Монастырская улица

Редактор

«Красная книга» географических названий Гомеля и окрестностей

Каждый из коренных гомельчан обязательно знает бывшее Гомельское предместье, которое до сих пор носит неофициальное название «Монастырёк» (юго-восточная часть Советского района). Он интересен своей чрезвычайно своеобразной историей. Что-то о нём мы уже рассказывали (см. ГП №67 за 1990 г. и №183 за 1991 г.). Однако каждое новое посещение этого исторического уголка Гомеля обязательно приносит свежие, доселе неизвестные факты, позволяющие «прочитать» или реконструировать определенные страницы городского прошлого.

…Центр Монастырка составляют улицы имени Ф. Энгельса, 1-я, 2-я Заводские, Речная, имени Марата Казея, Южная, 1-я, 2-я, 3-я, 4-я Поперечные, Заводской спуск. В топонимической микросистеме Монастырка наименования Речная, Южная и Поперечные (улицы) превосходно выполняют свою главную функцию — функцию ориентирования. Не должно смущать то обстоятельство, что поперечных улиц — аж 4: если номерные обозначения выступают в полном «комплекте», без пропусков, то их нужно воспринимать как нейтральный или даже как положительный факт. Что же касается двух заводских улиц и Заводского спуска, то эти наименования вообще имеют достаточно высокий культурно-познавательный диапазон.

В самом конце XIX или в начале XX века в Монастырке был построен лесопильный завод, который основал некий еврей по фамилии Левитин, на этом заводе работало почти все взрослое мужское население Монастырка — 70 рабочих. Лес для завода доставлялся по реке, из её верхнего течения, на плотах. На лесопильном заводе было 5 пилорам, их обслуживали специалисты (они имели одинаковую фамилию — Гейштер), которых нанял хозяин Левитин. В распоряжении хозяина завода были один паровой котёл, одна паровая машина, две паровые насосы и один электрический мотор (эти и другие цифры мы нашли в книге «Записки Северо-Западного отдела императорского Русского географического общества», изданной в Вильнюсе в 1911 г.).

Пилорамы гарантировали высокое качество первоначальной обработки древесины, поэтому завод Левитина имел хорошие доходы, что в свою очередь обусловливало и довольно высокий уровень заработка рабочих. Материалом производства являлись колоды, бруски. В год завод давал до 150 тысяч распиленных колод на общую сумму 40 000 рублей.

Почти каждый вечер, особенно по выходным дням, на Песочной улице (ныне улица имени Энгельса), внизу, на спуске к реке, не без участия руководства завода налаживались развлечения и игры местных жителей. Играла гармонь, пела молодежь.

Завод был связан веткой с Либаво-Роменской железной дорогой, по которой отвозилась готовая продукция. После революции завод Левитина был национализирован. В наши дни на его месте расположен цех фабрики «Красная Звезда».

Интересно, что в Монастырке изготавливали даже мебель из черного дерева. А где брали сырьё? Его доставали прямо со дна реки. Дело в том, что вдоль Сожа, на «монастырском» берегу, издавна росли дубы. Поскольку берег постепенно подмывался водой, особенно во время паводка, дубы падали в реку. Этот процесс происходил на протяжении веков, и дубы, лежавшие на дне, превращались в мореное («черное») дерево, из которого и изготавливали чудесную мебель.

На плане города 1910 года с правой стороны Песочной улицы обозначено старообрядческое кладбище. Сегодня от кладбища осталось только место и название (что, кстати, не делает чести «монастырцам» нового времени). Сохранились и остатки нескольких надгробных памятников. На одном из них, очень богатом и сильном, указано имя Саввы Тимофеевича Дрибинцева (он умер в 1911 году и похоронен вместе с женой Пелагеей Андреевной). Этот человек был из числа тех дореволюционных лиц, которые составляли гомельскую элиту. Этому зажиточному старообрядцу, купцу, принадлежали дома по Фельдмаршальской улице. Имел он и имение — Верхулище в Дудичской волости Рогачёвского уезда (сегодня — посёлок в Присненском сельсовете Ветковского района, который с 1934 года называется Барченко).

Старожилы Монастырька называют улицу имени Энгельса Песочной, иногда — Старопесочной, а улицу Белорусскую, которая по сути является продолжением Песочной улицы с правой стороны от улицы Льва Толстого, — Песковатой или Новопесочной. Впрочем, прошлое улицы Белорусской и соседних с ней — это уже отнюдь не «монастырская» тема. О ней — одна из следующих страниц «Красной книги»…

А. Рогалев, кандидат филологических наук.

«Чырвоная кніга» геаграфічных назваў Гомеля і наваколляў

Манастырская вуліца

Кожны з карэнных гамяльчан абавязкова ведае былое гомельскае прадмесце, якое дагэтуль носіць неафіцыйную назву Манастырок (паўднёва-ўсходняя частка Савецкага раёна). Ён цікавы сваёй надзвычай своеасаблівай гісторыяй. Нешта пра яго мы ўжо расказвалі (гл. «ГП» №67 за 1990 г. і №183 за 1991 г.). Аднак кожнае новае наведванне гэтага гістарычнага кутка Гомеля абавязкова прыносіць свежыя, дагэтуль невядомыя факты, якія дазваляюць «прачытаць» або рэканструяваць пэўныя старонкі гарадской мінуўшчыны.

