Городская геральдика Беларуссии. 1989

Титов А. Городская геральдика Беларуссии

Цiтоў А. Гарадская геральдыка Беларусi

Издательство «Полымя»

1989

Гомель, Белiца

Герб: у блакiным полі рысь, да шчыта дададзена гарадская карона. Атрыманы 16 студзеня 1856 г.

Першыя летапiсныя звесткі аб Гомелі датуюцца 1142 г., калі ён уваходзіў у Чарнігаўскае княства Потым (у 1157 г.) быў далучаны да Смаленскага княства. Але праэ некаторы час зноў апынуўся у складзе Чарнігаўскага. 3 1335 г. уваходзіць у Вялікае княства Літоўскае. У 1446 г. быў нададзены ўцекачам з Масквы Васілю Яраславічу кн. Бароўскаму, потым кн. Івану Мажайскаму. У 1500 г. сии апошняга — Сімяён зноў вярнуўся ў Маскву, што паслужыла прычынай актыўных ваенных дзеянняў паніж дзяржавамі. Пасля заключэння міру ў 1537 г. Гомель застаўся ў Вялікім княстве Літоўскім і стаў центрам староства. Тады ў горадзе быў пабудаваны новы моцны дубовы замак, абнесены драўлянай сцяной і ровам з пад’ёмнымі мастамі праз яго. У час naўстання пад кіраўніцтвам С. Налівайкі (1595 г.) захоплены атрадамі паўстанцаў. У вызваленчую вайну беларускага народа 1648-1654 гг. пры падтрымцы жыхароў горад некалькі разоў пераходзіў у рукі казакоў.

3 1772 г.— у складзе Расіі і да 1777 г. навятовы цэнтр Рагачоўскай правінцыі. Потым знаходзіўся ў якасці приватнага мястэчка ў руках графаў Румянцавых, нашчадкі якога прадалі гомельскую эканомію ў ліпені 1834 г. Паскевічам за 4.5 млн. рублёў. Праўда, ў рукі Румянцавы атрымалі 7665 руб.. астатняя частка пайшла на пагашэнне даўгоў і працэнтаў. У 1852 г. назначены павятовым цэнтрам. Дамоў у горадзе 514, у прадмесцях 417. Большая частка іх згарэла ў час пажару, які здарыўся 21 жніўня 1852 г. Насельніцтва ў 1857 г. — 5923 чалавекі, а ўлічваючы прадмесці — 11513. Праз два гады да Гомеля была далучана ў якасці фарштата Беліца. У канцы XIX ст. Гомель лічыўся найлепшым сярод павятовых гарадоў Магілёўскай губерні. Лічба жыхароў у 1880 г. — 22 тыс. Дамоў каменных 161, драўляных 2494. Мелася 6 навучальных устаноў, дзве бібліятэкі, дзве кнігарні,  друкарня, 5 заводаў — цукровы, гарбарны, свечны, дражджавы і мыдавараны.

Першая забастоўка адбылася ў 1886 г. у майстэрнях Лібава-Роменскай чыгункі. У маі 1905 г. у ГомелІ адбыўся I з’езд РСДРП Палескага раёна. У часы першай рускай рэвалюцыі працоўныя горада на 10 дзён захапілі ўладу ў горадзе.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г.

3 сакавіка 1918 г. па студзень 1919 г. акупіраваны нямецкімі вайскамі. У чэрвені 1919 г. і кастрычніку 1920 г. у Гомелі быў М. I. Калінін.

3 1919 г.— губернскі цэнтр, у 1926-1930 гг.- цэнтр акругі, у пачатку 1938 г.— Гомельскай вобл. 3 27 верасня 1938 г. — горад абласнога падпарадкавання. Насельніцтва ў 1939 г.— 139,1 тыс. чалавек. 3 19 жніўня 1941 па 26 лістапада 1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі вайскамі. Супраць акупантаў актыўна змагаліся Гомельскае камуністычнае падполле, Гомельскі падпольны абком КП(6)Б, ЛКСМБ, падпольныя РК КП(б)Б і РК ЛКСМБ. У час вайны горад разбурены на 80%, пасля вайны адноўлены.

Сёння Гомель — абласны цэнтр. Развіты цяжкая прамысловасць — машина- і станкабудаванне, металаапрацоўка, радыёпрамысловасць, хімічная. Лёгкая прамысловасць займае 2/3 валавай прадукцыі горада — харчовыя, дрэваапрацоўчыя, папяровыя, тэкстыльныя і іншыя прадпрыемствы. Буйны цэнтр культуры і асветы.

Белiца (Новая Белiца)

Герб: у 6лакітным полі ляжачая рысь. Атрыманы 16 жніўня 1781 г.

3вестак аб узнікненні Беліцы пакуль што няма. Беліца была сялом да далучэння яе да Расіі ў 1772 г. Назначена павятовым центрам Беліцкага павету з 1777 г. У горадзе ў 1843 г. налічвалася 12 небрукаваных вуліц і завулкаў, дзве плошчы, 328 дамоў. сярод якіх адзін цагляны, 160 агародаў. Агульная колькасць насельніцтва — 2649 чалавек. Займаліся агародніцтвам, сплавам лесу летам, вырабам цэглы, а зімой возніцтвам тытуню i іншых тавараў, адыходнымі промысламі. У горадзе было адно трохкласнае павятовае вучылішча, у якім працавала 4 настаунікі і вучыўся 71 хлопчык і прыхадское з 15 вучнямі.

25 верасня 1852 г. Беліца залічана заштатным горадам, мястэчка Гомель назначана павятовым цэнтрам Магілёўскай губерні.

У 1854 г. Беліцкі павет быў перайменаваны ў Гомельскі, а Беліца далучана да Гомеля у якасці прадмесця.

Насельніцтва Беліцы ў 1880 г.- звыш 1.6 тыс. чалавек. Цаглиных будынкаў 3, драўляных 302. Галоўны занятак жыхароў — садаводства і агародніцтва. Прамысловыя прадпрыемствы — запалкавы завод, некалькі крунадзёрань і 4 ветраныя млыны.

Сёння Беліца — адзін з раёнау абласнога цэнтра Савецкай Беларусі Гомеля.

Такім чынам жыхары гэтага раёну Гомеля маюць гістарычна абгрунтаванае права карыстаца асобным гербам, які больш старажытны і адрозніваецца ад гарадскога.