Улица Пушкина

Редактор

«Красная книга» географических названий

Улица Пушкина получила свое название в 1937 году, когда отмечалось 100-летие со дня трагической гибели великого русского поэта. Но стоит ли что-нибудь еще за этим наименованием, кроме желания увековечить память о поэте?

Как полагают, А. С. Пушкин дважды проезжал через Гомель. Первый раз-в 1820 году на пути в ссылку в Кишинев. Второй раз в 1824 году, когда ехал из Одессы в ссылку в деревню Михайловское Псковской губернии (тогда как будто он пересек только уездный город Новую Белицу, а в Гомель не заезжал; см. подробнее об этом в публикациях: Симанович Д. Г. Подорожная Александра Пушкина. — Мн., 1977, с. 7-20: Фурсеева М. Был ли Пушкин в Гомеле — «Гомельская правда», №222 за 1979 г.).

Не меньший интерес представляют и факты косвенные, затрагивающие не хронологию событий, а, например, взаимные впечатления людей, оставивших свой след в истории города.

А. С. Пушкин, который только проезжал через Гомель и, несомненно, имел определенные мысли о тогдашнем городе, был лично знаком с хозяином Гомельского дворцово-паркового ансамбля (с 1834 по 1856 г.) и части города (с 1838 г.) И. Ф Паскевичем. Их встреча состоялась летом 1829 года во время поездки Пушкина на Кавказ, в действующую армию, описанная позднее, в 1836 году, в знаменитом «Путешествии в Арзрум во время похода 1829 года». Благодаря поэту, мы можем взглянуть на Ивана Федоровича Паскевича, прежде всего, как на человека.

Как заметил Леонид Гросман (см. его роман «Пушкин», в котором писатель дополнил интересными размышлениями отдельные моменты встреч Пушкина с Паскевичем), главнокомандующий Отдельного Кавказского корпуса отнесся с полной сочувствием к желанию Пушкина совершить поход в рядах его войск, поскольку рассчитывал на соответствующие «отклики» поэта. Уже в самом становлении к встрече с Пушкиным видны такие черты характеру И. Ф. Паскевича, как тщеславие и честолюбие, на что указывали все, кто его хорошо знал.

Эти качества, а еще самовластие и самонадеянность, что также отличали Паскевича, обычно присущи наиболее активным, действенным, неугомонным личностям («пассионариям», согласно теории Льва Гумилева), которые никогда не успокаиваются и всегда нарушают инерцию равнодушия и стремятся к изменению того, что их окружает.

Не зря, видно, И. Ф. Паскевич шел от одного успеха к другому, несмотря на то, что имел много недоброжелателей, проводил очень удачные военные операции, мог подчинить своей воле и повести за собой людей. Да и преобразования Паскевича в Гомеле, хотя он бывал здесь только наездами, свидетельствуют в пользу «пассионарности» этого человека.

Пушкину импонировали фигура и личность Паскевича-генерала (звание генерал-фельдмаршала последний получил 22 сентября 1829 года, уже после встреч с поэтом). Это заметно хотя бы в батальных сценах «Путешествия в Арзрум», где поэт, отнюдь не навязчиво, как бы вскользь указывает читателю на высокую выдержку, бесстрашие, решительность Паскевича в моменты управления боем. Немаловажными представляются Пушкину и такие детали: тишина занятого 10 тысячами русского войска города Арзрума, в котором ни один из жителей не пожаловался на насилие солдат, порядок, с которым русский обоз двигался за армией, так что ни одна арба не была захвачена неприятелем. Кстати, хозяйственность И. Ф. Паскевича отмечалось и посетителями Гомеля 40-50-х годов XIX века (в 1840, 1845, 1851 годах дворец Паскевича в Гомеле посещал сам император Николай Павлович), которые восхищались порядком в городе и его чистотой.

А. С. Пушкин называет Паскевича «блестящим героем» (см. «Путешествие в Арзрум»: «…Граф предлагал мне быть свидетелем дальнейших предприятий. Но я спешил в Россию… Граф подарил мне на память турецкую саблю. Она хранится у меня памятником моего странствия ослед блестящего героя по завоеванным пустыням Армении»; это — эпизод одной из встреч с Паскевичем, которая состоялась 19 июля 1829 г.).

