История улицы имени Свердлова

Сколько связано с тобою…

В начале XX века отмечается переселение жителей деревень в Гомель. Возникла потребность в новых земельных участках для строительства. Национализированная земля в пригороде начинает передаваться жителям для строительства. И вот на будущей улице имени Свердлова в Новобелице появляются хутора первых жителей: Беляковых, Ковалёвых, Кунцевичей, Малофеевых, Лазеевых, Саковичей, Соломенков, Полубан. В конце 20-х годов начинается переселение сельчан. Первыми здесь появились старообрядцы из Огородни Кузьминицкой, а потом — из Огородни Гомельской.

В начале тридцатых годов улица значительно продлилась за счёт переселения жителей деревни Чистые Лужи, которую было решено перенести, а на её месте строить аэродром. Переселенцы совместно с жителями деревни Якубовка образовали колхоз имени В.И. Чапаева.

Формирование этой улицы закончилось в средине 30-х годов. Места, оставшиеся в старом саду, были переданы так называемым «стахановцам».

В довоенные годы Новобелицкий район оставался известным как место отдыха и дач. Жители улицы Свердлова сдавали квартиры дачникам — жителям Ленинграда и другим приезжим на отдых. Окружающий сосновый лес был оборудован местами для отдыха, способствовала этому и небольшая река Ипуть.

Дачная местность содействовала созданию здесь медицинских учреждений. В 1925 году на окраине улицы построили детский дом имени Семашко для детей, больных туберкулезом. В доме работали два воспитателя и один врач. В 1927 году здесь было размещено 25 детей.

Существующая рядом с улицей железная дорога наложила свой отпечаток на инфраструктуру города. В 1913 году рядом с нею были построены военные склады (современное место расположения картанажной мастерской). Напротив складов, в саду, работники железной дороги построили три барака для своего кооператива с довольно отличительным названием: жилищно-арендная кооперативная дружба «Красный транспортник». В кооператив, во время его основания, входил 41 человек. Имели 43 квартиры, 14 комнат. Сначала, чтобы определить место проживания первых жителей сегодняшней улицы имени Свердлова, говорили, что живут они за «железной дорогой», или «у озера». В 1926 году получили названия две первые улицы района. Первая стала называться улицей имени Свердлова, а вторая (у озера) — имени Володарского.

Сохранились интересные свидетельства переписи населения района ул. Свердлова — полотно железной дороги — лес, сделанные в том же 1926 году. «Число владельцев 79, жилых комнат 104, число комнат 196, мужчин 253, женщин 249, количество семей 137, в том числе семей одиноких 17. Рабочих 50, служащих 74, прислуга 3. Скота: 2 лошади, 41 коровы, 15 свиней, 1 коза».

Завершим знакомство с этой улицей учебными заведениями. В первые годы советской власти рядом с железной дорогой, в начале улицы имени Володарского, построили двухэтажную школу. Но к середине 30-х годов она перестала соответствовать потребностям образования. Поэтому было решено на месте, оставшемся от старого сада, возвести новое помещение. Строительство было закончено в 1935 году и в 1936 году ученики перешли в новое помещение. Так возникла «15-я железнодорожная школа «(современная СШ №31).

В послевоенные годы застройка улицы, частично сожжённой, восстановилась. Улица получила ещё одно учебное заведение — ФЗВ строителей. Для училища построили три жилых корпуса, столовую. Но учебными классами были строительные послевоенные площадки. Училище существовало не долго. В начале 60-х годов его закрыли, а здание превратили в коммунальное жилье. Потом часть квартир разрушили, а другую передали государственным учреждениям.

В начале 60-х годов были снесены и бывшие бараки железнодорожников, а на этом месте построен детский сад.

Н. Халюшков, житель улицы Свердлова

Гомельская правда 10.04.1994

Колькі звязана з табою…

Гісторыя вуліцы імя Свярдлова

У пачатку XX стагоддзя адзначаецца перасяленне жыхароў вёсак у Гомель. Узнікла патрэба ў новых зямельных участках для будаўніцтва. Нацыяналізаваная зямля ў прыгарадзе пачынае перадавацца жыхарам для будаўніцтва. I вось на будучай вуліцы імя Свярдлова ў Навабеліцы з’яўляюцца сялібы першых жыхароў: Беляковых, Кавалёвых, Кунцэвічаў, Малафеевых, Лазяевых, Саковічаў, Саломенкаў, Палубан. У канцы 20-х гадоў пачынаецца перасяленне вяскоўцаў. Першымі тут з’явіліся стараверы з Агародні Кузьмініцкай, а потым — з Агародні Гомельскай.

