Улица Шоссейная-Ленина-Ильича

«Красная книга» географических названий

Именно в таком порядке менялись названия главной улицы Новобелицкого района Гомеля. В 1924 году, вскоре после смерти вождя революции и основателя советского государства, бывшую Шоссейную улицу переименовали в улицу имени Ленина. Однако в конце 1957 года в целях устранения дублирования наименований внутригородских объектов её решили называть впредь улицей Ильича.

Сразу надо сказать, что это решение было не самым лучшим способом увековечения памяти Ленина. Дело в том, что отчество без указания имени и фамилии не может использоваться в официально-деловом стиле литературного языка. Иногда можно услышать, что Ленина, мол, все так называли — Ильич. Вот это и плохо, ведь только однажды в истории к конкретному вождю была допущена так называемая «денобилизация» — именно в отношении Ленина со стороны его соратников и тех, кто называл себя «продолжателем» дела Ленина. Ни один другой советский партийный деятель в отношении себя такого не допускал.

Но давайте присмотримся к первоначальному наименованию улицы — Шоссейная. Данное название появилось если не в 1850 году, то в последующие год-два. Как раз тогда через Гомель и Новую Белицу прошла шоссейная дорога Петербург-Киев, а вскоре первая в России телеграфная линия Петербург—Севастополь. Эти два события, которые, безусловно, потрясли провинциальную жизнь нашего края и ускорили развитие как Гомеля, так и уездного в то время города Новая Белица, стали возможными благодаря «дружеским отношениям» фельдмаршала Ивана Федоровича Паскевича-Эриванского и царя-императора Николая Первого.

До самой середины XIX века (1850 год) будущая Шоссейная являлась короткой улицей, глухим закоулком. Её история (именно как улицы), как можно предположить, начиналась где-то в конце 70 — х — начале 80-х годов XVIII века (с 1777 по 1786 год шло строительство уездного города Новой Белицы). Однако и до возникновения улицы её территория была обжитой.

Первой улицей уездного центра являлась Береговая (под этим названием она существует и сегодня), протянувшаяся вдоль старицы (или рукава?) Сожа — озера Шапорож. Она была первой (по времени возникновения) потому, что существовала ещё до того, как возникла собственно Новая Белица. Контуры второй улицы, известной в XIX веке как Старая (в послереволюционный период — Пролетарская, а с 1957 года — Севастопольская улица), также, на наш взгляд, наметились до 1777 года. На этих двух улицах жили русские староверы, поселение которых называлось Щекотовской дачей (от наименования Щекотовского леса, начинавшегося южнее озера Шапарож; сам же лес получил название от лесного озера — вероятного большого послеледникового водоема, который в новое время превратился в болото Щёкать).

В 1760 году группа староверов впервые появилась на левом берегу Сожа в безлюдной местности в пределах будущей Новой Белицы. Предводителем их был некий старец Пахом (Пахомий). Основан скит потому и стал называться Пахомовым (Пахомьевым). Располагался он примерно на территории вблизи современной СШ №2 по улице Ильича.

Гомельский староста Михайло Чарторыйский сдал на взаимовыгодных условиях в аренду русским переселенцам определенные волоки земли в Щекотовском лесу (волока — земельная мера в Великом княжестве Литовском и Речи Посполитой, которая равнялась примерно 20 русским десятинам). Так возникла Щекотовская дача — поселение на арендованной земле (дача — от дать: то, что сдается в аренду). Не исключено, что территория будущей Шоссейной улицы также входила в пределы дачи, так как именно здесь находился «идеологический центр» обитания — раскольнический храм. Вся Щекотовская дача, по сообщениям Л. А. Виноградова (1900 год), состояла из двух десятков дворов.

В 1850 году Пахомьев скит был ликвидирован, как и Спасов монастырь у Ильинской церкви в границах собственно Гомеля. Эти две акции, по мнению И.Ф. Паскевича, который, кстати, не являлся хозяином этих частей современного города, но пользовался своим влиянием на администрацию, должны были улучшить и осовременить окрестности вдоль первоклассного европейского шоссе.

За Пахомьевым скитом в период строительства Новой Белицы, видимо, сразу начинался лес, который потихоньку отступал по мере расширения уездного центра. В 1778 году был утвержден Генеральный план нового города. В 1790 году в Новой Белице открыли малое народное училище, которое в 1833 году реорганизовали в приходское. В 1828 году было открыто еще уездное училище, которое в 1840 году стало трехклассным.

