Пожарная улица

«Красная книга» географических названий

Так до 1948 года называлась сегодняшняя небольшая улица 30 лет БССР (протяженность-857 метров) в Советском районе Гомеля. Неуклюжая, громоздкая внешне, современное название улицы давно утратило то идеологически-пропагандистское «содержание», которое имело во время празднования 30-летия образования БССР.

Такие названия правильно считать названиями-однодневками. Проходит праздник, истекают годы, наступают 40-е, 50-е, 70-е годовщина определенного события, значительность которых превышает то, что было в конце 40-х годов. А о чем рассказывает название 30 лет БССР?

Определенные даты остаются в памяти людей только при условии материализации их в конкретных созидательных делах, достижениях, событиях (например, постройка завода, клуба, кинотеатра, газопровода, открытие библиотеки, музея, победа в битве с врагом). Сама же по себе абстрактная дата (особенно в названиях улиц и других внутригородских объектов) чествоваться не должна, за исключением, возможно, дат, связанных с особо значимыми, исторически переломными событиями и национальными или международными праздниками (например, улицы 9 Мая или Первомайская, Фабрика «8 Марта»). О том, что гомельская кондитерская фабрика «Спартак» в 1927-31 годах называлась комбинатом «Спартак» имени 10-летия Октября (аж два названия, объединенные в одно, «гибридное»!), никто сейчас и не вспоминает. А на какое событие указывает улица 11 июля, что в Новобелицком районе Гомеля? Об этом не знают даже краеведы..

Разумеется «зашифрованным» может оказаться и обычное, «нецифрованное» наименование, например, то же название «Пожарная улица». Но «зашифрованность» здесь существенно другая: она не напоминает ребус, а нацеливает исследователя на поиск, приводящий к реконструкции полузабытого прошлого отдельного уголка города. Такие наименования всегда будут полезными, как средство и познания и воспитания.

…Пожарная улица, как и соседние с ней улицы Залинейного района, формировалась в конце XIX века, после превращения Гомеля в железнодорожный узел в связи с прокладкой через город линий Либаво-Роменской (1873 год) и Полесской (1888 год) железных дорог. В Залинейном районе, который именно тогда и образовался, строились и селились в основном железнодорожные рабочие и служащие. Так было и на Пожарной улице, но ее название и «колорит» были обусловлены, скажем так, совершенно другим ведомством — пожарным.

На углу Ивановской улицы (сегодня — улица Котовского) и будущей пожарной еще до революции были построены каланча, пожарная часть из красного кирпича, а также конюшня для пожарных лошадей. По свидетельству старожилов, такие же каланча и пожарная часть существовали и на том месте сегодняшней центральной площади Гомеля, где в наши дни находится Главпочтамт. Последнее отделение пожарной команды принадлежало городу, поэтому можно думать, что подобное по внешнему виду пожарное отделение на пересечении Ивановской и пожарной улиц также содержалось городской казной и было построено одновременно с первым, центральным отделением.

Однако в очерке Ф.А. Жудро, И.А. Сербова, Д.И. Даугялы «Город Гомель», опубликованном в книге «Записки Северо-Западного отдела императорского Русского географического общества» (книга 2 за 1911 год. Вильно, 1911) отмечено, что в 1911 году существовали два отделения городской пожарной команды — центральное, на Базарной площади, и в Новой Белице; кроме того, планируется организовать еще одно отделение — на Конной площади (сегодня — территория Центрального рынка).

Таким образом, в 1911 году, как можно предположить, названия «Пожарная улица» еще не было, так как не существовало там и пожарной части. Думается, однако, что в последующие год-два было образовано и «залинейное» отделение пожарной команды, так как этого требовал преимущественно деревянный район, который быстро рос в предреволюционные годы. Правда, не исключено, что вместо Конной площади еще в 1911 году был выбран Залинейный район как место для постройки новой пожарной части с каланчой и конюшнями, ведь старожилы не знают подобных сооружений в прошлом в районе сегодняшнего рынка.

В Гомеле с 1896 года существовало также свободное пожарное общество, в котором в 1909 году, например, имелось 6 почётных, 22 пожизненных и 64 действительных членов; желающих в нем — 71 человек. Бюджет общества состоял из постоянной помощи от города и Гомельского общества взаимного от огня страхования, членских взносов и доходов от вечеров и гуляний.

