Бывшая Гимназическая

«Красная книга» географических названий

В почти тысячелетней истории Гомеля есть немало знаменательных дат. Одна из них-открытие в 1893 году новой мужской гимназии на углу сегодняшних улиц имени Кирова и Комсомольской. Вот некоторые подробности возведения этого здания.

После принятия Гомельским городским управлением решения о строительстве новой мужской гимназии был объявлен Всероссийский конкурс на лучший проект. Первое место в нем занял проект выпускника Петербургского института гражданских архитекторов, 26-летнего Станислава Даниловича Шабуневского. В дальнейшем он на протяжении четырех десятилетий работал в Гомеле городским архитектором — с 1897 по 1937 годы. За это время по его проектам возведен ряд великолепных зданий, большинство из которых сегодня являются памятниками архитектуры.

Вот как оценивал здание гимназии первый историк Гомеля Л. А. Виноградов в своей книге «Гомель. Его прошлое и настоящее (1142 1900 г. г.)»: «в прошлом году в Гомеле введено здание для полной мужской гимназии, которое по красоте архитектуры, удобствам далеко превосходит не только его предшественницу — гимназию XVIII века, но и идеал Румянцевского лицея и является одним из лучших образцов этого рода в нашем Отечестве».

Это здание и сейчас является памятником архитектуры, о чем свидетельствует мемориальная доска на нем.

В дальнейшем (1917-1953 г. г.) здесь было расположено управление Западной, а затем Белорусской железной дороги, а с 1953 по 1993 год находился БИИЖТ, который сейчас реорганизован в Белорусский государственный университет транспорта. Здание уже в наши годы, в основном в послевоенное время, много раз перестраивалось и достраивалось и сейчас занимает почти целый квартал.

Естественно, что улицу, которая начиналась возле этого здания и шла в сторону железнодорожного вокзала, в те годы назвали Гимназической, а улицу, которая шла в противоположном направлении в сторону улицы Советской (тогда Румянцевской) — Александровской (сегодня это улица Комсомольская с красивой и единственной в Гомеле Каштановой аллеей). Почему Александровской? Одним из наиболее логичных вариантов объяснения этого названия является то обстоятельство, что в здании гимназии (внутри него) была расположена Гимназическая церковь имени Александра Невского, который православной церковью был признан святым.

Гимназическая улица находилась почти в самом центре города и была застроена исключительно одноэтажными жилыми домами приусадебного типа. Протяженность ее была немалая-около 800 метров. Средняя ее часть шла по берегу так называемого «горелого болота». В этом месте улица имела одностороннюю застройку. Заканчивалась же Гимназическая почти возле самой железной дороги примерно между сегодняшними зданиями железнодорожного вокзала и автовокзала.

Декретом ВЦИК от 16 октября 1918 года все гимназии были упразднены. Вместо них появились школы. Слово «гимназисты» было заменено словом «школьники», «классы» — «группами». Оценки знаний по пятибалльной шкале были заменены на две (по-русски) «уд» (удовлетворительно) и «неуд» (неудовлетворительно), позже появилось и третье слово «вуд» (весьма удовлетворительно). Слово «учитель» было заменено новым словом «шкраб» (школьный работник).

Необходимо было переименовать и улицу Гимназическую. Согласно решению Гомельского горисполкома она стала называться улицей имени Карла Либкнехта, видного деятеля германского и международного коммунистического движения, одного из основателей Коммунистической партии Германии. Это название просуществовало 18 лет.

Во время Великой Отечественной войны улица была полностью уничтожена — сгорела. Ни одного дома здесь, также, как и на соседних с ней, не сохранилось.

При корректировке нового послевоенного генплана Гомеля этот район был полностью перепланирован. Здесь прошли улицы капитальной застройки: Победы и близкие к ней новые улицы. Слово «Гимназическая улица» осталось только на довоенных и дореволюционных планах нашего города.

Необходимое послесловие. Отдельные факты в этой статье о возведении нового здания гимназии и о городском архитекторе Шабуневском взяты мною из публикации заведующего сектором Гомельского областного краеведческого музея Т. Ф. Литвиновой в многотиражной газете БИИЖТа «Сигнал» за 12 апреля и 29 мая 1991 года. Кстати, в этой же публикации есть предложение об увековечении памяти Шабуневского и о переименовании улицы, идущей от здания бывшей гимназии в сторону улицы Советской, в улицу имени Шабуневского. Это предложение следует поддержать.

Р. Музыченко, краевед

Гомельская правда 01.04.1994

«Чырвоная кніга» геаграфічных назваў

Былая Гімназічная

У амаль тысячагадовай гісторыі Гомеля ёсць нямала знамянальных дат. Адна з іх — адкрыццё ў 1893 годзе новай мужчынскай гімназіі на рагу сённяшніх вуліц імя Кірава і Камсамольскай. Вось некаторыя падрабязнасці ўзвядзення гэтага будынка.