В Новой Белице располагались и административные здания для уездной администрации, имелись гостиный двор, две площади, купеческие склады. Площади находились у реки, гостиный двор был в самом центре города, по-видимому, у будущей Шоссейной улицы, с правой её стороны. В 1781 году городу был дан герб — рысь, лежащая в голубом поле. Таким образом, город непрестанно рос, становился настоящим центром уезда со всей причитающейся ему атрибутикой.

Вот почему весь этот период, с конца XVIII и до середины XIX веков, будущая Шоссейная улица, как и соседние с ней (в том числе и поперечные), контуры которых до середины XIX века достаточно чётко наметились, не могла не иметь какого-то наименования. Учитывая существование Старой улицы, можно предположить, что Шоссейная улица могла называться определенное время Новой улицей (по принципу контраста в назывании).

Уже будучи собственно Шоссейной (после 1850 года), улица, хоть и росла вдоль шоссе, но не была очень протяженной. Достаточно сказать, что накануне 1917 года Шоссейная улица завершилась у пересечения с современной улицей Ленинградской.

Название Шоссейная улица принадлежит к типу промышленно-транспортных наименований. В наши дни в Гомеле есть также Шоссейная улица в Железнодорожном районе, которая связывает проспект Космонавтов и улицу Украинскую (через линию железной дороги) и является настоящей транспортной магистралью.

А. Рогалев, кандидат филологических наук

Вуліца Шасэйная — Леніна — Ільіча

«Чырвоная кніга» геаграфічных назваў

Менавіта ў такім парадку мяняліся назвы галоўнай вуліцы Навабеліцкага раёна Гомеля. У 1924 годзе, неўзабаве пасля смерці правадыра рэвалюцыі і заснавальніка Савецкай дзяржавы, былую Шасэёную вуліцу перайменавалі ў вуліцу імя Леніна. Аднак у канцы 1957 года ў мэтах устранення дубліравання найменняў унутрагарадскіх аб’ектаў яе вырашылі называць надалей вуліцай Ільіча.

Адразу трэба сказаць, што гэтае рашэнне было не самым лепшым спосабам увекавечання памяці Леніна. Справа ў тым, што імя па бацьку без указання імя і прозвішча не можа выкарыстоўвацца ў афіцыйна-дзелавым стылі літаратурнай мовы. Часам можна пачуць, што Леніна, маўляў, усе так называлі — Ільіч. Вось гэта і дрэнна, бо толькі аднойчы ў гісторыі да пэўнага правадыра была дапушчана так званая «дэнабілізацыя» — менавіта ў дачыненні да Леніна з боку яго паплечнікаў і тых, хто называў сябе «прадаўжальнікам» справы Леніна». Ніводзін іншы савецкі партыйны дзеяч у дачыненні да сябе такога не дапускаў.

Але давайце прыгледзімся да першапачатковага наймення вуліцы — Шасэйная. Даная назва з’явілася калі не ў 1850 годзе, дык у наступныя год-два. Якраз тады праз Гомель і Новую Беліцу прайшла шасэйная дарога Пецярбург—Кіеў, а неўзабаве першая ў Расі тэлеграфная лінія Пецярбург—Севастопаль. Гэтыя дзве падзеі, якія, безумоўна, узрушылі правінцыяльнае жыццё нашага краю і паскорылі развіццё як Гомеля, так і павятовага ў той час горада Новая Беліца, сталі магчымымі дзякуючы «сяброўскім адносінам» фельдмаршала Івана Фёдаравіча Паскевіча-Эрыванскага і цара-імператара Мікалая Першага.

Да самай сярэдзіны XIX стагоддзя (1850 год) будучая Шасэйная з’яўлялася кароткай вуліцай, глухім закутком. Яе гісторыя (менавіта як вуліцы), як можна меркаваць, пачыналася недзе ў канцы 70-х — пачатку 80-х гадоў XVIII стагоддзя (з 1777 па 1786 год ішло будаўніцтва павятовага горада Новай Беліцы). Аднак і да ўзнікнення вуліцы яе тэрыторыя была абжытай.

Першай вуліцай павятовага цэнтра з’яўлялася Берагавая (над гэтай назвай яна існуе і сёння), якая працягнулася ўздоўж старыцы (ці рукава?) Сожа — возера Шапарож. Яна была першай (па часе ўзнікнення) таму, што існавала яшчэ да таго, як узнікла ўласна Новая Беліца. Контуры другой вуліцы, вядомай у XIX стагоддзі як Старая (у паслярэвалюцыйны перыяд — Пралетарская, а з 1957 года — Севастопальская вуліца), таксама, на наш погляд, намеціліся да 1777 года. На гэтых дзвюх вуліцах жылі рускія стараверы, пасяленне якіх называлась Шчакатоўскай дачай (ад наймення Шчакатоўскага лесу, які пачынаўся на поўдзень ад возера Шанарож; сам жа лес атрымаў назву ад ляснога возера — верагоднага вялікага пасляледніковага вадаёма, які ў новы час ператварыўся ў балота Шчокаць).

