Почтовая, Минская, Генеральская улицы

Редактор

«Красная книга» географических названий

Замковая улица только в 80-е годы XIX века достигла железнодорожной станции. От станции же в направлении на юго-восток тогда начала быстро расти Вокзальная улица (остатки её сохранились и в наше время, причём, под тем же названием). Параллельно Вокзальной улице начала расти ещё одна, которая вскоре достигла Пятой Поперечной и соединилась с ней. В итоге получилось, что эта улица от станции вела до Могилёвской и Румянцевской улиц и завершалась у здания почтово-телеграфной конторы по левую сторону Румянцевской улицы. Как мы полагаем, эту улицу до конца 90-х годов XIX века называли Почтовой.

В 1898 году на площади, которая равнялась одной десятине, на углу Могилевской и пятой поперечной улиц (первоначальная Почтовая, современная Комсомольская) на средства города было возведено великолепное здание мужской гимназии (сегодня — корпус института инженеров железнодорожного транспорта). Вокруг гимназии разбили красивый садик (современный сквер между БИИЖТом и Институтом механики металлополимерных систем — это своеобразное «продолжение» садика конца XIX века). Думается, что как раз с 1898 года та часть Почтовой улицы, которая шла от товарной станции до Могилёвской улицы, была названа Гимназической. А вторая часть — от улицы Могилёвской до Румянцевской — стала называться Александровской улицей, в честь Александровской мужской гимназии (сама же гимназия называлась в честь «царя-освободителя» Александра Второго: недаром по инициативе Гомельского педагогического персонала и на его средства в 80-е годы на Базарной-Соборной площади была возведена часовня, восхвалявшая Александра Второго).

После переименования первоначальной Почтовой улицы в Гимназическую и Александровскую это имя — Почтовая — было перенесено на Шестую Поперечную улицу. Перенос названия был обусловлен тем, что на углу новой Почтовой и Румянцевской улиц (по левую сторону последней) появилось здание конной почты. В 1957 году почтовую назвали улицей Победы.

С самого начала Шестая Поперечная (Почтовая, Победы) улица шла от Румянцевской прямо на запад и вскоре достигла Горелого болота (в районе сегодняшнего автовокзала). Была она застроена маленькими деревянными домишками. Главной же изюминкой её являлись сплошная грязь и нищета здешних обитателей. В 1904 году на углу новой Почтовой и Румянцевской улиц напротив военных казарм инженерного ведомства (на месте современного магазина «Алёнка») освятили красивую каменную военную Георгиевскую церковь. Примерно в это же время на Почтовой улице построили помещение 2-го Русского Общественного собрания. Но все равно за этими и другими роскошными и добротными, но немногочисленными постройками скрывалось убожество городской окраины.

Это касается не только Почтовой, но и таких улиц, как Минская и Генеральская. Эти две улицы в 80-90-е годы пересекали Вокзальную и первоначальную Почтовую улицы (Пятую Поперечную).

Минская и Генеральская улицы заселялись полностью железнодорожными служащими и рабочими. Минской сейчас нет, она окончательно исчезла в 60-е годы XX века — была застроена новыми пятиэтажными домами на участке между улицами Красноармейской и Победы. А вот Генеральская сохранилась; в 1919 году её переименовали в Красноармейскую.

Однако ничего «генеральского» на этой улице на рубеже веков не было. Генеральская и Минская улицы отличались чрезвычайной грязью (весной и осенью по ним трудно было даже пройти). Почему же тогда возникло такое название — Генеральская улица?

Это было исключительно ироничное наименование. «Генералами» в шутку называли железнодорожных служащих, которые здесь жили, за то, что они носили форму с медными блестящими пуговицами и шапки с кокардами, которые напоминали генеральские. Главной архитектурной достопримечательностью генеральской улицы было здание синагоги на пересечении с Вокзальной улицей (здание сохранилось). На Минской улице находилась мукомольная мельница Д. Певзнера (10 рабочих; 60 тысяч пудов ржи в год).

Генеральская улица в прошлом была более продолжительной, чем сейчас: она шла по территории современной площади Победы и достигала современной же улицы Победы в месте соединения последней с улицей Ветковской.

А. Рогалев

Гомельская правда 17.01.1993

«Чырвоная кніга» геаграфічных назваў

Паштовая, Мінская, Генеральская вуліцы

Замкавая вуліца толькі ў 80-я гады XIX стагоддзя дасягнула чыгуначнай станцыі. Ад станцыі ж у напрамку на паўднёвы ўсход тады начала хутка расці Вакзальная вуліца (рэшткі яе захаваліся і ў наш час, прычым, пад той жа назвай). Паралельна Вакзальнай вуліцы пачала расці яшчэ адна, якая неўзабаве дасягнула Пятай Папярочнай і злучылася з ей. У выніку атрымалася, што гэтая вуліца ад станцыі вяла да Магілёўскай і Румянцаўскай вуліц і завяршалася ля будынка паштова-тэлеграфнай канторы па левы бок Румянцаўскай вуліцы. Як мы мяркуем, гэтую вуліцу да канца 90-х гадоў XIX стагоддзя называлі Паштовай.

