Улицы имени Урицкого и Войкова

Редактор

«Красная книга» географических названий Гомеля и окрестностей

В начале нашего века это была самая последняя улица с левой стороны, если ехать в Новобелицу из Гомеля. Она проходила параллельно улице Шоссейной (ныне — улица Ильича) и в те дни называлась Коренёвской. За ней начинался лес, но между лесом и этой улицей находилось болото. Название Корнёвская было совсем не случайным: она напоминала поселок Корнёвку, который находился недалеко от этой обители. Болото между лесом и Корнёвской улицей окончательно осушили уже после революции, в 20-е годы. А вот в 1914-1915 годы, после того, как началась Первая мировая война, почти по этому болоту начали делать насыпь и прокладывать железнодорожную ветку прямо к югу от основной линии Либаво-Роменской железной дороги. Ветка вела в сторону госпиталей, которых насчитывалось восемь и которые также быстро были построены после начала войны. В Гомель поступали в большом количестве раненые с фронта, вот их и размещали в этих больницах. Больницы №№ 1, 2, 3 находились в так называемых «дачах» Цейтлина, Шура и Ливянта (предприниматели, которые брали в аренду определенное количество земли — «дачи»). Больница №4 находилась на месте бывшего старого корпуса больницы инвалидов войны, что по улице Ильича. Госпиталь №5 находился по правую сторону улицы Шоссейной (позже в нем разместили Новобелицкую приходскую школу). Больницы №№ 6, 7, 8 располагались в самом конце железнодорожной ветки. Кстати, она и сейчас существует и ведет от Новобелицкой станции в двух направлениях. Интересно, что госпиталь № 8 представлял собой четыре большие землянки, в одной из которых находилась православная церковь.

Улица Корнёвская была переименована примерно в 1926-27 годы. Она получила новое название в честь Моисея Соломоновича Урицкого, видного деятеля революционного движения в России, убитого в августе 1918 года.

Улица имени Войкова, начавшая формироваться уже в конце 20 — х годов на месте осушенного болота между бывшей Корневской улицей и лесом, в целом не имела наименования до 1927 года. В этот год она получила название в честь П. Л. Войкова, советского дипломата, полпреда СССР в Польше, убитого в июне 1927 года в Варшаве русским белогвардейцем.

А. Чверток, старожил Новобелицкого района

«Чырвоная кніга» геаграфічных назваў Гомеля і наваколляў

Вуліцы імя Урыцкага і Войкава

У пачатку нашага стагоддзя гэта была самая апошняя вуліца з левага боку, калі ехаць у Навабеліцу з Гомеля. Яна праходзіла паралельна вуліцы Шасэйнай (цяпер — вуліца Ільіча) і ў тыя дні называлася Каранёўскай. За ёю пачынаўся лес, але паміж лесам і гэтай вуліцай знаходзілася балота. Назва Каранёўская была зусім не выпадковая: яна нагадвала пасёлак Каранёўку, які знаходзіўся недалёка ад гэтай мясціны. Балота паміж лесам і Каранёўскай вуліцай канчаткова асушылі ўжо пасля рэвалюцыі, у 20-я гады. А вось у 1914—1915 гады, пасля таго, як пачалася першая сусветная вайна, амаль па гэтаму балоту пачалі рабіць насып і пракладваць чыгуначную ветку прама на поўдзень ад асноўнай лініі Лібава-Роменскай чыгункі. Ветка вяла ў бок шпіталяў, якіх налічвалася восем і якія таксама хутка былі пабудаваны пасля пачатку вайны. У Гомель паступалі ў вялікай колькасці раненыя з фронту, вось іх і размяшчалі ў гэтых шпіталях. Шпіталі №№ 1, 2, 3 знаходзіліся ў так званых «дачах» Цэйтліна, Шура і Лівянта (прадпрыемцы, якія бралі ў арэнду пэўную колькасць зямлі — «дачы»). Шпіталь №4 знаходзіўся на месцы былога старога корпуса шпіталя інвалідаў вайны, што па вуліцы Ільіча. Шпіталь №5 знаходзіўся па правы бок вуліцы Шасэйнай (пазней у ім размясцілі Навабеліцкую прыходскую школу). Шпіталі №№ 6, 7, 8 размяшчаліся ў самым канцы чыгуначнай веткі. Дарэчы, яна і цяпер існуе і вядзе ад Навабеліцкай станцыі ў двух напрамках. Цікава, што шпіталь № 8 уяўляў сабой чатыры вялікія зямлянкі, у адной з якіх знаходзілася праваслаўная царква.

Вуліца Каранёўская была перайменавана прыкладна ў 1926—27 гады. Яна атрымала новую назву ў гонар Маісея Саламонавіча Урыцкага, віднага дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Расіі, забітага ў жніўні 1918 года.

Вуліца імя Войкава, якая начала фарміравацца ўжо ў канцы 20-х гадоў на месцы асушанага балота паміж былой Каранёўскай вуліцай і лесам, у вогуле не мела наймення да 1927 года. У гэты год яна атрымала назву ў гонар П. Л. Войкава, савецкага дыпламата, паўпрэда СССР у Польшчы, забітага ў чэрвені 1927 года ў Варшаве рускім белагвардзейцам.

А. ЧВЯРТОК, старажыл Навабеліцкага раёна

Источник: Гомельская правда, 21.03.1991

Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.

Print Friendly, PDF & Email