Впечатление, которое оставил боевой генерал Паскевич на Пушкина, было сильным. Интересно, что в предисловии к «Путешествию в Арзрум» Пушкин разъясняет свое желание написать эти путевые записки необходимостью защитить от иронии назойливых оппонентов не столько себя, сколько имени и дела прославленного фельдмаршала. А в 1831 году, за четыре года до того, как писалось «Путешествие…», Пушкин посвятил следующие хвалебные строки Паскевичу в стихотворении «Бородинская годовщина», написанном непосредственно после взятия 26 августа, в День Бородинского сражения, предместья мятежной Варшавы:

Могучий мститель злых обид,
Кто покорил вершины Тавра,
Пред кем смирилась Эривань,
Кому Суворовского лавра
Венок сплела тройная брань.

«Тройная брань» — это победы Паскевича в трех войнах: с Персией (1827-1828), с Турцией (1828-1829) и Польшей (1831). Для Пушкина личность Паскевича олицетворяла единство и могущество государства, ее величие и престиж на международной арене (сравните стихотворение «Бородинская годовщина» с таким известным стихотворением поэта, как «Клеветникам России»).

Во время встреч с Паскевичем Пушкин вовсе не чувствовал никакой несвободы или подозрительности, наоборот, он отмечает радушие и гостеприимство графа. Между тем, Паскевичу было предписано сохранить секретный надзор за Пушкиным во время пребывания того на Кавказе. Главнокомандующий принял это предписание, но на деле оказался довольно свободным и самостоятельным в своих взглядах на людей, несмотря даже на царский приказ.

Вот такие ассоциации историко-литературного плана вызывает у меня название улицы Пушкина в Гомеле.

А. Рогалев, кандидат филологических наук

«Чырвоная кніга» геаграфічных назваў

Вуліца Пушкіна

Вуліца Пушкіна атрымала сваю назву ў 1937 годзе, калі адзначалася 100-годдзе з дня трагічнай гібелі вялікага рускага паэта. Але ці стаіць што-небудзь яшчэ за гэтым найменнем, акрамя жадання ўвекавечыць памяць аб паэце?

Як мяркуюць, А. С. Пушкін двойчы праязджаў праз Гомель. Першы раз — у 1820 годзе на шляху ў ссылку ў Кішынёў. Другі раз у 1824 годзе, калі ехаў з Адэсы ў ссылку ў вёску Міхайлаўскае Пскоўскай губерні (тады як быццам ён перасёк толькі павятовы горад Новую Беліцу, а ў Гомель не заязджаў; гл. падрабязней аб гэтым у публікацыях: Симанович Д. Г. Подорожная Александра Пушкина. — Мн., 1977, с. 7—20: Фурсеева М. Ці быў Пушкін у Гомелі — «Гомельская праўда», №222 за 1979 г.).

Не меншую цікавасць уяўляюць і факты ўскосныя, якія закранаюць не храналогію падзей, а, напрыклад, узаемныя ўражанні людзей, што пакінулі свой след у гісторыі горада.

А. С. Пушкін, які толькі праязджаў праз Гомель і, несумненна, меў пэўныя думкі аб тагачасным горадзе, быў асабіста знаёмы з гаспадаром гомельскага палацава-паркавага ансамбля (з 1834 па 1856 г.) і часткі горада (з 1838 г.) І. Ф Паскевічам. Іх сустрэча адбылася летам 1829 года пад час паездкі Пушкіна на Каўказ, у дзеючую армію, апісаная пазней, у 1836 годзе, у знакамітым «Путешествии в Арзрум во время похода 1829 года». Дзякуючы паэту, мы можам зірнуць на івана Фёдаравіча Паскевіча, перш за ўсё, як на чалавека.

Як заўважыў Леанід Гросман (гл. яго раман «Пушкін», у якім пісьменнік дапоўніў цікавымі разважаниямі асобныя моманты сустрэч Пушкина з Паскевічам), галоўнакамандуючы асобнага Каўказскага корпуса аднёсся з поўнай спагадай да жадання Пушкіна зрабіць паход у радах яго войскаў, паколькі разлічваў на адпаведныя «водгукі» паэта. Ужо ў самім станаўленні да сустрэчы з Пушкіным бачныя такія рысы характеру і. Ф. Паскевіча, як ганарыстасць і славалюбства, на што ўказвалі ўсе, хто яго добра ведаў.

Гэтыя якасці, а яшчэ самаўладарнасць і саманадзейнасць, што таксама адрознівалі Паскевіча, звычайна ўласцівыя найбольш актыўным, дзейсным, няўрымслівым асобам («пасіянарыям», згодна з тэорыяй Льва Гумілёва), якія ніколі не супакойваюцца і заўсёды парушаюць інерцыю раўнадушша і імкнуцца да змены таго, што іх акружае.