У 1898 годзе на плошчы, якая раўнялася адной дзесяціне, на рагу Магілёўскай і Пятай Папярочнай вуліц (першапачатковая Паштовая, сучасная Камсамольская) на сродкі горада быў узведзены цудоўны будынак мужчынскай гімназіі (сёння — корпус інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту). Вакол гімназіі разбілі прыгожы садзік (сучасны сквер паміж БІІЧТам і інстытутам механікі металапалімерных сістэм — гэта своеасаблівы «працяг» садзіка канца XIX стагоддзя). Думаецца, што якраз з 1898 года тая частка Паштовай вуліцы, якая ішла ад таварнай станцыі да Магілёўскай вуліцы, была названа Гімназічнай. А другая частка — ад вуліцы Магілёўскай да Румянцаўскай — стала называцца Аляксандраўскай вуліцай, у гонар Аляксандраўскай мужчынскай гімназіі (сама ж гімназія называлася ў гонар «цара-вызваліцеля» Аляксандра Другога: нездарма па ініцыятыве гомельскага педагагічнага персаналу і на яго сродкі ў 80-я гады на Базарнай — Саборнай плошчы была ўзведзена капліца, якая ўсхваляла Аляксандра Другога).

Пасля перайменавання першапачатковай Паштовай вуліцы ў Гімназічную і Аляксандраўскую гэтае імя — Паштовая — было перанесена на Шостую Папярочную вуліцу. Перанос назвы быў абумоўлены тым, што на рагу новай Паштовай і Румянцаўскай вуліц (па левы бок апошняй) з’явіўся будынак коннай пошты. У 1957 годзе Паштовую назвалі вуліцай Перамогі.

З самага пачатку Шостая Папярочная (Паштовая, Перамогі) вуліца ішла ад Румянцаўскай прама на захад і неўзабаве дасягнула Гарэлага балота (у раёне сённяшняга аўтавакзала). Была яна забудавана маленькімі драўлянымі хацінкамі. Галоўнай жа адметнасцю яе з’яўляліся суцэльны бруд і галеча тутэйшых прабывальнікаў. У 1904 годзе на рагу новай Паштовай і Румянцаўскай вуліц насупраць ваенных казармаў інжынернага ведамства (на месцы сучаснага магазіна «Алёнка») асвяцілі прыгожую мураваную ваенную Георгіеўскую царкву. Прыкладна ў гэты ж час на Паштовай вуліцы пабудавалі памяшканне 2-га Рускага грамадскага сходу. Але ўсё роўна за гэтымі і іншымі раскошнымі і дыхтоўнымі, але нешматлікімі пабудовамі хавалася ўбоства гарадской ускраіны.

Гэта датычыцца не толькі Паштовай, але і такіх вуліц, як Мінская і Генеральская. Гэтыя дзве вуліцы ў 80-90-я гады перасякалі Вакзальную і першапачатковую Паштовую вуліцы (Пятую Папярочную).

Мінская і Генеральская вуліцы засяляліся цалкам чыгуначнымі служачымі і рабочымі. Мінскай цяпер няма, яна канчаткова знікла ў 60-я гады XX стагоддзя — была забудавана новымі пяціпавярховымі дамамі на ўчастку паміж вуліцамі Чырвонаармейскай і Перамогі. А вось Генеральская захавалася; у 1919 годзе яе перайменавалі ў Чырвонаармейскую.

Аднак нічога «генеральскага» на гэтай вуліцы на рубяжы стагоддзяў не было. Генеральская і Мінская вуліцы адрозніваліся надзвычайнай граззю (вясной і восенню па іх цяжка было нават прайсці). Чаму ж тады ўзнікла такая назва — Генеральская вуліца?

Гэта было выключна іранічнае найменне. «Генераламі» жартам называлі чыгуначных служачых, якія тут жылі, за тое, што яны насілі форму з меднымі бліскучымі гузікамі і шапкі з какардамі, якія нагадвалі генеральскія. Галоўнай архітэктурнай славутасцю Генеральскай вуліцы быў будынак сінагогі на перасячэнні з Вакзальнай вуліцай (будынак захаваўся). На Мінскай вуліцы знаходзіўся мукамольны млын З. Пеўзнера (10 рабочых; 60 тысяч пудоў жыта ў год).

Генеральская вуліца ў мінулым была больш працяглай, чым цяпер: яна ішла па тэрыторыі сучаснай плошчы Парамогі і дасягала сучаснай жа вуліцы Перамогі ў месцы злучэння апошняй з вуліцай Веткаўскай.

А. Рогалеў

Гомельская правда 17.01.1993

Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.

Print Friendly, PDF & Email