.

Але ж рэчку называлі Гаміюкам, а не Рэчыцай. Назва ж вуліцы недвухсэнсава сведчыць аб утварэнні ад уласнага імя Рэчыца, а не ад нейкага агульнага геаграфічнага тэрміна тыпу рэчыца. Трэба было шукаць сляды зусім іншага вадацёку, і мы іх неўзабаве знайшлі. Рэчышча вадацёку пад уласным абазначэннем Рэчыца пралягала там, дзе ў 1873 годзе праклалі лінію Лібава-Роменскай чыгункі. Берагі гэтай Рэчыцы нават сучасныя жыхары вуліц імя Барыкіна (былой Стасенкаўскай) і Украінскай (былой Андрэеўскай) ведаюць як Горку. Рэчка гэта была дагістарычнай для Гомеля. I ў 18 стагоддзі, хутчэй за ўсё, ад яе заставаўся толькі нейкі ручай. У гэтай частцы горада знаходзілася і так званае Рэчыцкае падвалле (тэрыторыя, якая ўпамінаецца таксама ў люстрацыі Гомельскага стараства 1765 года). Падвалле — літаральна «тэрыторыя, якая ляжыць пад гарадскім валам». Апошкі мог быць насыпаны або побач з Рэчыцкай вуліцай. або ўзідоўж Рэчыцы. Толькі вось падвалле — гэта не сам вал, насып, а большая ці меншая частка тэрыторыі за валам, прычым, відаць па ўсяму, тэрыторыя ўласна гарадская, а не тая, што распасціралася па-за межамі горада. Рэчыцкае падвалле павінна было мець пэўнае значэнне для гамяльчан 18 стагоддзя. Аднак якое? Ці існаванне гэтай назвы, як і назвы Рэчыцкая вуліца, абумоўлівалася толькі традыцыяй? А калі нават і так, то ці не падтрымлівалася такая традыцыя называння нейкім іншым, вельмі даўнім успамінам?

Тут нам як раз дапамагае аналогія з Рэчыцай наддняпроўскай. Ва ўсходнеславянскіх гаворках назва Рэчыца, акрамя, скажам так, «воднага значэння», мела яшчэ і ўласна «гарадское». Рачыцай называлася пасяленне якое ўзнікала непасрэдна на беразе ракі. Аднак такая назва нараджалася ў тым выпадку, калі побач існавалі яшчэ некалькі пасяленняў (ці хоць бы адно), размяшчэнне якіх мела трохі іншыя асаблівасці ў адрозненні ад «прырэчнага» пасялення (Рэчыцы). Толькі на такім кантрасце, на такім супрацьпастаўленні і нараджаліся пэўныя назвы. У гэтай сувязі нельга не зрабіць наступнае меркаванне: Рэчыцкае падвалле. Рэчыцкая вуліца, ды і сам вадацёк Рэчыца сваімі назвамі, у дастатковай ступені рэліктавымі нават для 18 стагоддзя, маглі напамінаць аб існаванні ў гэтай частцы сучаснага Гомеля ў вельмі даўнія часы самастойнага першапачатковага пасялення пад найменнем Рэчыца. Што ж датычыць тых пасяленняў, якія маглі суседстваваць з Рэчыцай, то, мяркуючы па назвах яшчэ трох куткоў Гомеля 18 стагоддзя (Спасава вуліца і Спасава слабада; Пячэрская вуліца і верагодны раён Дэкань), яны сапраўды існавалі. Але гэта ўжо тэма наступных гістарычных і тапанімічных нарысаў.

А. Рогалёў, кандидат філалагічных навук

Источник: Гомельская правда, 10.02.1991

Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.