Улица имени Лепешинского

Редактор

«Красная книга» географических названий Гомеля и окрестностей

Название этой новой улицы города, на которой находится Дом печати, в котором расположены редакции областной и городской газет, является памятником истории края. Свое имя улица получила в честь Пантелеймона Николаевича Лепешинского (29.2.1868-29.9.1944), деятеля революционного движения, публициста, доктора исторических наук. Какой след оставил этот человек в истории Гомельщины, почему общественный совет по топонимии, считает название «улица Лепешинского» памятником?

Летом 1918 года на нескольких вазах, с нехитрым «сокровищем» П. М. Лепешинский вместе с женой Ольгой Борисовной приехал в деревню Литвиновичи Кормянской волости Рогачевского уезда (в наши дни центр сельсовета Кормянского района), чтобы учредить по предложению В. И. Ленина рабочую школу. Необходимое оборудование для школы было привезено из Москвы. Это была школа-коммуна. Обучение и воспитание в ней сочеталось с работой. Дети учились и сами себе шили одежду. Особое внимание в школе уделялось воспитанию качеств нового гражданина — коллективизму, взаимопомощи, общительности. Воспитанники коммуны занимались просветительской работой среди населения. Случилось даже так, что дети по ночам несли дежурство, так как в окрестностях свирепствовали бандиты атамана Якова чертика, и нужно было, чтобы они не застали врасплох спящую деревню, ее активистов да и саму коммуну.

В конце 1919 года Кормянская школа была переведена в Москву и преобразована в Московскую опытно-показательную школу Наркомпросвета. Сейчас в Литвиновичах перед зданием средней школы стоит памятник выдающемуся человеку, педагогу и ученому Пантелеимону Николаевичу Лепешинскому. Каждый год в День знаний, 1 сентября, здесь происходит торжественная линейка новой смены воспитанников Литвиновичской школы. В Литвиновичах есть и мемориальный музей П. М. Лепешинского.

Нам осталось ответить на вопрос — почему. П. М. Лепешинский выбрал именно Литвиновичи для основания школы-коммуны? Дело в том, что Пантелеймон Николаевич сам был родом из этих мест, он родился в деревне Студенец (ныне Костюковичский район Могилевщины), которая находится сравнительно недалеко от Литвиновичей. Сами же Литвиновичи в близлежащих окрестностях в начале XX века были почти самым крупным и значимым населенным пунктом, кроме, разумеется, волостного центра — корма. П. М. Лепешинский, видимо, хорошо знал Литвиновичи, поэтому и направился сюда в сложное, напряженное и опасное время — летом 1918 года. Кстати, П. М. Лепешинский в Восточной Беларуси провел немалую часть своей жизни. В 1907-1909 годах он преподавал математику в Оршанском реальном училище. На Оршанском железнодорожном узле вместе с женой В. Б. Лепешинской восстановил организацию РСДРП. После Февральской революции 1917 года он городской голова в Орше. После Октябрьской революции П. М. Лепешинский работал в Наркомате просвещения РСФСР в Петрограде, откуда и выехал в Литвиновичи. В конце 20-х и в 30-е годы П. М. Лепешинский возглавлял Исторический музей, а потом Музей Революции в Москве. Пантелеймон Николаевич оставил после себя интересные работы по истории партии, педагогике, литературные произведения, воспоминания о В. И. Ленина. Более точные сведения о жизни и деятельности П. М. Лепешинского можно найти в книгах: Г. В. Булацкий, «Ленинской гвардии солдат» — Мн., 1970; И. Ильюшин, С. Умрейко. «Народное образование в Белорусской ССР». — Мн., 1961.

А. Рогалев, кандидат филологических наук

«Чырвоная кніга» геаграфічных назваў Гомеля і наваколляў

Вуліца імя Лепяшынскага

Назва гэтай новай вуліцы горада, на якой знаходзіцца Дом друку, у якім размешчаны рэдакцыі абласной і гарадской газет, з’яўляецца помнікам гісторыі краю. Сваё імя вуліца атрымала ў гонар Панцеляймона Мікалаевіча Лепяшынскага (29.2.1868—29.9.1944), дзеяча рэвалюцыйнага руху, публіцыста, доктара гістарычных навук. Які след пакінуў гэты чалавек у гісторыі Гомельшчыны, чаму грамадскі савет па тапаніміі, лічыць назву «вуліца Лепяшынскага» помнікам?

