Московская улица

«Красная книга» географических названий Гомеля и окрестностей

В наши дни это одна из сравнительно тихих и уютных улиц так называемого Залинейного района. Но в прошлом Московская улица считалась главной, центральной среди соседних улиц. Почему-Центральной, с чем это было связано?

Прежде чем ответить на такой вопрос, обратим внимание вот на какое обстоятельство. В бывшей Западной части города (Залинейный район) с конца XIX века по традиции ряду улиц уделялись наименования в честь городов Российского государства — Орловская, Ярославская, Киевская, Одесская, Московская… Этот факт позволяет догадываться, что то название, которое прославляло Москву, было связано с улицей, которая чем-то отличалась от остальных. Так оно и было.

Московская и соседние улицы начали формироваться почти одновременно с прокладыванием через Гомель линий Либаво-Роменской (1873 год) и Полесской (1868 год) железных дорог. На этих улицах сначала строились дома и селились исключительно железнодорожные рабочие и служащие. Старожилы вспоминают, что некоторые специалисты-железнодорожники приехали в Гомель из города Сновска (с 1935 года — Щорс). Недаром, среди первопоселенцев Московской и соседних улиц была распространена украинская фамилия Дергач, Деркач. Украинские переселенцы строили свои дома по украинскому «фасону» — без фронтона (фронтон треугольная или циркулярная верхняя часть фасада здания, которая ограничена двускатной крышей, а также украшение над окнами и дверями). Еще и сегодня на Московской улице, в ее начальной части, стоят два дома, построенные на украинский лад.

Московская улица, в отличие от некоторых других, в частности, Алексеевской, не была «замкнута» со стороны железной дороги, то есть не завершалась у железнодорожной линии тупиком — домом, который вместе с хозяйственными постройками стоял поперек улицы. Наоборот, она заканчивалась у самого железнодорожного полотна, более того, выводила прямо к переходному мосту, по которому можно было попасть и на вокзал, и в главные гомельские мастерские (вагоноремонтный завод). Мост был построен в 1889 году недалеко от северной стены вокзала станции Гомель-пассажирский (об истории моста подробно рассказал краевед А. Радевич в № 149 «ГП» за прошлый год). Кстати, он был возведен как раз тогда, когда быстрыми темпами начала расти Московская улица, хотя последний факт и нельзя рассматривать как причину первого.

В своей начальной части улица была довольно узкая, но по мере того, как она тянулась в направлении на Запад, едва заметно, но неуклонно расширялась. Думается, что постепенное расширение Московской улицы, которая прокладывалась в сторону улицы Батарейной (имени Богдана Хмельницкого) было связано вот с чем.

Московская улица являлась основной магистралью, по которой пеша двигались в город и из города рабочие железнодорожных мастерских и других гомельских предприятий. Железнодорожные рабочие и служащие, как уже отмечалось, жили главным образом в западной части Гомеля, а также в деревнях Лещинец, Мильча, Осовцы. Вот почему Московская улица считалась центральной.

С бегом времени, с 20-30-х годов, на Московской и соседних улицах Западного района Гомеля начали строиться крестьяне окрестных деревень. Сегодня в Гомеле существует так называемый Западный район (неофициальное собственное наименование). Однако нынешний Западный район-это своеобразное продолжение того Западного района, который формировался в городе на рубеже веков. После революции и почти до самой Великой Отечественной войны западная часть города ограничивалась Батарейной улицей. Дальше к западу от нее тянулись поля и луга. После завершения строительства в 1926 году стадиона «Локомотив» сформировалась улица «Спортивная».

А. Рогалев (гонорар за публикацию автор перечисляет в фонд поддержки «ГП»).

«Чырвоная кніга» геаграфічных назваў Гомеля і наваколляў

Маскоўская вуліца

У нашы дні гэта адна з параўнальна ціхіх i ўтульных вуліц так званага Залінейнага раёна. Але ў мінулым Маскоўская вуліца лічылася галоўнай, центральнай сярод суседніх вуліц. Чаму — цэнтральнай, з чым гэта было звязана?