У пачатку трыццатых гадоў вуліца значна падоўжылася за кошт перасялення жыхароў вёскі Чыстыя Лужы, якую было вырашана перанесці, а на яе месцы будаваць аэродром. Перасяленцы сумесна з жыхарамі вёскі Якубоўка ўтварылі калгас імя В.І. Чапаева.

Фарміраванне гэтай вуліцы закончылася ў сярадзіне 30-х гадоў. Месцы, якія засталіся у старым садзе, былі перададзены так званым «стаханаўцам».

У даваенныя гады Навабеліцкі раён заставаўся вядомым як месца адпачынку і дач. Жыхары вуліцы Свярдлова здавалі кватэры дачнікам — жыхарам Ленінграда і іншым прыезджым на адпачынак. Навакольны сасновы лес быў абсталяваны месцамі для адпачынку, спрыяла гэтаму і невялічкая рака Іпуць.

Дачная мясцовасць садзейнічала стварэнню тут медыцынскіх устаноў. У 1925 годзе на ўскрайку вуліцы пабудавалі дзіцячы дом імя Сямашкі для дзяцей, хворых на туберкулёз. У доме працавалі два выхавальнікі і адзін урач. У 1927 годзе тут было размешчана 25 дзяцей.

Існуючая побач з вуліцай чыгунка наклала свой адбітак на інфраструктуру горада. У 1913 годзе побач з ёю былі пабудаваны ваенныя склады (сучаснае месца размяшчэння картанажнай майстэрні). Насупраць складоў, у садзе, працаўнікі чыгункі пабудавалі тры баракі для свайго кааператыва з даволі адметнай назвай: жыллёва-арэнднае кааператыўнае сяброўства «Красный транспортник». У кааператыў, у час яго заснавання, уваходзіў 41 чалавек. Мелі 43 кватэры, 14 пакояў. Спачатку, каб вызначыць месца пражывання першых жыхароў сённяшняй вуліцы імя Свярдлова, казалі, што жывуць яны за «жалезнай дарогай», або «у возера». У 1926 годзе атрымалі назвы дзве першыя вуліцы раёна. Першая стала называцца вуліцай імя Свярдлова, а другая (ля возера) — імя Валадарскага.

Захаваліся цікавыя сведкі перапісу насельніцтва раёна вул. Свердлова — палатно чыгункі — лес, зробленыя ў тым жа 1926 годзе. «Число владельцев 79, жилых комнат 104, число комнат 196, мужчин 253, женщин 249, количество семей 137. В том числе семей одиноких 17. Рабочих 50, служащих 74, прислуга 3. Скота: 2 лошади, 41 корова, 15 свиней, 1 коза».

Завершым знаёмства з гэтай вуліцай навучальнымі ўстановамі. У першыя гады Савецкай улады побач з чыгункай, у пачатку вуліцы імя Валадарскага, пабудавалі двухпавярховую школу. Але да сярэдзіны 30-х гадоў яна перестала адпавядаць патрэбам адукацыі. Таму было вырашана на месцы, што засталося ад старога саду, узвесці новае памяшканне. Будаўніцтва было закончана ў 1935 годзе і ў 1936 годзе вучні перайшлі ў новае памяшканне. Так узнікла «15-я железнодорожная школа» (сучасная СШ №31).

У пасляваенныя гады забудова вуліцы, часткова спаленай, аднавілася. Вуліца атрымала яшчэ адну навучальную ўстанову — ФЗВ будаўнікоў. Для вучылішча пабудавалі тры жылыя карпусы, сталовую. Але вучэбнымі класамі былі будаўнічыя пасляваенныя пляцоўкі. Вучылішча існавала не доўга. У пачатку 60-х гадоў яго закрылі, а будынак ператварылі ў камунальнае жыллё. Потым частку кватэр разбурылі, а іншую перадалі дзяржаўным установам.

У пачатку 60-х гадоў былі знесены і былыя баракі чыгуначнікаў, а на гэтым месцы пабудаваны дзіцячы садок.

Н. Халюшкоў, жыхар вуліцы Свярдлова

Гомельская правда 10.04.1994

Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.

Print Friendly, PDF & Email