Ярославское болото

Редактор

«Красная книга» географических названий

Уже много рассказано об исторических, стертых временами местах Гомеля, но интересно знать и еще об одном любимом взрослыми и особенно детьми месте — Ярославском болоте.

Известно, что в 70-х годах прошлого века для постройки железнодорожного полотна Либаво-Роменской железной дороги необходимо было сделать насыпь. Эта насыпь проходила в границах нынешнего Гомельского железнодорожного узла и, естественно, пересекала глубокое болотистое Горелое болото, которое в весеннее половодье разливалось далеко на запад — в сторону так называемого Залинейного (Советского) района.

Когда насыпь была готова, значительная часть его была отрезана. Так образовалось Ярославское мелководное болото. Начиналось оно в начале улицы Петропавловской (ныне Петровского), пересекало улицу Захарьевскую (сейчас Дзержинского) и вплотную упиралось в Ярославскую улицу.

Жители начальной части Ярославской улицы вынуждены были делать насыпи (дамбы) и ходить по сходкам, потому что вода буквально заливала фундаменты домов. Дома были построены так до образования болота из-за насыпи.

Часть болота достигала Орловской улицы, вот почему это болото называют Орловское болото. Площадь этого болота была больше площади двух стандартных стадионов. В зимнее время это было чудесное огромное зеркало-каток.

В те далекие времена специально катков не заливали. Любителям покататься на коньках нужно было идти на реку Сож, и поэтому здесь вечерами всегда было много народа и стоял веселый говор от голосов многочисленной детворы.

Для детей коньки тогда были редкостью, а потому катались кто на чем мог, в частности — под деревянную колодочку прикрепляли вдоль стальную проволоку и хорошо скользились по естественному льду.

А летом на всей глади болото плавали домашние гуси и утки… И вдруг, когда поднимаются стаи птиц в воздух и с криком перелетают из одного места болота в другое, перед вашим взором открывается великолепное зрелище — парящие в воздухе гуси с блестящими на солнце бело-серыми крыльями. Интересно, что окружающие жители собирали гусиное перья и использовали его для изготовления подушек.

С течением времени болото начали засыпать, прорыли сточные канавы. Возвели здесь частные дома, и эти интересные места бесследно исчезли. Только полузасыпанные мусором канавы вдоль улицы Социализма напоминают о бывшем Ярославском болоте.

А. Радевич, краевед

«Чырвоная кніга» геаграфічных назваў

Яраслаўскае балота

Ужо многа расказана пра гістарычныя, сцёртыя часам мясціны Гомеля, але цікава ведаць і яшчэ аб адным любімым дарослымі і асабліва дзецьмі месцы — Яраслаўскім балоце.

Вядома, што ў 70-х гадах мінулага стагоддзя для пабудовы чыгуначнага палатна Лібава-Роменскай чыгункі неабходна было зрабіць насып. Гэты насып праходзіў у межах цяперашняга Гомельскага чыгуначнага вузла і, натуральна, перасякаў глыбокае багністае Гарэлае балота, якое ў вясновае разводдзе разлівалася далёка на захад — у бок так званага Залінейнага (Савецкага) раёна.

Калі насып быў гатовы, значная частка яго была адрэзана. Так утварылася Яраслаўскае мелкаводнае балота. Пачыналася яно ў пачатку вуліцы Петрапаўлаўскай (цяпер Пятроўскага), перасякала вуліцу Захар’еўскую (зараз Дзяржынскага) і ўшчыльную ўпіралася ў Яраслаўскую вуліцу.

Жыхары пачатковай часткі Яраслаўскай вуліцы вымушаны былі рабіць насыпы (дамбы) і хадзіць па сходках, таму што вада літаральна залівала фундаменты дамоў. Дамы былі пабудаваны так да ўтварэння балота з-за насыпу.

Частка балота дасягала Арлоўскай вуліцы, вось чаму гэтае балота называюць Арлоўскае балота. Плошча гэтага балота была больш плошчы двух стандартных стадыёнаў. У зімовы час гэта было цудоўнае вялізнае люстра-каток.

У тыя далёкія часы спецыяльна каткоў не залівалі. Аматарам пакатацца на каньках трэба было ісці на раку Сож, і таму тут вечарамі заўсёды было шмат народу і стаяў вясёлы гоман ад галасоў шматлікай дзятвы.

Для дзяцей канькі тады былі рэдкасцю, а таму каталіся хто на чым мог, у прыватнасці — пад драўляную калодачку прымацоўвалі ўздоўж стальны дрот і добра слізгаліся па натуральным лёдзе.

А летам на ўсёй роўнядзі балота плавалі хатнія гусі і качкі… I раптам, калі ўздымаюцца чароды птушак у паветра і з крыкам пералятаюць з аднаго месца балота ў другое, перад вашым позіркам адкрываецца цудоўнае відовішча — лунаючыя ў паветры гусі з бліскучымі на сонцы бела-шэрымі крыллямі. Цікава, што навакольныя жыхары збіралі гусінае пер’е і выкарыстоўвалі яго для вырабу падушак.

З цягам часу балота пачалі засыпаць, пракапалі сцёкавыя канавы. Узвялі тут прыватныя дамы, і гэтыя цікавыя мясціны бясследна зніклі. Толькі напаўзасыпаныя смеццем канавы ўздоўж вуліцы Сацыялізму нагадваюць аб былым Яраслаўскім балоце.

А. РАДЗЕВІЧ, краязнаўца

Источник: Гомельская правда, 03.02.1992

Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.