Перш чым адказаць на такое пытанне, звернем увагу вось на якую акалічнасць. У былой заходняй частцы горада (Залінейны раён) з канца XIX стагоддзя па традыцыі шэрагу вуліц надаваліся найменні ў гонар гарадоў Расійскай дзяржавы — Арлоўская, Яраслаўская, Кіеўская, Адэская, Маскоўская… Гэты факт дазваляе здагадвацца, што тая назва, якая ўслаўляла Маскву, была звязана з вуліцай, якая чымсьці адрознівалася ад астатніх. Так яно і было.

Маскоўская і суседнія вуліцы пачалі фарміравацца амаль адначасова з пракладаннем праз Гомель ліній Лібава-Роменскай (1873 год) і Палескай (1868 год) чыгунак. На гэтых вуліцах спачатку будаваліся дамы і сяліліся выключна чыгуначныя рабочыя і служачыя. Старажылы успамінаюць, што некаторыя спецыялісты-чыгуначнікі прыехалі ў Гомель з горада Сноўска (з 1935 года — Шчорс). Нездарма, сярод першапасяленцаў Маскоўскай і суседніх вуліц было распаўсюджана ўкраінскае прозвішча Дзяргач, Дзяркач. Украінскія перасяленцы будавалі свае дамы па ўкраінскаму «фасону» — без франтона (франтон трохвугольная ці цыркулярная верхняя частка фасада будынка, якая абмежавана двухсхільным дахам, а таксама ўпрыгожанне над вокнамі і дзвярамі). Яшчэ і сёння на Маскоўскай вуліцы, у яе пачатковай частцы, стаяць два дамы, пабудаваныя на ўкраінскі лад.

Маскоўская вуліца, у адрозненне ад некаторых іншых, у прыватнасці, Аляксееўскай, не была «замкнёная» з боку чыгункі, гэта значыць не завяршалася ля чыгуначнай лініі тупіком — домам, які разам з гаспадарчымі пабудовамі стаяў упоперак вуліцы. Наадварот, яна заканчвалася ля самага чыгуначнага палатна, больш таго, выводзіла прама да пераходнага моста, па якому можна было трапіць і на вакзал, і ў Галоўныя гомельски майстэрні (вагонарамонтны завод). Мост быў пабудаваны ў 1889 годзе непадалёку ад паўночнай сцяны вакзала станцыі Гомель-пасажырскі (аб гісторыі моста падрабязна расказаў краязнаўца А. Радзевіч у № 149 «ГП» за мінулы год). Дарэчы, ён быў узведзены якраз тады, калі хуткімі тэмпамі пачала расці Маскоўская вуліца, хоць апошні факт і нельга разглядаць як прычыну першага.

У сваёй пачатковай частцы вуліца была даволі вузкая, але па меры таго, як яна цягнулася ў напрамку на захад, ледзь прыкметна, але няўхільна пашыралася. Думаецца, што паступовае пашырэнне Маскоўскай вуліцы, якая пракладвалася ў бок вуліцы Батарэйнай (імя Багдана Хмяльніцкага) было звязана вось з чым.

Маскоўская вуліца з’яўлялася асноўнай магістраллю, па якой пеша рухаліся ў горад і з горада рабочыя чыгуначных майстэрань і іншых гомельскіх прадпрыемстваў. Чыгуначныя рабочыя і служачыя, як ужо адзначалася, жылі галоўным чынам у заходняй частцы Гомеля, а таксама ў вёсках Лешчынец, Мільча, Асаўцы. Вось чаму Маскоўская вуліца лічылася цэнтральнай.

З бегам часу, з 20-30-х гадоў, на Маскоўскай і суседніх вуліцах заходняга раёна Гомеля пачалі будавацца сяляне навакольных вёсак. Сёння ў Гомелі існуе так званы Заходні раён (неафіцыйнае ўласнае найменне). Аднак цяперашні Заходні раён — гэта своеасаблівы працяг таго Заходняга раёна, які фарміраваўся ў горадзе на рубяжы стагоддзяў. Пасля рэвалюцыі і амаль да самай Вялікай Айчыннай вайны заходняя частка горада абмяжоўвалася Батарэйнай вуліцай. Далей на захад ад яе цягнуліся палі і лугі. Пасля завяршэння будаўніцтва ў 1926 годзе стадыёна «Лакаматыў» сфарміравалася вуліца «Спартыўная».

А. Рогалёў (Ганарар за публікацыю аўтар пералічвае ў фонд падтрымкі «ГП»).

Источник: Гомельская правда, 31.01.1991

Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.