От Капитановки до Волгоградской улицы

«Красная книга» географических названий

Сегодняшнее название — в честь города-героя Волгограда — эта гомельская улица, протянувшаяся на 1084 метра от Речицкого шоссе до проспекта Октября, получила в 1975 году в связи с 30-летием Победы советского народа в Великой Отечественной войне. Именно 20 лет назад было «сдано» в городской топонимический «архив» предварительное наименование — улица Механизации, которое, кстати, также символизировало определенную «веху» в истории советского государства — кампанию по механизации сельского хозяйства (после сентябрьского, 1953 года, пленума ЦК КПСС). Правда, название «улица Механизации» можно объяснять и конкретнее: на данной улице в 50-е годы существовало училище механизаторов. Но, думается, оба объяснения будут правильными, так как взаимно дополняют одно другое.

В 1959 году начал формироваться современный облик улицы: здесь впервые в Гомеле стали возводить крупнопанельные пятиэтажные жилые дома. Но еще и в середине 70-х годов Волгоградская улица сохраняла «следы» бывшей «деревянной окраины». Сегодня даже старожилы с трудом вспоминают о том, к какому же времени восходит оформление улицы Механизации именно как улицы. Думается, что произошло это в послевоенное время. Но «прообраз» улицы складывался потихоньку ещё с начала XX века.

Во второй половине 20-х годов на сегодняшней Волгоградской улице, на месте современной асфальтированной дороги, идущей вдоль стадиона «Луч» Гомельского радиозавода, стоял дом зажиточного старообрядца Кузьмы Назаровича Новикова. По соседству жила семья староверов Шлёминых. Возможно, были здесь и дома других хозяев.

Добротный дом и хозяйство Новиковых (как и их соседей) — а это, кроме дома, — подвал, надворные постройки и др. — называли «поместьем». Держали Новиковы чудных лошадей, других животных, имели большой сад, который приносил определенный доход (яблоками торговали не только в Гомеле, их возили на баржах даже в Киев). Арендовали они ещё поле у Новиковской рощи (район современного «Сельмаша»), которое обрабатывали под огороды для выращивания капусты, огурцов, моркови, лука. На Ветреной улице (улица Гагарина), недалеко от пересечения её с улицей Плеханова, Новиковы имели основной свой дом.

Кузьма Назарович, его жена Акулина Семёновна, трое сыновей и дочь создавали своё благополучие собственными руками. В 1929 году их лишили всего хозяйства, сослали в Донбасс. Семейное «гнездо» разорилось. Яблоневый сад (были в нём и чудесные груши) стал колхозным; к колхозу отошла и пасека, правда, она принадлежала как будто не Новиковым, а другим хозяевам — Рыловцевым, хотя утверждать это наверняка нельзя. В 1974-75 годах на улице Механизации-Волгоградской ещё виден был фундамент старого дома, а вокруг стояли грушевые деревья — следы бывшего «поместья».

Кузьма Новиков продолжал дело своего отца — Назара. Именно с именем этого человека отдельные краеведы-старожилы связывают название Назаровского леса, который начинался от построек староверов и продолжался в сторону Давыдовки, до названного сада и вдоль грунтовой дороги на Речицу. Назаровский лес был искусственным, посаженным. От Гомеля до него было примерно три версты.

В начале 20-х годов западные городские окраины располагались в районе современных улиц Ватутина и Московской, у места их пересечения с сегодняшней улицей Богдана Хмельницкого. Далее, по направлению к современному Речицкому шоссе, тянулись «планы» (огороды, поля) потомственных гомельских крестьян, которые выращивали здесь лён, рожь, картофель. Тропа между «планами» переходила в грунтовую дорогу на Речицу: дорога шла примерно по территории современного Речицкого шоссе в основном по безлесной местности, на которой, однако, были разбросаны отдельные лесные «островки» (на одном из таких «островов» была пасека).