Пасля прыняцця Гомельскай гарадской управай рашэння аб будаўніцтве новай мужчынскай гімназіі быу аб’яулены Усерасійскі конкурс на лепшы праект. Першае месца ў ім заняў праект выпускніка Пецярбургскага інстытута грамадзянскіх архітэктараў, 26-гадовага Станіслава Данілавіча Шабунеўскага. У далейшым ён на працягу чатырох дзесяцігоддзяў працаваў у Гомелі гарадскім архітэктарам — з 1897 па 1937 гады. За гэты час па яго праектах ўзведзены шэраг цудоўных будынкаў, большасць з якіх сёння з’яўляюцца помнікамі архітэктуры.

Вось як ацэньваў будынак гімназіі першы гісторык Гомеля Л. А. Вінаградаў у сваёй кнізе «Гомель. Его прошлое и настоящее (1142 1900 г. г.)»: «У мінулым годзе ў Гомелі ўведзены будынак для поўнай мужчынскай гімназіі, які па прыгажосці архітэктуры, зручнасцях далёка пераўзыщоў не толькі яго папярэдніцу — гімназію XVIII стагоддзя, але і ідэал Румянцаўскага ліцэя і з’яўляецца адным з лепшых узораў гэтага роду ў нашай Айчыне». .

Гэты будынак і зараз з’яўляецца помнікам архітэктуры, аб чым сведчыць мемарыяльная дошка на ім.

У далейшым (1917—1953 г. г.) тут было размешчана упраўленне Заходняй, а затым Беларускай чыгункі, а з 1953 па 1993 год знаходзіўся БІІЧТ, які зараз рэарганізаваны ў Беларускі Дзяржаўны універсітэт транспарту. Будынак ужо ў нашы гады, у асноўным у пасляваенны час, шмат разоў перабудоўваўся і дабудоўваўся і зараз займае амаль цэлы квартал.

Натуральна, што вуліцу, якая пачыналася каля гэтага будынка і ішла ў бок чыгуначнага вакзала, у тыя гады назвалі Гімназічнай, а вуліцу, якая ішла ў супрацьлеглым напрамку ў бок вуліцы Савецкай (тады Румянцаўскай) — Аляксандраўскай (сёння гэта вуліца Камсамольская з прыгожай і адзінай у Гомелі каштанавай алеяй). Чаму Аляксандраўскай? Адным з найбольш лагічных варыянтаў тлумачэння гэтай назвы з’яуляецца тая абставіна, што ў будынку гімназіі (унутры яго) была размешчана гімназічная царква імя Аляксандра Неўскага, які праваслаўнай царквой быў прызнаны святым.

Гімназічная вуліца знаходзілася амаль у самым цэнтры горада і была забудавана выключна аднапавярховымі жылымі дамамі прысядзібнага тыпу. Працягласць яе была немалая — каля 800 метраў. Сярэдняя яе частка ішла па беразе так званага «Гарэлага балота». У гэтым месцы вуліца мела аднабаковую забудову. Заканчвалася ж Гімназічная амаль каля самой чыгункі прыкладна паміж сённяшнімі будынкамі чыгуначнага вакзала і аўтавакзала.

Дэкрэтам УЦВК ад 16 кастрычніка 1918 года ўсе гімназіі былі скасаваны. Замест іх з’явіліся школы. Слова «гімназісты» было заменена словам «школьнікі», «класы» — «групамі». Адзнакі ведаў па пяцібальнай шкале былі заменены на дзве (па-руску) «уд» (удовлетворительно) и «неуд» (неудовлетворительно), пазней з’явілася і трэцяе слова «вуд» (весьма удовлетворительно). Слова «настаўнік» было заменена новым словам «шкраб» (школьный работник).

Неабходна было перайменаваць і вуліцу Гімназічную. Згодна з рашэннем Гомельскага гарвыканкама яна стала называцца вуліцай імя Карла Лібкнехта, віднага дзеяча германскага і міжнароднага камуністычнага руху, аднаго з заснавальнікаў камуністычнай партыі Германіі. Гэтая назва праіснавала 18 гадоў.

У час Вялікай Айчыннай вайны вуліца была поўнасцю знішчана — згарэла. Ні аднаго дома тут, таксама, як і на суседніх з ей, не захавалася.

Пры карэкціроўцы новага пасляваеннага генплана Гомеля гэты раён быў поўнасцю перапланаваны. Тут прайшлі вуліцы капітальнай забудовы: Перамогі і блізкія да яе новыя вуліцы. Слова «Гімназічная вуліца» засталося толькі на даваенных і дарэвалюцыйных планах нашага горада.

Неабходнае пасляслоўе. Асобныя факты ў гэтым артыкуле аб узвядзенні новага будынка гімназіі і аб гарадскім архітэктары Шабунеўскім узяты мною з публікацыі загадчыка сектара Гомельскага абласнога краязнаўчага музея Т. Ф. Літвінавай у шматтыражнай газеце БІІЧТу «Сігнал» за 12 красавіка і 29 мая 1991 года. Дарэчы, у гэтай жа публікацыі ёсць прапанова аб увекавечанні памяці Шабунеўскага і аб перайменаванні вуліцы, якая ідзе ад будынку былой гімназіі ў бок вуліцы Савецкай, у вуліцу Імя Шабунеўскага. Гэтую прапанову варта падтрымаць.

Р. МУЗЫЧЭНКА, краязнаўца

Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.

Print Friendly, PDF & Email