Летам 1918 года на некалькіх вазах, з няхітрым «скарбам» П. М. Лепяшынскі разам з жонкай Вольгай Барысаўнай прыехаў у вёску Літвінавічы Кармянскай воласці Рагачоўскага павета (у нашы дні цэнтр сельсавета Кармянскага раёна), каб заснаваць па прапанове У. I. Леніна працоўную школу. Неабходнае абсталяванне для школы было прывезена з Масквы. Гэта была школа-камуна. Навучанне і выхаванне ў ёй спалучалася з працай. Дзеці вучыліся і самі сабе шылі вопратку. Асаблівая ўвага ў школе ўдзялялася выхаванню якасцей новага грамадзяніна — калектывізму, узаемадапамогі, таварыскасці. Выхаіванцы камуны займаліся асветніцкай работай сярод насельніцтва. Здарылася нават так, што дзеці па начах неслі дзяжурства, бо ў наваколлях лютавалі бандыты атамана Якава Чорціка, і трэба было, каб яны не засталі знянацку спячую вёску, яе актывістаў ды і саму камуну.

У канцы 1919 года Кармянская школа была пераведзена ў Маскву і пераўтворана ў Маскоўскую доследна-паказальную школу Наркамасветы. Цяпер у Літвінавічах перад будынкам сярэдняй школы стаіць помнік выдатнаму чалавеку, педагогу і вучонаму Панцеляймону Мікалаевічу Лепяшынскаму. Кожны год у дзень ведаў, 1 верасня, тут адбываецца ўрачыстая лінейка новай змены выхаванцаў ЛітвінавіцкаЙ школы. У Літвінавічах ёсць і мемарыяльны музей П. М. Лепяшынскага.

Нам засталося адказаць на пытанне — чаму. П. М. Лепяшынскі выбраў менавіта Літвінавічы для заснавання школы-камуны? Справа ў тым, што Панцеляймон Мікалаевіч сам быў родам з гэтых мясцін, ён нарадзіўся ў вёсцы Студзянец (цяпер Касцюковіцкі раён Магілёўшчыны), якая знаходзіцца параўнальна недалёка ад Літвінавічаў. Самі ж Літвінавічы ў бліжэйшых наваколлях у пачатку XX стагоддзя былі амаль што самым буйным і значным населеным пунктам, акрамя, зразумела, валаснога цэнтра — Кармы. П. М. Лепяшынскі, відаць, добра ведаў Літвінавічы, таму і накіраваўся сюды ў складаны, напружаны і небяспечны час — летам 1918 года. Дарэчы, П. М. Лепяшынскі ва Ўсходняй Беларусі правёў немалую частку свайго жыцця. У 1907—1909 гадах ён выкладаў матэматыку ў Аршанскім рэальным вучылішчы. На Аршанскім чыгуначным вузле разам з жонкай В. Б. Лепяшынскай аднавіў арганізацыю РСДРП. Пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ён гарадскі галава ў Оршы. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі П. М. Лепяшынскі працаваў у Наркамаце асветы РСФСР у Петраградзе, адкуль і выехаў у Літвінавічы. У канцы 20-х і ў 30-я гады П. М. Лепяшынскі ўзначальваў Гістарычны музей, а потым Музей Рэвалюцыі ў Маскве. Панцеляймон Мікалаевіч пакінуў пасля сябе цікавыя працы па гісторыі партыі, педагогіцы, літаратурныя творы, успаміны пра У. І. Леніна. Больш дакладныя звесткі пра жыццё і дзейнасць П. М. Лепяшынскага можна знайсці ў кнігах: Г. В. Булацкий, «Ленинской гвардии солдат» — Мн., 1970; И. Ильюшин, С. Умрейко. «Народное образование в Белорусской ССР». — Мн.. 1961.

А. РОГАЛЕЎ, кандыдат філалагічных навук

Источник: Гомельская правда, 30.05.1991

Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.

Print Friendly, PDF & Email