Девушка из Гомеля

Редактор

Страницы прошлого

В июле 1943 года развернулись жаркие бои за освобождение Кубани. В составе 4-й Воздушной армии Северо-Кавказского фронта участие в боях принимал и 46-й гвардейский Таманский Краснознаменный, ордена Суворова III степени ночной лёгкобамбардировочный женский полк. В ночь с 31 июля на 1 августа, выполняя боевую задачу по уничтожению войск противника, из задания не вернулись четыре экипажа и среди них — наша землячка — Галина Докутович.

Вся её недолгая жизнь была подготовкой к подвигу. В школе Галя училась хорошо. Её увлекали сначала физика, литература, потом математика, химия и всегда — физкультура. Она занималась плаванием, лыжами, а особенно гимнастикой.

С 9-го класса пришло новое увлечение — сначала планеризм, затем прыжки с парашютом. И, наконец, первой среди девушек Гомельского аэроклуба ей доверили штурвал самолёта. Эта большая любовь к небу осталась и после окончания школы. Галя становится студенткой Московского авиационного института. Отличную учебу она сочетала и с занятиями гимнастикой, и в аэроклубе. Вскоре девушка вошла в сборную команду гимнасток института, выступая на первенстве Москвы. Но продолжает и летать. В письме домой она пишет, уже «свободно ориентируется в полётах над Москвой и совершила более 20 прыжков с парашютом из разных видов самолётов».

Хорошо началась весна 1941 года. После экзаменов в составе сборной Москвы Галина должна была выступать на авиационном параде в Тушино. Но все перечеркнула война. Тысячи патриоток откликнулись на призыв вступить в женские авиационные части, которые формировала Герой Советского Союза Марина Роскова. И одной из первых была Галина Докутович.

Так она стала воином. Нелёгкая была жизнь. В жару и стужу, дождь и туман легкокрылые ПО-2 несли смерть врагу. В придонских степях, в Крыму и на Кавказе, в Беларуси и на Кубани — везде, куда судьба забрасывала девушек, не было покоя врагу. Более 120 боевых вылетов сделала Галя. Она воевала неустанно, ничего не пугаясь. Щедрая её душа жаждала опасности «без скидки на женскую бедность», как говорила она сама. Вместо парашюта Галя брала дополнительный запас бомб. Так было и в этот последний полёт.

Как-то по случаю гибели своих подруг Галя записала в дневнике: «Пройдёт много лет… И на месте этих могил люди построят красивый мраморный памятник. Это будет стройная девушка с задиристо заброшенной назад головой. Вокруг будет множество красивых цветов. И матери скажут своим маленьким детям: «Здесь похоронены лётчицы». Дети с уважением и интересом будут смотреть на красивую мраморную девушку и плести венки на каменных ступенях памятника».

В. Селиванов, старший преподаватель ГГУ

Старонкі мінулага

Дзяўчына з Гомеля

У ліпені 1943 года разгарнуліся гарачыя баі за вызваленне Кубані. У саставе 4-й Паветранай арміі Паўночна-Каўказкага фронту ўдзел у баях прымаў і 46-ы гвардзейскі Таманскі Чырванасцяжны, ордэна Суворага III ступені начны лёгкабамбардзіровачны жаночы полк. У ноч з 31 ліпеня на 1 жніўня, выконваючы баявую задачу па знішчэнню войск праціўніка, з заданія не вярнуліся чатыры экіпажы і сярод іх — наша зямлячка — Галіна Дакутовіч.

Усё яе нядоўгае жыццё было падрыхтоўкай да подзвігу. У школе Галя вучылася добра. Яе захаплялі спачатку фізіка, літаратура, потым матэматыка, хімія і заўсёды — фізкультура. Яна займалася плаванием, лыжамі, а асабліва гімнастыкай.

З 9-га класа прыйшло новае захапленне — спачатку планеризм, затым скачкі з парашутам. I, нарэшце, першай сярод дзяўчат Гомельскага аэраклуба ёй даверылі штурвал самалёта. Гэтая вялікая любоў да неба засталася і пасля заканчэння школы. Галя становіцца студэнткай Маскоўскага авіяцыйнага інстытута. Выдатную вучобу яна спалучала і з заняткамі гімнастыкай, і ў аэраклубе. Неўзабаве дзяўчына ўвайшла ў зборную каманду гімнастак інстытута, выступаючы на першынстве Масквы. Але працягвае і лётаць. У пісьме дадому яна піша, ўжо «свабодна арыентуецца ў палётах над Масквой і зрабіла больш як 20 скачкоў з парашутам з розных відаў самалётаў».

Добра пачалася вясна 1941 года. Пасля экзаменаў у саставе зборнай Масквы Галіна павінна была выступаць на aвiацыйным парадзе ў Тушына. Але ўсё перакрэсліла вайна. Тысячы патрыётак адгукнуліся на заклік уступіць у жаночыя авіяцыйныя часці, якія фарміравала Герой Савецкага Саюза Марына Раскова. I адной з першых была Галіна Дакутовіч.

Так яна стала воінам. Нялёгкае было жыццё. У спякоту і сцюжу, дождж і туман лёгкакрылыя ПО-2 неслі смерць ворагу. У прыдонскіх стэпах, у Крыме і на Каўказе, у Беларусі і на Кубані — усюды, куды лёс закідваў дзяўчат, не было спакою ворагу. Больш як 120 баявых вылетаў зрабіла Галя. Яна ваявала нястомна, нічога не палохаючыся. Шчодрая яе душа прагнула небяспекі «без скідкі на жаночую беднасць», як гаварыла яна сама. Замест парашута Галя брала дадатковы запас бомбаў. Так было і ў гэты апошні палёт.

Неяк з выпадку гібелі сваіх сябровак Галя запісала ў дзённіку: «Пройдзе многа год… I на месцы гэтых магіл людзі пабудуюць прыгожы мармуровы помнік. Гэта будзе стройная дзяўчына з задзірыста закінутай назад галавой. Вакол будзе мноства прыгожых кветак. I маці скажуць сваім маленькім дзецям: «Тут пахаваны лётчыцы». Дзеці з павагай і цікавасцю будуць глядзець на прыгожую мармуровую дзяўчыну і плесці вянкі на каменных прыступках помніка».

В. СЕЛІВАНАЎ, старшы выкладчык ГДУ

Источник: Гомельская правда, 12.05.1978

Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.

Print Friendly, PDF & Email