Сплошной лес (преимущественно сосновый, а местами и смешанный) начинался за 5-6 верст на юго-запад от Гомеля, в районе Давыдовки, от которой он (лес) «крылом» подходил к сегодняшней Сосновой улице (название ей в новое время было дано неспроста).

Таким образом, «имения» Новикова и других хозяев на территории современной Волгоградской улицы находились на изначально безлесной местности. Чтобы уберечь свои огороды и, главное, сад от преимущественно западных и северо-западных ветров, от снежных заносов, и был создан искусственный лесной заслон-«оазис» — Сосновая роща. Однако сделал это не Назар Новиков, который, на наш взгляд, был одним из более поздних поселенцев на территории новой Волгоградской улицы.

В самом начале XX века за ложбиной, которую пересекала грунтовая дорога на Речицу и где протекала речка Мильча, на территории между современными улицами академика Павлова и Волгоградской располагались два имения под одинаковым названием — Капитановка. Имения принадлежали дворянину А.П. Пятницкому, православному, и мещанину П.И. Назарову, старообрядцу. Третье имение Капитановка (хозяин — крестьянин-старообрядец Л.Ф. Рыловцев) находился по дороге на деревню Телеши, в трёх верстах от первых двух имений. Старообрядцу Назарову, в частности, принадлежали 20 десятин земли, пригодной для обработки. Думается, что название Назаровского леса связано как раз с фамилией Назаровых. Их Капитановка, на наш взгляд, стояла на месте сегодняшней Волгоградской улицы.

Название Капитановка, как можно думать, происходит от фамилии Капитанов, которая в белорусских памятниках встречается с 18 века. Возможно, кто-то Капитанов был первым владельцем земельных угодий в местности, которая описывается. Также и Новиковы и Шлёмины сменили Назаровых, а может быть и жили рядом с потомками первого Назарова. Не исключено, что имение продавалось и таким образом переходило от Капитановых к Назаровым, а потом к Новиковым. Интересно, что «имение» Кузьмы Назаровича называлось Капитановкой. Кстати, вблизи Капитановок (Назаровой и Пятницкого) или даже на их месте в конце XIX века располагался так называемый «Собачий хутор» — место содержания охотничьих псов князя Федора Ивановича Паскевича.

Назаровский лес вырубили немцы во время оккупации Гомеля в последнюю войну, так как боялись партизан, которые могли подходить к самому шоссе. Но и сегодня тот, кто едет по Речицкому шоссе, не может не обратить внимания на стройный, правильный сосонник возле кургана Славы. Эта лесная роща внешне напоминает бывший Назаровский лес, которым его знали старожилы. Посадку сосны сделали ученики Давыдовской семилетней школы вскоре после войны.

Старое название — Назаровский лес — целесообразно сохранить и за новым сосновым массивом. Хорошо бы возродить и название Капитановка, закрепив его за так называемым 12-м микрорайоном; микрорайоны же 51, 52, 53 есть смысл назвать соответственно Давыдовским-I, II, III.

А. Рогалев, кандидат филологических наук

Ад Капітанаўкі да Валгаградскай вуліцы

«Чырвоная кніга» геаграфічных назваў

Сённяшнюю назву — у гонар горада-героя Валгаграда — гэтая гомельская вуліца, якая працягнулася на 1084 метры ад Рэчыцкай шашы да праспекта Кастрычніка, атрымала ў 1975 годзе ў сувязі з 30-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Менавіта 20 гадоў назад было «здадзена» ў гарадскі тапанімічны «архіў» папярэдняе найменне — вуліца Механізацыі, якое, дарэчы, таксама сімвалізавала пэўную «вяху» ў гісторыі Савецкай дзяржавы — кампанію па механізацыі сельскай гаспадаркі (пасля вераснёўскага, 1953 года, пленума ЦК КПСС). Праўда, назву «вуліца Механізацыі» можна тлумачыць і больш канкрэтна: на данай вуліцы ў 50-я гады існавала вучылішча механізатараў. Але, думаецца, абодва тлумачэнні будуць правільнымі, бо ўзаемна дапаўняюць адно другое.

