Главная площадь города

«Красная книга» географических названий Гомеля и окрестностей

Каждый город имеет свой центр, свою главную площадь, на которой собираются его жители на праздники и торжества. Таким местом в Гомеле является площадь имени В. И. Ленина. В немалой степени этому содействовало и то, что рядом с площадью находился удобный спуск к реке (сейчас его называют Киевский спуск). В далекие времена водные пути общения были почти единственными, по которым шли и торговля, и общение с соседними городами. В ту пору эта площадь была торгово-ремесленным центром населенного пункта.

Когда в 1824 году на этой площади было закончено строительство Петропавловского собора (сейчас памятника архитектуры), площадь стала называться Соборной.

В начале 20-го века на краю площади у Киевского спуска было возведено здание городской управы. Теперь это помещение фабрики «Полеспечать». На обратной стороне площади, против собора были торговые каменные постройки, где располагался центр торговли города — базар, занимавший значительную глубину квартала — до нынешней рабочей площади. В предреволюционное время одна из главных улиц города, современный проспект имени Ленина (тогда Замковая улица) в своем начале у площади, где сейчас находятся Дворец спорта и здание облисполкома, была занята деревянной жилой, в основном старой, застройкой. Концы земельных участков этих домов шли к большому рву-бывшей речке Гомеюк. Рядом с базаром, где сейчас находится Главпочтамт, возвышалось здание пожарной каланчи и пожарной части. В те времена, когда телефонная сеть в городе отсутствовала, пожар фиксировался только дежурным наблюдателем, который ходил по круговой галерее наверху каланчи, смотрел сверху за городом и давал в случае пожара сигнал тревоги.

В то время автомобиль только начинал свое существование, автотранспорта, тем более пассажирского, в городе не было, а с Соборной площади от пожарной каланчи в Новобелицу регулярно ходила конка, перевозившая по 20-30 пассажиров. Тогда это был единственный общественный городской транспорт, не считая извозчиков, которых можно назвать такси того времени.

Вот так выглядела Соборная площадь накануне Октябрьской революции.

12 ноября 1917 года в примыкающем к площади парке, в здании Дворца Паскевича (где сейчас находится Дворец пионеров) на заседании Гомельского городского Совета рабочих и солдатских депутатов совместно с исполкомом уездного Совета крестьянских депутатов была принята резолюция о переходе всей власти в Гомеле и Гомельском уезде в руки Советов.

6 мая 1919 года решениями Гомельского исполкома Совета Рабочих, Крестьянских и солдатских депутатов было изменено название ряда улиц города. Была также переименована и Соборная площадь: она стала называться Советской.

За два года хозяйствования немцев, особенно во время отступления их из города, город был полностью разрушен, наиболее пострадала его центральная часть. Советская площадь и прилегающие к ней кварталы после освобождения Гомеля 26 ноября 1943 года представляли собой сплошные руины и пепелища.

3 июля 1958 года на 50-тысячном митинге гомельчан был открыт памятник В. И. Ленину, отныне Советская площадь стала называться площадью имени В. И. Ленина.

Р. МУЗЫЧЕНКО

«Чырвоная кніга» геаграфічных назваў Гомеля і наваколляў

Галоўная плошча горада

Кожны горад мае свой цэнтр, сваю галоўную плошчу, на якой збіраюцца яго жыхары на святы і ўрачыстасці. Такім месцам у Гомелі з’яўляецца плошча імя У. І. Леніна. У немалой ступені гэтаму садзейнічала і тое, што побач з плошчай знаходзіўся зручны спуск да ракі (цяпер яго называюць Кіеўскі спуск). У далёкія часы водныя шляхі зносін былі амаль адзінымі, па якіх ішлі і гандаль, і зносіны з суседнімі гарадамі. У тую пару гэтая плошча была гандлёва-рамесным цэнтрам населенага пункта.

Калі ў 1824 годзе на гэтай плошчы было закончана будаўніцтва Петрапаўлаўскага сабора (зараз помніка архітэктуры), плошча стала наэывацца Саборнай.

У пачатку 20-га стагоддзя на краі плошчы ля Кіеўскага спуску быў узведзены будынак гарадской управы. Зараз гэта памяшканне фабрыкі «Палесдрук». На адваротным баку плошчы, супраць сабора былі гандлёвыя каменныя пабудовы, дзе размяшчаўся цэнтр гандлю горада — базар, які займаў значную глыбіню квартала — да цяперашняй Працоўнай плошчы. У перадрэвалюцыйны час адна з галоўных вуліц горада, сучасны праспект імя Леніна (тады Замкавая вуліца) ў сваім пачатку ля плошчы, дзе цяпер знаходзяцца Палац спорту і будынак аблвыканкома, была занята драўлянай жылой, у асноўным старой, забудовай. Канцы зямельных участкаў гэтых дамоў ішлі да вялікага рова — былой рэчкі Гамяюк. Побач з базарам, дзе зараз знаходзіцца Галоўпаштамт, узвышаўся будынак пажарнай каланчы і пажарнай часці. У тыя часы, калі тэлефонная сетка ў горадзе адсутнічала, пажар фіксіраваўся толькі дзяжурным назіральнікам, які хадзіў па кругавой галерэі наверсе каланчы, глядзеў зверху за горадам і даваў у выпадку пажару сігнал трывогі.

У той час аўтамабіль толькі пачынаў сваё існаванне, аўтатранспарту, тым больш пасажырскага, у горадзе не было, а з Саборнай плошчы ад пажарнай каланчы ў Навабеліцу рэгулярна хадзіла конка, якая перавозіла па 20—30 пасажыраў. Тады гэта быў адзіны грамадскі гарадскі транспарт, не лічачы рамізнікаў, якіх можна назваць таксі таго часу.

Вось так выглядела Саборная плошча напярэдадні Кастрычніцкай рэвалюцыі.

12 лістапада 1917 года ў прымыкаючым да плошчы парку, у будынку Палаца Паскевіча (дзе цяпер знаходзіцца Палац піянераў) на пасяджэнні Гомельскага гарадскога Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў сумесна з выканкомам павятовага Савета сялянскіх дэпутатаў была прынята рэзалюцыя аб пераходзе ўсёй улады ў Гомелі і Гомельскім павеце ў рукі Саветаў.

6 мая 1919 года рашэннемі Гомельскага выканкома Савета рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў была зменена назва рада вуліц горада. Была таксама перайменавана і Саборная плошча: яна стала называцца Савецкай.

За два гады гаспадарання немцаў, асабліва ў час адступлення іх з горада, горад быў поўнасцю разбураны, найбольш пацярпела яго цэнтральная частка. Савецкая плошча і прылягаючыя да яе кварталы пасля вызвалення Гомеля 26 лістапада 1943 года ўяўлялі сабой суцэльныя руіны і папялішчы.

3 ліпеня 1958 года на 50-тысячным мітынгу гамяльчан быў адкрыты помнік У. І. Леніну, з гэтага часу Савецкая плошча стала называцца плошчай імя У. І. Леніна.

Р. МУЗЫЧЭНКА

Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.