Почему посёлок назвали Фестивальным

Редактор

«Красная книга» географических названий Гомеля и окрестностей

Тяжело восстанавливался Гомель после крупных разрушений в годы Великой Отечественной войны. Поэтому в этих условиях большую роль сыграло индивидуальное строительство, под которое было отведено немало земель. В 1957 году горисполком отвел под индивидуальное строительство участок площадью в 12 гектаров по Речицкому шоссе напротив того места, где позже был построен Дворец химиков. Временно этот посёлок условно назвали Фестивальным. Это название закрепилось за ним надолго.

Почему этот район назвали тогда Фестивальным? Слово «фестиваль» означает массовое празднование и смотр-показ достижений в различных областях культуры. После Великой Отечественной войны каждые два года широко, празднично и торжественно проводились Всемирные фестивали молодежи и студентов, боровшихся за мир, независимость — народов, демократию и социальный прогресс. Они проходили под девизом «За мир и дружбу». Летом 1957 года шестой такой фестиваль проводился в нашей стране, в Москве, и официально он так и назывался «Московским». О его размахе свидетельствуют, такие цифры: на этом фестивале было рекордное количество участников — 34 тысячи из 131-й страны. Вся наша страна в эти месяцы была этим фестивалем. Гомель не был здесь исключением и поэтому отведенный под индивидуальное строительство участок именно в это время назвали «фестивальным посёлком». В центре его, на улице Мира было построено большое здание средней школы № 33. перед школой на площади почти целого квартала создан сквер. В его середине находится братская могила гомельских патриотов-подпольщиков, расстрелянных гитлеровцами в период фашистской оккупации. В феврале 1943 года гитлеровцы провели массовый арест рабочих Гомельского паровоза-вагоноремонтного завода и после зверских пыток и пыток вывезли их вместе с их родственниками на окраину Гомеля (теперь это район — Фестивальный поселок), расстреляли их и тут же похоронили. Всего здесь было тогда расстреляно 85 человек. Братская могила погибших и монумент советского воина над нею находятся в хорошем состоянии и бережно ухаживаются учащимися и всем коллективом школы.

Р. МУЗЫЧЕНКО

«Чырвоная кніга» геаграфічных назваў Гомеля і наваколляў

Чаму пасёлак назвалі Фестывальным

Цяжка аднаўляўся Гомель пасля буйных разбурэнняў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Таму ў гэтых умовах вялікую ролю адыграла індывідуальнае будаўніцтва, пад якое было адведзена нямала зямель. У 1957 годзе гарвыканком адвёў пад індывідуальнае будаўніцтва ўчастак плошчай у 12 гектараў па Рэчыцкай шашы насупраць таго месца, дзе пазней быў пабудаваны Палац хімікаў. Часова гэты пасёлак умоўна назвалі Фестывальным. Гэтая назва замацавалася за ім надоўга.

Чаму гэты раён назвалі тады Фестывальным? Слова «фестываль» азначае масавае святкаванне і агляд-паказ дасягненняў у розных галінах культуры. Пасля Вялікай Айчыннай вайны кожныя два гады шырока, святочна і ўрачыста праводзіліся Сусветныя фестывалі моладзі і студэнтаў, якія змагаліся за мір, незалежнасць — народаў, дэмакратыю і сацыяльны прагрэс. Яны праходзілі пад дэвізам «За мір і дружбу». Летам 1957 года шосты такі фестываль праводзіўся ў нашай краіне, у Маскве, і афіцыйна ён так і называўся «Маскоўскім». Аб яго размаху сведчаць, такія лічбы: на гэтым фестывалі была рэкордная колькасць удзельнікаў — 34 тысячы з 131-й краіны. Уся наша краіна ў гэтыя месяцы была гэтым фестывалем. Гомель не быў тут выключэннем і таму адведзены пад індывідуальнае будаўніцтва ўчастак менавіта ў гэты час назвалі «Фестывальным пасёлкам». У цэнтры яго, на вуліцы Міру быў пабудаваны вялікі будынак сярэдняй школы № 33. Перад школай на плошчы амаль цэлага квартала створаны сквер. У яго сярэдзіне знаходзіцца брацкая магіла гомельскіх патрыётаў-падпольшчыкаў, расстраляных гітлераўцамі ў перыяд фашысцкай акупацыі. У лютым 1943 года гітлераўцы правялі масавы арышт рабочых Гомельскага паравоза-вагонарамонтнага завода і пасля зверскіх пытак і катаванняў вывезлі іх разам з іх родзічамі на ўскраіну Гомеля (зараз гэта раён — Фестывальны пасёлак), расстралялі іх і тут жа пахавалі. Усяго тут было тады расстраляна 85 чалавек. Брацкая магіла загінуўшых і манумент савецкага воіна над ёю знаходзяцца ў добрым стане і беражліва даглядаюцца навучэнцамі і ўсім калектывам школы.

Р. МУЗЫЧЭНКА

Источник: Гомельская правда, 21.03.1991

Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.