У 1959 годзе пачало фарміравацца сучаснае аблічча вуліцы: тут упершыню ў Гомелі сталі ўзводзіць буйнапанельныя пяціпавярховыя жылыя дамы. Але яшчэ і ў сярэдзіне 70-х гадоў Валгаградская вуліца захоўвала «сляды» былой «драўлянай ускраіны». Сёння нават старажылы з цяжкасцю ўспамінаюць аб тым, да якога ж часу ўзыходзіць афармленне вуліцы Механізацыі менавіта як вуліцы. Думаецца, што адбылося гэта ў пасляваенны час. Але «правобраз» вуліцы складваўся паволі яшчэ з пачатку XX стагоддзя.

У другой палове 20-х гадоў на сённяшняй Валгаградскай вуліцы, на месцы сучаснай асфальтаванай дарогі, якая ідзе ўздоўж стадыёна «Прамень» Гомельскага радыёзавода, стаяў дом заможнага старавера Кузьмы Назаравіча Новікава. Па суседству жыла сям’я старавераў Шлёміных. Магчыма, былі тут і дамы іншых гаспадароў.

Дыхтоўны дом і гаспадарку Новікавых (як і іх суседзяў) — а гэта, акрамя дома, — склеп, надворныя пабудовы і інш. — называлі «маёнткам». Трымалі Новікавы цудоўных коней, іншую жывёлу, мелі вялікі сад, які прыносіў пэўны даход (яблыкамі гандлявалі не толькі ў Гомелі, іх вазілі на баржах нават у Кіеў). Арандавалі яны яшчэ поле ля Новікаўскага гаю (раён сучаснага «Сельмаша»), якое апрацоўвалі пад агароды для вырошчвання капусты, агуркоў, морквы, цыбулі. На Ветраной вуліцы (вуліца Гагарына), недалёка ад перасячэння яе з вуліцай Пляханава, Новікавы мелі асноўны свой дом.

Кузьма Назаравіч, яго жонка Акуліна Сямёнаўна, тры сыны і дачка стваралі свой дабрабыт уласнымі рукамі. У 1929 годзе іх пазбавілі ўсёй гаспадаркі, саслалі ў Данбас. Сямейнае «гняздо» разарылася. Яблыневы сад (былі ў ім і цудоўныя грушы) стаў калгасным; да калгаса адышоў і пчальнік, праўда, ён належыў як быццам не Новікавым, а іншым гаспадарам — Рылаўцавым, хоць сцвярджаць гэта напэўна нельга. У 1974-75 гадах на вуліцы Механізацыі — Валгаградскай яшчэ бачны быў фундамент старога дома, а вакол стаялі грушавыя дрэвы — сляды былога «маёнтка».

Кузьма Новікаў працягваў справу свайго бацкі — Назара. Менавіта з імем гэтага чалавека асобныя краязнаўцы-старажылы звязваюць назву Назараўскага лесу, які пачынаўся ад пабудоў старавераў і працягваўся ў бок Давыдаўкі, да нагаданага саду і ўздоўж грунтавой дарогі на Рэчыцу. Назараўскі лес быў штучным, пасаджаным. Ад Гомеля да яго было прыкладна тры вярсты.

У пачатку 20-х гадоў заходнія гарадскія ўскраіны размяшчаліся ў раёне сучасных вуліц Ватуціна і Маскоўскай, ля месца іх перасячэння з сённяшняй вуліцай Багдана Хмяльніцкага. Далей, у напрамку да сучаснай Рэчыцкай шашы, цягнуліся «планы» (агароды, палі) патомных гомельскіх сялян, якія вырошчвалі тут лён, жыта, бульбу. Сцежка паміж «планамі» пераходзіла ў грунтавую дарогу на Рэчыцу: дарога ішла прыкладна па тэрыторыі сучаснай Рэчыцкай шашы ў асноўным па бязлеснай мясцовасці, на якой, аднак, былі раскіданы асобныя лясныя «астраўкі» (на адным з такіх «астравоў» быў пчальнік).