Нездарма, відаць, І. Ф. Паскевіч ішоў ад аднаго поспеху да другога, нягледзячы на тое, што меў шмат нядобразычліўцаў, праводзіў вельмі ўдалыя ваенныя аперацыі, мог падпарадкаваць сваей волі і павесці за сабой людзей. Ды й пераўтварэнні Паскевіча ў Гомелі, хаця ён бываў тут толькі наездамі, сведчаць на карысць «пасіянарнасці» гэтага чалавека.

Пушкіну імпанавалі фігура і асоба Паскевіча-генерала (званне генерал-фельдмаршала апошні атрымаў 22 верасня 1829 года, ужо пасля сустрэч з паэтам). Гэта заўважальна хоць бы ў батальных сцэнах «Путешествия в Арзрум», дзе паэт, зусім не дакучліва, як бы мімаходзь указвае чытачу на высокую вытрымку, бясстрашнасць, рашучасць Паскевіча ў моманты кіравання боем. Немалаважнымі ўяўляюцца Пушкіну і такія дэталі: цішыня занятага 10 тысячамі рускага войска горада Арзрума, у якім ніводзін з жыхароў не паскардзіўся на насілле салдат, парадак, з якім рускі абоз рухаўся за войскам, так што ніводная арба не была захоплена непрыяцелем. Дарэчы, гаспадарлівасць І. Ф. Паскевіча адзначалася і наведвальнікамі Гомеля 40—50-х гадоў XIX стагоддзя (у 1840, 1845, 1851 гадах Палац Паскевіча ў Гомелі наведваў сам імператар Мікалай Паўлавіч), якія захапляліся парадкам у горадзе і яго чысцінёй.

А. С. Пушкін называе Паскевіча «бліскучым героем» (гл. «Путешествие в Арзрум»: «…Граф предлагал мне быть свидетелем дальнейших предприятий. Но я спешил в Россию… Граф подарил мне на память турецкую саблю. Она хранится у меня памятником моего странствия вослед блестящего героя по завоёванным пустыням Армении»; гэта — эпізод адной з сустрэч з Паскевічам, якая адбылася 19 ліпеня 1829 г.).

Уражанне, якое пакінуў баявы генерал Паскевіч на Пушкіна, было моцным. Цікава, што ў прадмове да «Путешествия в Арзрум» Пушкін растлумачвае сваё жаданне напісаць гэтыя дарожныя запіскі неабходнасцю абараніць ад іроніі назойлівых апанентаў не столькі сябе, колькі імя і справы праслаўленага фельдмаршала. А ў 1831 годзе, за чатыры гады да таго, як пісалася «Путешествие…», Пушкін прысвяціў наступныя хвалебныя радкі Паскевічу ў вершы «Бородинская годовщина», напісаным непасрэдна пасля ўзяцця 26 жніўня, у дзень Барадзінскай бітвы, прадмесця мяцежнай Варшавы:

Могучий мститель злых обид,
Кто покорил вершины Тавра,
Пред кем смирилась Эривань,
Кому Суворовского лавра
Венок сплела тройная брань.

«Тройная брань» — гэта перамогі Паскевіча ў трох войнах: з Персіяй (1827—1828), з Турцыяй (1828—1829) і Польшчай (1831). Для Пушкіна асоба Паскевіча ўвасабляла адзінства і магутнасць дзяржавы, яе веліч і прэстыж на міжнароднай арэне (параўнайце верш «Бородинская годовщина» з такім вядомым вершам паэта, як «Клеветникам России»).

Пад час сустрэч з Паскевічам Пушкін зусім не адчуваў ніякай несвабоды ці падазронасці, наадварот, ён адзначае ветлівасць і гасціннасць графа. Між тым, Паскевічу было прадпісана захаваць сакрэтны нагляд за Пушкіным у час знаходжання таго на Каўказе. Галоўнакамандуючы прыняў гэтае прадпісанне, але на справе аказаўся даволі свабодным і самастойным у сваіх поглядах на людзей, нягледзячы нават на царскі загад.

Вось такія асацыяцыі гісторыка-літаратурнага плана выклікае ў мяне назва вуліцы Пушкіна ў Гомелі.

А. Рогалёў, кандидат філалагічных навук

Источник: Гомельская правда, 24.09.1992

Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.

Print Friendly, PDF & Email