Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь. Гомельская вобласць. Нарматыуны даведнiк. (2006)

Камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
Рэспубліканская тапанімічная камісія пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

УДК 342.26:811‚161.3’373211’1(476.2)(035.5)
БВК 67.401(4 Бел)+81.2 Бел-3
Н 19
Узгоднена з Тапанімічнай камісіяй пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
Зацверджана Камітэтам па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь у якасці нарматыўнага выдання, прызначанага для выкарыстання рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі Рэспублікі Беларусь

Аўтары: Н.А. Багамольнікава, І.А. Гапоненка, В.П. Лемшогова, А.А. Станкевіч

Пад агульнай рэдакцыяй доктара філалагічных навук, прафесара В.П. Лемшоговай

Кансультацыйная група: Н.Р. Аўраменка, В.П. Лемцюгова, І.В. Новікава

Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомел. вобл.: нармат. давед. / Н.А. Багамольнікава [і інш.]; пад агул. рэд. В.П. Лемцюговай. — Мінск.: Тэхналогія, 2006. — 382 с.

ІЗВМ 985-458-131-4.

Нарматыўны даведнік уключае ўсе наяўныя на 6 студзеня 2006 г. назвы населеных пунктаў вобласці ў межах адміністрацыйна-тэрытарыяльных падраздзяленняў (раён, сельсавет). Назвы падаюцца беларускай кірыліцай і лацінкай і рускай графікай. У беларускамоўнай частцы ва ўсіх назвах паказаны націск, граматычны род, множны лік, прыводзяцца парадыгмы скланення, варыянты рэестравых назваў і страчаныя назвы. Даведнік суправаджаецца прадмоваю на беларускай і рускай мовах, алфавітнымі паказальнікамі назваў населеных пунктаў у трох графічных варыянтах.

Для выкарыстання рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі Рэспублікі Беларусь, шырокага кола чытачоў.

АД НАВУКОВАГА РЭДАКТАРА

Нарматыўны даведнік “Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь. Гомельская вобласць” падрыхтаваны калектывам аўтараў пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук, старшыні Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры НАН Беларусі прафесара В.П. Лемцюговай. Праца выконвалася пры шырокім удзеле грамадскасці Рэспублікі Беларусь — работнікаў сельсаветаў і раённых выканаўчых камітэтаў, школьных настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ і студэнтаў Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Францыска Скарыны.

Асабліва карысную дапамогу аказалі С.І. Герцаў (Буда-Кашалёўскі раённы выканаўчы камітэт), Н.М. Мігай (былы сакратар Чырвонабярэжскага сельсавета) Жлобінскага раёна), Н.С. Ларчык (г. Добруш), С.М. Пятрова (настаўніца беларускай мовы вёскі Зарэчча Рагачоўскага раёна), М.М. Хмяльніцкая (выкладчык педкаледжа г. Рэчыца), Н.М. Бондарава (Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт), А.Ф. Ермаловіч (Калінкавіцкі раённы выканаўчы камітэт), В.М. Гаўрылавец (Лельчыцкі раённы выканаўчы камітэт), А.А. Уласёнкаў (Гомельскі раённы выканаўчы камітэт), жыхар горада Светлагорска А.І. Бусел і іншыя.

Пры падрыхтоўцы даведніка праводзілася зверка тапонімаў па гістарычных і сучасных пісьмовых крыніцах, такіх, як “Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею” (Вильна, 1865-1915, т. 1-39), “Slownik geograficzny Krélestwa Polskiego i innych krajéw siowiafiskich” (Warszawa, 1880-1904, т. 1-15), “Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць”, “Слоўнік назваў населеных пунктаў” (у шасці кнігах) Я.И. Рапановіча, “Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Уступныя артыкулы. Даведачныя матэрыялы і каментарыі да карт” (Мінск, 1963), “Лексічны атлас беларускіх народных гаворак” у 5 тамах (Мінск, 1993-1998), энцыклапедычныя выданні, геаграфічныя атласы і карты. Гэтак па крупінцы збіралася інфармацыя, якая легла ў аснову важнага дзяржаўнага дакумента.

Рукапіс даведніка ўзгадняўся ў раённых выканаўчых камітэтах, абмяркоўваўся на пасяджэннях Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры НАН Беларусі і Тапанімічнай камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Над тэкстам даведніка працавалі: Н.А. Багамольнікава, В.П. Лемцюгова, А.А. Станкевіч. Імі ж прачытаны першая і другая карэктуры даведніка. I.А. Гапоненка выканала ўвесь аб’ём працы па транслітарацыі беларускіх назваў на лацiнку i прачытала карэктуру.

Набор на камп’ютары зрабілі Я.У. Асцюк (тэкст кірылiцай), I.А. Гапоненка (тэкст лацінкай).

Каардынацыю працы над даведнікам ажыццяўляла Н.Р. Аўраменка — галоўны спецыяліст аддзела геадэзіі і картаграфіі Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Кантрольны прагляц даведніка праведзены Р.М. Лопух, А.А. Мікіцкай, І.В. Новікавай, Т.I. Смагінай — супрацоўнікамі аддзела геаграфічных назваў Дзяржаўнага цэнтра картографагеадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь па дзяжурных матэрыялах Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Аўтарскі калектыў лічыць сваім прыемным абавязкам выказаць шчырую падзяку старшыні Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Г.І. Кузняцову і яго намесніку Т.В. Пыка за дзейсную падтрымку на ўсіх этапах падрыхтоўкі выдання. Дзякуем усім арганізацыям і прыватным асобам, якія аказалі дапамогу ў зборы інфармацыі і пры узгадненш тэксту даведніка.

Заўвагі і прапановы просім дасылаць на адрас: 2200 72, г. Мiнск, вул. Сурганава, 1, корпус 2. Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Рэспубліканская тапанімічная камісія.