Бывшая Безымянная улица

Редактор

«Красная книга» географических названий

Она находилась в центральной части Гомеля в районе улиц Рогачёвской, Ветковской и несуществующего уже сегодня так называемого «Горелого болота». Время застройки ее — как и соседних с ней улиц — это вторая половина прошлого века. Дома, которые сегодня сохранились на этих улицах, хорошие, добротные. Во время Великой Отечественной войны они мало пострадали. Как безымянная улица, так и соседние с нею — все небольшой протяженности. Конфигурация их и изломы при формировании диктовались контурами берегов «Горелого болота» того времени.

Концы усадеб индивидуальных жилых домов одной стороны этих улиц упирались в «Горелое болото». Население этих улиц в основном было связано с прокладкой железной дороги и началом на ней работы. Об этом свидетельствуют названия соседних улиц — улица Железнодорожная, Железнодорожный переулок, Железнодорожный тупик.

После 1917 года значительная часть улиц города была переименована, и Безымянная улица начала называться улицей имени Егора Сазонова. Кто такой Сазонов? Чем он знаменит?

Егор Сергеевич Сазонов (1879-1910 гг.)- русский революционер из семьи крестьянина-старообрядца, а потом лесопромысловика Вяткинской губернии (сейчас Кировская область) — в 1901 году был исключен из Московского университета за участие в студенческом движении. По дороге в сибирскую ссылку он сбежал. Потом вступил в эсеровскую боевую организацию и по ее поручению 15 июля 1904 года в Петербурге у Варшавского вокзала бросил бомбу и убил министра внутренних дел России Плеве, проводившего реакционную политику.

При взрыве бомбы Сазонов сам был тяжело ранен. Суд приговорил Сазонова к бессрочной каторге, которую он отбывал в Горном Зерентуе (сейчас Читинская область). Протестуя против казни каторжан розгами, он принял смертельную дозу яда, не допустив тем самым предполагаемого массового самоубийства заключенных. После 1917 года имя Сазонова, которое до сих пор замалчивалось, стало символом героя-революционера, и поэтому одну из улиц Гомеля, а именно безымянную, назвали его именем. Такое название улицы, а правильнее сегодня — ее оставшаяся часть — сохранилось и сегодня.

Если пройти по крупному кварталу Железнодорожного района города между улицами Рогачёвской, Ветковской, Победы и Курчатова, то среди многочисленных высотных, современных жилых зданий можно заметить несколько (десятка полтора) деревянных жилых домов улиц Сазонова, Железнодорожной и Железнодорожного тупика. Вид остатков этих улиц переносит нас в конец прошлого века, а новые высотки сегодняшней застройки, окружающие их, — это жизнь наших дней. И, главное, получается так, будто эти две части домов квартала живут самостоятельной жизнью. Иными словами, пережитки старины внесены в современный вид нового и вроде бы не мешают ему. Проходящему по остаткам этих улиц человеку кажется, что он попал в какой-то кусочек заповедника из прошлого. Имя Сазонова можно прочитать несколько раз на вывесках домов этой улицы.

Р. МУЗЫЧЕНКО

«Чырвоная кніга» геаграфічных назваў

Былая Безыменная вуліца

Яна знаходзілася ў цэнтральнай частцы Гомеля ў раёне вуліц Рагачоўскай, Веткаўскай і неіснуючага ўжо сёння так званага «Гарэлага балота». Час забудовы яе — як і суседніх з ёю вуліц — гэта другая палавіна мінулага стагоддзя. Дамы, якія сёння захаваліся на гэтых вуліцах, добрыя, дыхтоўныя. У час Вялікай Айчыннай вайны яны мала пацярпелі. Як Безыменная вуліца, так і суседнія з ёю — усе невялікай працягласці. Канфігурацыя іх і заломы пры фарміраванні дыктаваліся контурамі берагоў «Гарзлага балота» таго часу.

Канцы сядзіб індывідуальных жылых дамоў аднаго боку гэтых вуліц упіраліся ў «Гарэлае балота». Насельніцтва гэтых вуліц у асноўным было звязана з пракладкай чыгункі і пачаткам на ёй работы. Аб гэтым сведчаць назвы суседніх вуліц — вуліца Чыгуначная, Чыгуначны завулак, Чыгуначны тупік.

Пасля 1917 года значная частка вуліц горада была перайменавана, і Безыменная вуліца пачала называцца вуліцай імя Ягора Сазонава. Хто такі Сазонаў? Чым ён знакаміты?

Ягор Сяргеевіч Сазонаў (1879—1910 гг.) — рускі рэвалюцыянер з сям’і селяніна-старавера, а потым лесапрамыславіка Вяткінскай губерні (зараз Кіраўская вобласць) — у 1901 годзе быў выключаны з Маскоўскага універсітэта за ўдзел у студэнцкім руху. Па дарозе ў сібірскую ссылку ён збег. Потым уступіў у эсэраўскую баявую арганізацыю і па яе даручэнню 15 ліпеня 1904 года ў Пецярбургу ля Варшаўскага вакзала кінуў бомбу і забіў міністра ўнутраных спраў Расіі Плеве, які праводзіў рэакцыйную палітыку.

Пры ўзрыве бомбы Сазонаў сам быў цяжка паранены. Суд прыгаварыў Сазонава да бестэрміновай катаргі, якую ён адбываў у Горным Зерэнтуі (зараз Чыцінская вобласць). Пратэстуючы супраць пакарання катаржан розгамі, ён прыняў смяротную дозу яду, не дапусціўшы тым самым мяркуемага масавага самазабойства зняволеных. Пасля 1917 года імя Сазонава, якое да гэтага часу замоўчвалася, стала сімвалам героя-рэвалюцыянера, і таму адну з вуліц Гомеля, а іменна Безыменную, назвалі яго імем. Такая назва вуліцы, а больш правільна сёння — яе застаўшаяся частка — захавалася і сёння.

Калі прайсці па буйному кварталу Чыгуначнага раёна горада паміж вуліцамі Рагачоўскай, Веткаўскай, Перамогі і Курчатава, то сярод шматлікіх высотных, сучасных жылых будынкаў можна заўважыць некалькі (дзесятка паўтара) драўляных жылых дамоў вуліц Сазонава, Чыгуначнай і Чыгуначнага тупіка. Від рэшткаў гэтых вуліц пераносіць нас у канец мінулага стагоддзя, а новыя высотныя дамы сённяшняй забудовы, што акружаюць іх, — гэта жыццё нашых дзён. І, галоўнае, атрымліваецца так, быццам гэтыя дзве часткі дамоў квартала жывуць самастойным жыццём. Іншымі словамі, перажыткі даўніны ўнесены ў сучасны від новага і быццам бы не перашкаджаюць яму. Праходзячаму па рэштках гэтых вуліц чалавеку здаецца, што ён трапіў у нейкі кавалачак запаведніка з мінулага. Імя Сазонава можна прачытаць некалькі разоў на шыльдах дамоў гэтай вуліцы.

Р. МУЗЫЧЭНКА

Источник: Гомельская правда, 29.10.1992

Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.

Print Friendly, PDF & Email