А устраивать вечера и гуляния вольному пожарному обществу было где. В начале второго десятилетия XX века свободное пожарное общество возвело на территории, которую сегодня занимает Центральный стадион завода «Гомсельмаш», большое депо с высокой каменной каланчой, казармы для пожарных, а также (обращаем на это внимание!) великолепный сад для гуляний, трек для велосипедных гонок, где зимой заливали каток, ротонду для оркестра, летний театр с открытой сценой, буфет. В здании пожарного общества помещались клубы — купеческие и пожарных деятелей. В театре ставились спектакли, организовывалось много других развлечений для горожан. Отделение свободного пожарного товарища имелось также в Новой Белице.

Что же касается отделения пожарной команды на углу Пожарной и Ивановской улиц, то оно было ликвидировано сравнительно недавно. Сейчас здание бывшей пожарной части принадлежит Гомельской областной автошколе.

Среди прочих «достопримечательностей» Пожарной улицы прошлых времен нельзя не указать… кавалерийскую воинскую часть, которая располагалась перед Великой Отечественной войной в этом районе и занимала территорию не только современной улицы 30 лет БССР, но и соседних (воинская часть «прерывала » пожарную улицу на две неравные половины). В военное лихолетье этот «городок» был разрушен и больше не восстанавливался. Сама улица тоже пострадала, но на ней сохранилось и немало довоенных деревянных домов. А вот пожарная каланча была сбита то ли бомбежкой, то ли снарядом, и ее уже не отстроили.

А. Рогалёв, кандидат филологических наук

Гомельская правда 04.05.1994

«Чырвоная кніга » геаграфічных назваў

Пажарная вуліца

Так да 1948 года называлася сённяшняя невялікая вуліца 30 год БССР (працягласць — 857 метраў) ў Савецкім раёне Гомеля. Няўклюдная, грувасткая знешне, сучасная назва вуліцы даўно страціла той ідэалагічна-прапагандысцкі «змест «, які мела пад час святкавання 30-годдзя ўтварэння БССР.

Такія назвы правільна лічыць назвамі-аднадзёнкамі. Праходзіць свята, мінаюць гады, наступаюць 40-ыя, 50-ыя, 70-ыя ўгодкі пэўнай падзеі, значнасдь якіх перавышае тое, што было ў канцы 40-х гадоў. А пра што расказвае назва 30 год БССР?

Пэўныя даты застаюцца ў памяці людзей толькі пры ўмове матэрыялізацыі іх у канкрэтных стваральных справах, дасягненнях, падзеях (напрыклад, пабудова завода, клуба, кінатэатра, газаправода, адкрыццё бібліятэкі, музея, перамога ў бітве з ворагам). Сама ж па сабе абстрактная дата (асабліва ў назвах вуліц і іншых унутрыгарадскіх аб’ектаў) ушаноўвацца не павінна, за выключэннем, магчыма, дат, звязаных з асабліва значнымі, гістарычна пераломнымі падзеямі і нацыянальнымі ці міжнароднымі святамі (напрыклад, вуліцы 9 Мая ці Першамайская, фабрыка «8 Сакавіка «). Аб тым, што гомельская кандытарская фабрыка «Спартак » у 1927-31 гадах называлася камбінатам «Спартак » імя 10-годдзя Кастрычніка (аж дзве назвы, аб’яднаныя ў адну, «гібрыдную «!), ніхто цяпер і не ўспамінае. А на якую падзею ўказвае вуліца 11 Ліпеня, што ў Навабеліцкім раёне Гомеля? Пра гэта не ведаюць нават краязнаўцы…

Зразумела, «зашыфраваным » можа аказацца і звычайнае, «нялічбавае » найменне, напрыклад, тая ж назва «Пажарная вуліца «. Але «зашыфраванасць » тут істотна іншая: яна не нагадвае рэбус, а нацэльвае даследчыка на пошук, які прыводзіць да рэканструкцыі напаўзабытага мінулага асобнага кутка города. Такія найменні заўсёды будуць карыснымі, як сродак і пазнання і выхавання.

…Пажарная вуліца, як і суседнія з ёй вуліцы Залінейнага раёна, фарміравалася ў канцы XIX стагоддзя, пасля ператварэння Гомеля ў чыгуначны вузел у сувязі з пракладкай праз горад ліній Лібава-Роменскай (1873 год) і Палескай (1888 год) чыгунак. У Залінейным раёне, які менавіта тады і ўтварыўся, будаваліся і сяліліся ў асноўным чыгуначныя рабочыя і служачыя. Так было і на Пажарнай вуліцы, але яе назва і «каларыт » былі абумоўлены, скажам так, зусім іншым ведамствам — пажарным.

