Горад праз «ружовы» аб’ектыў Вольгі Бураковай

0

Главное

У першым зале Ратушы да сярэдзіны сакавіка месціцца ўласная выстава самага рамантычнага фатографа нашага горада.

Горад праз «ружовы» аб’ектыў Вольгі Бураковай

Захапленню Вольгі фотасправай ужо каля дваццаці гадоў.  Здаецца, няма тэмы якую б Вольга не адлюстравала сваёй фотакамерай ці тэлефонам. У прыярытэце кветкі, гадаванцы —  сабакі Аркадзь і Мэгі і  любімыя мясціны.

У Вольгі —  гэта Коханава адкуль спадарыня родам і Віцебск, дзе зараз жыве. Для першай персанальнай выставы Вольга абрала ўрбаністычны пейзаж.

Горад праз «ружовы» аб’ектыў Вольгі Бураковай

Назва —  «Дайце святло». Бо для  гэтай выставы аўтар выбрала здымкі дзе найвялікшую ролю выконвае вонкавае святло. Промні зыркага сонца ці цень дажджавых аблокаў, ліхтары на вуліцах, ці вясёлка на восеньскіх дрэвах парка, як пафарбаваны фон для карціны. На яго накладзены мастацкі кадр.

Горад праз «ружовы» аб’ектыў Вольгі Бураковай

І гэтаму трэба вучыцца. Акрамя самаадукацыі Буракова шмат гадоў удзельнічае ў працы Віцебскага аматарскага фотаклуба,  які зараз мае назву «Старая Ратуша» і носіць імя  Жыгімонта Юркоўскага.

Горад праз «ружовы» аб’ектыў Вольгі Бураковай

У планах клуба правесці персанальныя выставы кожнага ўдзельніка суполкі. 8 лютага ў Ратушу прыйшлі сябры і прыхільнікі таленту Вольгі. Цёплыя словы ў адрас  аўтара прагучалі ад загадчыцы краязнаўчага музею Таццяны Старынскай, кіраўніка фотаклуба Таццяны Лабацкай і артысткі тэатра Якуба Коласа Раісы Грыбовіч.

Горад праз «ружовы» аб’ектыў Вольгі Бураковай

У гонар фота выставы нашая любімая артыстка выканала ўласную песню на словы Яна Баршчэўскага.

Фотаздымкі  Вольгі Бураковай зрабілі залу на першым паверсе Краязнаўчага музея ўтульнай і маляўнічай. Такога рамантычнага Віцебска вы яшчэ не бачылі! А асабіста я, удзячна Вользе, што яе вачыма ўбачыла, невядомую мне да гэтага, знакамітую Юр’еву горку.

Горад праз «ружовы» аб’ектыў Вольгі Бураковай

Фота для артыкулу з Фейсбуку Вольгі Бураковай. На выставе ёсць такія і іншыя.

Источник

Leave A Reply

Your email address will not be published.