Духовность — наша опора

Редактор

Вспомню, не в новинку сейчас воспринимаемые слова: «Прекрасное — опора души народа. Сломав его, мы ломаем основы… На оскверненном, вытоптанном месте не вырастет любовь к своему народу. Забыв о прошлом, народ превращается в толпу оборванцев, жаждущих лишь набить чрева и выпить вина». Вслед за уничтожением Главного, на чем держится и воспитывается человеческая сущность, катится в упадок все; экономика, и сама жизнь. Сегодня действительность наша заставляет соглашаться с этой мыслью. Но когда она приобретает более чёткие, конкретные очертания, обустраивается с конкретными явлениями нашей жизни — меняются и наши отношения к ней.

Гомель — город многосотлетней истории. Что в нём напоминает об этом? Да, были войны, пожары. Но ведь большинство ценностей уничтожило наше беспамятство, равнодушие и презрение к культуре прошлого в самых разных её проявлениях. Вот один только штрих. До сих пор, даже накануне празднования юбилея города, несмотря на большие усилия Совета по топонимии во главе с ученым А. Ф. Рогалёвым, несмотря на желание многих гомельчан, не удалось даже обозначить возрождением названий старых улиц исторический центр Гомеля. «Первомайская, Пролетарская, Крестьянская» — эти названия как униформа, лишают город своего лица, своей неповторимости.

Каким был Гомель? Чем знаменита Гомельщина? Какие люди жили здесь? Об этом сейчас все чаще и чаще появляются материалы в печати. Только активисты областного отделения Фонда культуры открыли на страницах местных газет рубрики: «Красная книга» географических названий Гомеля и окресностей», «Из истории городов и сёл», «Страницы зодчества Гомельщины» и другие. А сколько печатается отдельных интересных статей! Вспомним, например, статью. А. Егоровой о знаменитом Владиславе Голубке, его «театр на колесах». И если при этом люди, которые даже считают себя интеллигентными, ничего не знают об этом человеке, да ещё и гордятся своим невежеством, то кажется, что все наши усилия погибают в трясине общего безразличия…

В конце концов, слово слишком быстро исчезает с людского сознания. А вот если бы был у нас музей истории изобразительного искусства, где можно было бы увидеть картины того же Голубка! Где можно было бы увидеть и честь искусства бывшего СССР — произведения Григория Нисского из Новобелицы и произведения Евсея Моисеенко из деревни Уваровичи, искусство которого по праву отмечено всеми существующими знаками почета и только не на родной Гомельщине.

Сегодня, как резонно отмечал председатель Белорусского фонда культуры И. Г. Чигринов. «Культура защищается, а если защищается, то не развивается». И в результате этого рождаются такие печально безошибочные признаки, как равнодушие, злость друг к другу. Другие отмечают: «всем не до культуры, так как все голодные, озабочены зарабатыванием хлеба насущного». Но нельзя согласиться с таким выводом. Нельзя потому, что старожилы города помнят, как бурлила культурная жизнь в голодном городе в начале века.

И все же будем оптимистами! Позитивные сдвиги в культуре Гомеля являются капля за каплей. Вот и Пролетарскую улицу не застраивают громадами, как раньше предполагали наши чиновники. Вот уже и прислушались к голосу специалистов — и по всему историческому центру берут на учёт и под защиту здания старой архитектуры. А сколько возмущения вызвали такие предложения ещё совсем недавно!

А сколько лет обивались «высокие» пороги администрацией и сотрудниками областного музея, Фонда культуры, сколько писалось писем и статей за подписями даже таких известных, сочувствующих нашему городу, деятелей культуры, как Г. Ващенко, Ю. Якимович, чтобы убедить власти города в необходимости сделать музейную экспозицию в здании-памятнике, где когда-то находился Главпочтамт! Слава Богу, накануне юбилея города здесь открылась, наконец, музейная художественная выставка.

А мало ли богатств остаётся, между тем, в подводной части Музейного айсберга? Так, может, всё-таки будем надеяться на то, что свершится с течением времени предложение областного фонда культуры, которое звучит уже пять лет, о создании по пешеходной улице Баумана фольклорно-этнографической зоны. И как хорошо было бы, если бы искусство отселяемых чернобыльских деревень продолжало здесь свою жизнь! Совсем недавно о погибающих и спасаемых богатствах этого искусства писал в «Гомельской правде» известный минский искусствовед В. Шматов, который часто наведывается на гомельскую чернобыльщину с экспедициями по сбору предметов искусства, народного творчества. К этому он призывает и нас.