На рагу Іванаўскай вуліцы (сёння — вуліца Катоўскага) і будучай Пажарнай яшчэ да рэвалюцыі былі пабудаваны каланча, пажарная часць з чырвонай цэглы, а таксама канюшня для пажарных коней. Па сведчанню старажылаў, такія ж каланча і пажарная часць існавалі і на тым месцы сённяшняй цэнтральнай плошчы Гомеля, дзе ў нашы дні знаходзіцца галоўпаштамт. Апошняе аддзяленне пажарнай каманды належала гораду, таму можна думаць, што падобнае па знешняму выгляду пажарнае аддзяленне на перасячэнні Іванаўскай і Пажарнай вуліц таксама ўтрымлівалася гарадской казной і было пабудавана адначасова з першым, цэнтральным аддзяленнем.

Аднак у нарысе Ф. А Жудро, І. А Сербава, Д. І. Даугялы «Город Гомель «, апублікаваным у кнізе «Записки Северо-Западного отдела императорского Русского географического общества » (кніга 2 за 1911 год. Вільна, 1911) адзначана, што у 1911 годзе існавалі два аддзяленні гарадской пажарнай каманды — цэнтральнае, на Базарнай плошчы, і ў Новай Беліцы; акрамя таго, плануецца арганізаваць яшчэ адно аддзяленне — на Коннай плошчы (сёння — тэрыторыя цэнтральнага рынку).

Такім чынам, у 1911 годзе, як можна меркаваць, назвы «Пажарная вуліца » яшчэ не было, бо не існавала там і пажарнай часці. Думаецца, аднак, што у наступныя год-два было ўтворана і «залінейнае » аддзяленне пажарнай каманды, бо гэтага патрабаваў пераважна драўляны раён, які хутка рос у перадрэвалюцыйныя гады. Праўда, не выключана, што замест Коннай плошчы яшчэ у 1911 годзе быу выбраны Залінейны раён як месца для пабудовы новай пажарнай часці з каланчой і канюшнямі, бо старажылы не ведаюць падобных збудаванняў у мінулым у раёне сённяшняга рынку.

У Гомелі з 1896 года існавала таксама вольнае пажарнае таварыства, у якім у 1909 годзе, напрыклад, мелася 6 ганаровых, 22 пажыццёвых і 64 правадзейных членаў; ахвотнікаў у ім — 71 чалавек. Бюджэт таварыства складаўся з пастаяннай дапамогі ад горада і Гомельскага таварыства ўзаемнага ад агню страхавання, членскіх узносаў і даходаў ад вечароў і гулянняў.

А наладжваць вечары і гулянні вольнаму пажарнаму таварыству было дзе. У пачатку другога дзесяцігоддзя XX стагоддзя вольнае пажарнае таварыства ўзвяло на тэрыторыі, якую сёння займае цэнтральны стадыён завода «Гомсельмаш «, вялікае дэпо з высокай мураванай каланчой, казармы для пажарных, а таксама (звяртаем на гэта ўвагу!) цудоўны сад для гулянняў, трэк для веласіпедных гонак, дзе зімой залівалі каток, ратонду для аркестра, летні тэатр з адкрытай сцэнай, буфет. У будынку пажарнага таварыства змяшчаліся клубы — купецкі і пажарных дзеячаў. У тэатры ставіліся спектаклі, арганізоўвалася шмат іншых забаў для гараджан. Аддзяленне вольнага пажарнага таварыста мелася таксама ў Новай Беліцы.

Што ж датычыць аддзялення пажарнай каманды на рагу Пажарнай і Іванаўскай вуліц, то яно было ліквідавана параўнальна нядаўна. Цяпер будынак былой пажарнай часці належыць Гомельскай абласной аўташколе.

Сярод іншых «славутасцей » Пажарнай вуліцы мінулых часоў нельга не ўказаць… кавалерийскую вайсковую часць, якая размяшчалася перад Вялікай Айчыннай вайной у гэтым раёне і займала тэрыторыю не толькі сучаснай вуліцы 30 год БССР, але і суседніх (вайсковая часць «перарывала » Пажарную вуліцу на дзве няроўныя палавіны). У ваеннае ліхалецце гэты «гарадок » быў разбураны і больш не аднаўляўся. Сама вуліца таксама пацярпела, але на ёй захавалася і нямала даваенных драўляных дамоў. А вось пажарная каланча была збіта ці то бамбежкай, ці то снарадам, і яе ўжо не адбудавалі.

А. РОГАЛЁЎ, кандыдат філалагічных навук.

Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.

Print Friendly, PDF & Email