У 1760 годзе група старавераў упершыню з’явілася на левым беразе Сожа ў бязлюднай мясцовасці ў межах будучай Новай Беліцы. Правадыром іх быў нейкі старац Пахом (Пахомій). Заснаваны скіт таму і стаў называцца Пахомавым (Пахом’евым). Размяшчаўся ён прыкладна на тэрыторыі паблізу сучаснай СШ №2 па вуліцы Ільіча.

Гомельскі стараста Міхайла Чартарыйскі здаў на ўзаемавыгадных умовах у арэнду рускім перасяленцам пэўныя валокі зямлі ў Шчакатоўскім лесе (валока — зямельная памера ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, якая раўнялася прыкладна 20 рускім дзесяцінам). Так узнікла Шчакатоўская дача — пасяленне на арандаванай зямлі (дача — ад даць: тое, што здаецца ў арэнду). Не выключана, што тэрыторыя будучай Шасэйнай вуліцы таксама ўваходзіла ў межы дачы, бо менавіта тут знаходзіўся «ідэалагічны цэнтр» пасялення — раскольніцкі храм. Уся Шчакатоўская дача, паводле паведамленняў Л. А. Вінаградава (1900 год), складалася з двух дзесяткаў двароў.

У 1850 годзе Пахом’еў скіт быў ліквідаваны, як і Спасаў манастыр ля Ільінскай царквы ў межах уласна Гомеля. Гэтыя дзве акцыі, на думку I. Ф. Паскевіча, які, дарэчы, не з’яўляўся гаспадаром гэтых частак сучаснага горада, але карыстаўся сваім уплывам на адміністрацыю, павінны былі палепшыць і асучасніць наваколлі ўздоўж першакласнай еўрапейскай шашы.

За Пахом’евым скітом у перыяд будаўніцтва Новай Беліцы, відаць, адразу пачынаўся лес, які паволі адступаў па меры пашырэння павятовага цэнтра. У 1778 годзе быў зацверджаны генеральны план новага горада. У 1790 годзе ў Новай Беліцы адкрылі малое народнае вучылішча, якое ў 1833 годзе рэарганізавалі ў прыхадское. У 1828 годзе было адкрыта яшчэ павятовае вучылішча, якое ў 1840 годзе стала трохкласным.

У Новай Беліцы размяшчаліся і адміністрацыйныя будынкі для павятовай адміністрацыі, меліся гасціны двор, дзве плошчы, купецкія склады. Плошчы знаходзіліся ля ракі, гасціны двор быў у самым цэнтры горада, відаць, ля будучай Шасэйнай вуліцы, з правага яе боку. У 1781 годзе гораду быў дадзены герб — рысь, якая ляжыць у блакітным полі. Такім чынам, горад няспынна рос, станавіўся сапраўдным цэнтрам павета з усёй належнай яму атрыбутыкай.

Вось чаму ўвесь гэты перыяд, з канца XVIII і да сярэдзіны XIX стагоддзяў, будучая Шасэйная вуліца, як і суседнія з ёй (у тым ліку і папярочныя), контуры якіх да сярэдзіны XIX стагоддзя дастаткова выразна намеціліся, не магла не мець нейкага наймення. Улічваючы існаванне Старой вуліцы, можна меркаваць, што Шасэйная вуліца магла называцца пэўны час Новай вуліцай (па прынцыпу кантрасту ў называнні).

Ужо будучы ўласна Шасэйнай (пасля 1850 года), вуліца, хоць і расла ўздоўж шашы, але не была вельмі працяглай. Дастаткова сказаць, што напярэдадні 1917 года Шасэйная вуліца завяршылася ля перасячэння з сучаснай вуліцай Ленінградскай.

Назва Шасэйная вуліца належыць да тыпу прамыслова-транспартных найменняў. У нашы дні ў Гомелі ёсць таксама Шасэйная вуліца ў Чыгуначным раёне, якая звязвае праспект Касманаўтаў і вуліцу Украінскую (праз лінію чыгункі) і з’яўляецца сапраўднай транспартнай магістраллю.

А. Рогалеў, кандыдат філалагічных навук

Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.

Print Friendly, PDF & Email