Но тут опять встаёт традиционная проблема культуры — где взять деньги на приобретение постилок, андараков, полотенец? Наш областной фонд культуры, наверное, чуть-чуть наскребает несколько тысяч, чтобы хоть зафиксировать кое-что на слайдах и фото-снимках.

Надо сказать, что значительную работу по фиксации чернобыльского наследия провело уже и проводит областное управление культуры.

Интересные впечатления сложились после недавней поездки в Брагинский район. На наше желание сделать снимки архитектурной резьбы мы встретили удивление местных жителей: «У нас же её нет!» Брагинские оконные резные узоры скромные, но такие отличительные! Именно такой царил здесь быт, именно так представляли отделку жилища люди. Или же знания об этом должны исчезнуть?

Интересный феномен: то, что рядом, не вызывает ни интереса, ни восторга — будь это дивный материнский рушник в доме, или «богиня мира» всемирно известного скульптора в своем, областном музее. Наверное, надо больше видеть прелести, чтобы уметь ценить его.

Гомельщине есть чем гордиться. И айсберг богатств нашей культуры должен всплыть, несмотря на трудное время. С седой старины борется красота с голой пользой. Но обращая взгляд в прошлое, мы ищем в нём именно красоту. И если будем способны увидеть её, ценить и баловать сегодня, уважать её творцов и давать им возможность создавать — красота поможет нам людьми зваться, не потерять культуру.

В. Лямцева-Канасевич, заместитель председателя правления областного отделения Белорусского фонда культуры.

Духоўнасць — наша апора

Прыгадаю, не ў навінку зараз успрымаемыя словы: «Прыгожае — апора душы народа. Зламаўшы яго, мы ламаем асновы… На апаганеным, вытаптаным месцы не вырасце любоў да свайго народа. Забыўшы аб мінулым, народ пераўтвараецца ў натоўп абадранцаў, прагнучых толькі набіць чэрава і выпіць віна». Услед за знішчэннем галоўнага, на чым трымаецца і выхоўваецца чалавечая сутнасць, коціцца ў заняпад усе; эканоміка, і само жыццё. Сёння рэчаіснасць наша прымушае згаджацца з гэтай думкай. Але калі яна набывае больш выразныя, канкрэтныя абрысы, атасамляецца з канкрэтнымі з’явамі нашага жыцця — Зняняюцца і нашы адносіны да яе.

Гомель — горад шматсотгадовай гісторыі. Што ў ім нагадвае пра гэта? Так, былі войны, пажары. Але ж большасць каштоўнасцей знішчыла наша бяспамяцтва, абыякавасць і пагарда да культуры мінулага у самых розных яе праявах. Вось адзін толькі штрых. Да гэтага часу, нават напярэдадні святкавання юбілею горада, нягледзячы на вялікія намаганні савета па тапаніміі на чале з навукоўцам А. Ф. Рогалевым, нягледзячы на жаданне шматлікіх гамяльчан, не ўдалося нават акрэсліць адраджэннем назваў старых вуліц гістарычны цэнтр Гомеля. «Першамайская, Пралетарская, Сялянская» — гэтыя назвы як уніформа, пазбаўляюць горад свайго твару, сваёй непаўторнасці.

Якім быў Гомель? Чым знакамітая Гомельшчына? Якія людзі жылі тут? Пра гэта цяпер усё часцей і часцей з’яўляюцца матэрыялы ў друку. Толькі актывісты абласнога аддзялення фонду культуры адкрылі на старонках мясцовых газет рубрыкі: «Чырвоная кніга» геаграфічных назваў Гомеля і навакалляў», «З гісторыі гарадоў і вёсак», «Старонкі дойлідства Гомельшчыны» і іншыя. А колькі друкуецца асобных цікавых артыкулаў! Прыгадаем, напрыклад, артыкул. А. Ягоравай пра знакамітага Уладзіслава Галубка, яго «тэатр на колах». І калі пры гэтым людзі, якія нават лічаць сябе інтэлегентнымі, нічога не ведаюць пра гэтага чалавека, ды яшчэ і ганарацца сваім невуцтвам, дык здаецца, што ўсе нашы намаганні гінуць у багне агульнай абыякввасці…

Урэшце, слова надта хутка знікае з людской свядомасцм. А вось калі б быў у нас музей гісторыі выяўленчага мастацтва, дзе можна было б пабачыць карціны таго ж Галубка! Дзе можна было б пабачыць і гонар мастацтва былога СССР — творы Рыгора Ніскага з Навабеліцы і творы Яўсея Майсеенкі з вёскі Уваравічы, мастацтва якога па праву адзначана ўсімі існуючымі знакамі пашаны ды толькі не на роднай Гомельшчыне.