Суцэльны лес (пераважна сасновы, а месцамі і змешаны) пачынаўся за 5—6 вёрстаў на паўднёвы захад ад Гомеля, у раёне Давыдаўкі, ад якой ён (лес) «крылом» падыходзіў да сённяшняй Сасновай вуліцы (назва ёй у новы час была дадзена нездарма).

Такім чынам, «маёнткі» Новікава і іншых гаспадароў на тэрыторыі сучаснай Валгаградскай вуліцы знаходзіліся на першапачаткова бязлеснай мясцовасці. Каб уберагчы свае агароды і, галоўнае, сад ад пераважна заходніх і паўночна-заходніх вятроў, ад снежных заносаў, і быў створаны штучны лясны заслон-«аазіс» — сасновы гай. Аднак зрабіў гэта не Назар Новікаў, які, на наш погляд, быў адным з больш позніх пасяленцаў на тэрыторыі новай Валгаградскай вуліцы.

У самым пачатку XX стагоддзя за лагчынай, якую перасякала грунтавая дарога на Рэчыцу і дзе працякала рэчка Мільча, на тэрыторыі паміж сучаснымі вуліцамі акадэміка Паўлава і Валгаградскай размяшчаліся два маёнткі пад аднолькавай назвай — Капітанаўка. Маёнткі належалі двараніну А. П. Пятніцкаму, праваслаўнаму, і мешчаніну П. I Назараву, стараверу. Трэці маёнтак Капітанаўка (гаспадар — селянін-старавер Л. Ф. Рылаўцаў) знаходзіўся па дарозе на вёску Целяшы, у трох вярстах ад першых двух маёнткаў. Стараверу Назараву, у прыватнасці, належалі 20 дзесяцін зямлі, прыдатнай для апрацоўкі. Думаецца, што назва Назараўскага лесу звязана якраз з прозвішчам Назаравых. Іх Капітанаўка, на наш погляд, стаяла на месцы сённяшняй Валгаградскай вуліцы.

Назва Капітанаўка, як можна думаць, паходзіць ад прозвішча Капітанаў, якое ў беларускіх помніках сустракаецца з 18 стагоддзя. Магчыма, нехта Капітанаў быў першым уладальнікам зямельных угоддзяў у мясцовасці, якая апісваецца. Таксама і Новікавы і Шлёміны змянілі Назаравых, а можа быць і жылі побач з патомкамі першага Назарава. Не выключана, што маёнтак прадаваўся і такім чынам пераходзіў ад Капітанавых да Назаравых, а потым да Новікавых. Цікава, што «маёнтак» Кузьмы Назаравіча называуся Капітанаўкай. Дарэчы, паблізу Капітанавак (Назаравай і Пятніцкага) ці нават на іх месцы ў канцы XIX стагоддзя размяшчаўся так званы «Сабачы хутар» — месца утрымання паляўнічых сабак князя Фёдара Іванавіча Паскевіча.

Назараўскі лес высеклі немцы падчас акупацыі Гомеля ў апошнюю вайну, бо баяліся партызан, якія маглі падыходзіць да самай шашы. Але і сёння той, хто едзе па Рэчыцкай шашы, не можа не звярнуць увагі на стройны, правільны сасоннік каля кургана Славы. Гэты лясны гай знешне нагадвае былы Назараўскі лес, якім яго ведалі старажылы. Пасадку сасны зрабілі вучні Давыдаўскай сямігадовай школы неўзабаве пасля вайны.

Старую назву — Назараўскі лес — мэтазгодна захаваць і за новым сасновым масівам. Добра было б адрадзіць і назву Капітанаўка, замацаваўшы яе за так званым 12-м мікрараёнам; мікрараёны ж 51,52,53 ёсць сэнс назваць адпаведна Давыдаўскім-I, II, ІІІ.

А. Рогалеў, кандыдат філалагічных навук

Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.

Print Friendly, PDF & Email