…Цэнтр Манастырка складаюць вуліцы імя Ф. Энгельса, 1-я, 2-я Завадскія, Рачная, імя Марата Казея, Паўднёвая, 1-я, 2-я, 3-я, 4-я Папярочныя, Завадскі спуск. У тапанімічнай мікрасістэме Манастырка найменні Рачная, Паўднёвая і Папярочныя (вуліцы) цудоўна выконваюць сваю галоўную функцыю — функцыю арыентавання. Не павінна бянтэжыць тая акалічнасць, што Папярочных вуліц — аж 4: калі нумарныя абазначэнні выступаюць у поўным «камплекце», без пропускаў, то іх трэба ўспрымаць як нейтральны ці нават як станоўчы факт. Што ж датычыць двух Завадскіх вуліц і Завадскога спуску, то гэтыя найменні ўвогуле маюць дастаткова высокі культурна-пазнавальны дыяпазон.

У самым канцы XIX ці ў пачатку XX стагоддзя ў Манастырку быў пабудаваны лесапільны завод, які заснаваў нейкі яўрэй па прозвішчу Левіцін, На гэтым заводзе працавала амаль усё дарослае мужчынскае насельніцтва Манастырка — 70 рабочых. Лес для завода дастаўляўся па рацэ, з яе верхняга цячзння, на плытах. На лесапільным заводзе было 5 піларам, іх абслугоўвалі спецыялісты (яны мелі аднолькавае прозвішча — Гейштэр), якіх наняў гаспадар Левіцін. У распараджэнні гаспадара завода былі адзін паравы кацёл, адна паравая машына, дзве паравыя помпы і адзін электрычны матор (гэтыя і іншыя лічбы мы знайшлі ў кнізе «Записки Северо-Западного отдела императорского Русского географического общества», выдадзенай у Вільні ў 1911 г.).

Піларамы гарантавалі высокую якасць першапачатковай апрацоўкі драўніны, таму завод Левіціна меў добрыя даходы, што ў сваю чаргу абумоўлівала і даволі высокі ўзровень заробку рабочых. Матэрыялам вытворчасці з’яўляліся калоды, брускі. У год завод даваў да 150 тысяч распілаваных калод на агульную суму 40 000 рублёў.

Амаль кожны вечар, асабліва па выхадных днях, на Пясочнай вуліцы (цяпер вуліца імя Энгельса), унізе, на спуску да ракі, не без удзелу кіраўніцтва завода наладжваліся забавы і гульні мясцовых жыхароў. Граў гармоник, спявала моладзь.

Завод быў звязаны веткай з Лібава-Роменскай чыгункай, па якой адвозілася гатовая прадукцыя. Пасля рэвалюцыі завод Левіціна быў нацыяналізаваны. У нашы дні на яго месцы размешчаны цэх фабрыкі «Чырвоная Зорка».

Цікава, што ў Манастырку выраблялі нават мэблю з чорнага дрэва. А дзе бралі сыравіну? Яе даставалі прама з дна ракі. Справа ў тым, што ўздоўж Сожа, на «манастырскім» беразе, здаўна раслі дубы. Паколькі бераг паступова падмываўся вадой, асабліва ў час паводкі, дубы падалі ў раку. Гэты працэс адбываўся на працягу стагоддзяў, і дубы, якія ляжалі на дне, ператвараліся ў моранае («чорнае») дрэва, з якога і выраблялі цудоўную мэблю.

На плане горада 1910 года з правага боку Пясочнай вуліцы пазначаны стараверскія могілкі. Сёння ад могілак засталося толькі месца і назва (што, дарэчы, не робіць гонару «манастырцам» новага часу). Захаваліся і рэшткі некалькіх надмагільных помнікаў. На адным з іх, вельмі багатым і моцным, пазначана імя Савы Цімафеевіча Дрыбінцава (ён памёр у 1911 годзе і пахаваны разам з жонкай Пелагеяй Андрэеўнай). Гэты чалавек быў з ліку тых дарэвалюцыйных асоб, якія складалі гомельскую эліту. Гэтаму заможнаму стараверу, купцу, належалі дамы па Фельдмаршальскай вуліцы. Меў ён і маёнтак — Вярхулішча ў Дудзіцкай воласці Рагачоўскага павета (сёння — пасёлак у Прысненскім сельсавеце Веткаўскага раёна, які з 1934 года называецца Барчанкі).

Старажылы Манастырка называюць вуліцу імя Энгельса Пясочнай, часам — Старапясочнай, а вуліцу Беларускую, якая па сутнасці з’яўляецца працягам Пясочнай вуліцы з правага боку ад вуліцы Льва Талстога, — Пескаватай ці Новапясочнай. Зрэшты, мінулае вуліцы Беларускай і суседніх з ёй — гэта ўжо зусім не «манастырская» тэма. Аб ёй — адна з наступных старонак «Чырвонай кнігі»…

А. РОГАЛЕЎ, кандидат філалагічных навук.

Источник: Гомельская правда, 31.01.1991

Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.

Print Friendly, PDF & Email