Сёння, як слушна адзначаў старшыня Беларускага фонду культуры І. Г. Чыгрынаў. «Культура абараняецца, а калі абараняецца, дык не развіваецца». I ў выніку гэтага нараджаюцца такія сумна беспамылковыя прыкметы, як абыякавасць, злосць адзін да аднаго. Іншыя зазначаюць: «Усім не да культуры, бо ўсе галодныя, заклапочаныя здабыткам хлеба надзённага». Але нельга пагадзіцца з такой высновай. Нельга таму, што старажылы горада памятаюць, як бурліла культурнае жыццё ў галодным горадзе ў пачатку стагоддзя.

I ўсё ж будзем аптымістамі! Пазітыўныя зрухі ў культуры Гомеля з’яўляюцца кропля за кропляй. Вось і Пралетарскую вуліцу не забудоўваюць гмахамі, як раней меркавалі нашы чыноўнікі. Вось ужо і прыслухаліся да голасу спецыялістаў — і па ўсяму гістарычнаму цэнтру бяруць на ўлік і пад абарону будынкі старой архітэктуры. А колькі абурэння выклікалі такія прапановы яшчэ зусім нядаўна!

А колькі гадоў абіваліся «высокія» парогі адміністрацыяй і супрацоўнікамі абласнога музея, фонду культуры, колькі пісалася лістоў і артыкулаў за подпісамі нават такіх вядомых, спачуваючых нашаму гораду, дзеячаў культуры, як Г. Вашчанка, Ю. Якімовіч, каб пераканаць улады горада ў неабходнасці зрабіць музейную экспазіцыю ў будынку-помніку, дзе некалі знаходзіўся галоўпаштамт! Дзякуй Богу, напярэдадні юбілею горада тут адкрылася, нарэшце, музейная мастацкая выстава.

А ці мала багаццяў застаецца, між тым, у падводнай частцы музейнага айсбергу? Дык, можа, усё-такі будзем спадзявацца на тое, што здзейсніцца з цягам часу прапанова абласнога фонду культуры, якая гучыць ужо пяць гадоў, аб стварэнні па пешаходнай вуліцы Баўмана фальклорна-этнаграфічнай зоны. I як добра было б, калі б мастацтва адсяляемых чарнобыльскіх вёсак працягвала тут сваё жыццё! Зусім нядаўна пра гінучыя і ратуемыя багацці гэтага мастацтва пісаў у «Гомельскай праўдзе» вядомы мінскі мастацтвазнаўца В. Шматаў, які часта наведваецца на гомельскую чарнобыльшчыну з экспедыцыямі па збору прадметаў мастацтва, народнай творчасці. Да гэтага ён заклікае і нас.

Але тут зноў паўстае традыцыйная праблема культуры — дзе ўзяць грошы на набыццё посцілак, андаракоў, ручнікоў? Наш абласны фонд культуры, напэўна, ледзь-ледзь нашкрабе некалькі тысяч, каб хоць зафіксаваць тое-сёе на слайдах і фота-здымках.

Трэба сказаць, што значную работу па фіксацыі чарнобыльскай спадчыны правяло ўжо і праводзіць абласное ўпраўленне культуры.

Цікавыя ўражанні склаліся пасля нядаўняй паездкі ў Брагінскі раён. На наша жаданне зрабіць здымкі архітэктурнай разьбы мы сустрэлі здзіўленне мясцовых жыхароў: «У нас жа яе няма!» Брагінскія аконныя разныя ўзоры сціплыя, але такія адметныя! Менавіта такі панаваў тут побыт, менавіта так уяўлялі аздабленне жылля людзі. Ці ж веды пра гэта павінны знікнуць?

Цікавы фенамен: тое, што побач, не выклікае ні цікавасці, ні захаплення — будзь гэта дзівосны матчын ручнік у хаце, ці «Багіня міру» сусветна вядомага скульптара ў сваім, абласным музеі. Пэўна, трэба больш бачыць хараства, каб умець цаніць яго.

Гомельшчыне ёсць чым ганарыцца. І айсберг багаццяў нашай культуры павінен усплыць, нягледзячы на цяжкі час. З сівой даўніны змагаецца прыгажосць з голай карысцю. Але звяртаючы погляд у мінулае, мы шукаем у ім менавіта прыгажосць. I калі будзем здольныя ўбачыць яе, шанаваць і пеставаць сёння, паважаць яе творцаў і даваць ім магчымасць ствараць — прыгажосць дапаможа нам людзьмі звацца, не згубіць культуру.

В. ЛЯМЦАВА-КАНАСЕВІЧ, намеснік старшыні праўлення абласнога аддзялення Беларускага фонду культуры.

Источник: Гомельская правда, 26.09.1992

Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.

Print Friendly, PDF & Email