Юрась Шэпелеў — фатограф, які вельмі любіў свой горад і маму

0

Юрась Шэпелеў — фатограф, які вельмі любіў свой горад і маму

Болей за год як ён не з намі. Пры жыцці  ён паспеў правесці толькі адну персанальную выставу — «Калі ў горад прыходзіць Вясна» у сакавіку  2020 года. А ішоў к гэтаму, так атрымалася, усё жыццё.

Юрась Шэпелеў — фатограф, які вельмі любіў свой горад і маму

14 кастрычніка яму б магло быць 50 гадоў. І выстава «Віцебск, які вы не заўважалі», абавязкова, была б з яго ўдзелам і з новымі здымкамі. Можа аўтар даў бы і нейкую іншую назву. Зараз мы можам толькі ўяўляць.

Юрась Шэпелеў — фатограф, які вельмі любіў свой горад і маму

Выставу ў памяць Юрыя Сяргеявіча Шэпелева зрабілі супрацоўнікі музея і, асабіста, Вольга Давыдоўская. Асновай экспазіцыі сталі здымкі з першай персанальнай выставы Шэпелева  «Калі ў горад прыходзіць вясна», што адбылася ў сакавіку 2020 года. Тыя фота аўтар падараваў музею.

Юрась Шэпелеў — фатограф, які вельмі любіў свой горад і маму

Шэпелеў аднолькава добра здымаў і мастацкія выставы і вулічныя рэпартажы.

З 2013 года ён працаваў у «Народных навінах Віцебска». Архіў выдання мае болей за 400 рэпартажаў аўтара пра культурныя і асветніцкія падзеі ў горадзе.

Юрась Шэпелеў — фатограф, які вельмі любіў свой горад і маму

Асаблівым яго захапленнем і справай усяго жыцця стала фотахроніка — адлюстраванне Віцебска.

Фатограф прайшоў многа кіламетраў і патраціў шмат гадзін на стварэнне ўласнага фотапартрэту роднага горада.

Юрась Шэпелеў — фатограф, які вельмі любіў свой горад і маму

Шэпелеў прымаў удзел у праекце «Віцебск: партрэт на фоне часу» (2014 год), «Мы з Беларусі»  (2017) і (2018), «Культурная спадчына Беларусі», «Сімфонія стагоддзяў» (2017).

Быў аўтарам фотаздымкаў для літаратурнага альманаха «Дзвіна» (2017), розных каталагаў і творчых манаграфій.

Некаторыя з яго здымкаў і сёння вісяць у нас на рэкламных білбордах.

А ёсць і рэдкія кадры, захаваўшыя куткі горада, якіх болей не існуе.

Юрась Шэпелеў — фатограф, які вельмі любіў свой горад і маму

Гэтыя здымкі, таксама дэманструюцца на выставе  «Віцебск, які вы не заўважалі».

Успомніць фатографа прыйшло шмат сяброў і прыхільнікаў яго творчасці. Гучала мноства цёплых слоў і пра яго ўнёсак у захаванне архітэктурнага вобраза горада, і пра яго майстэрства, і талент.

А яго калега Павел Максімаў аб’явіў на выставе, што мае болей за 6000 файлаў фотаздымкаў, падораных уласна Юрыем і яго маці. Спадчыну Шэпелева ён паабяцаў падарыць Абласному краязнаўчаму музею.

Вельмі шкада, што Неллі Міхайлаўна Шэпелева не змагла наведаць адкрыццё выставы ў памяць сына, бо яна амаль не ходзіць з-за захворвання ног. Яе знаёмая перадала прывітанне ўсім прысутным.

Маці Юрыя Сяргеявіча прасіла не забываць яе. А патэлефанаваць ёй проста. Былы нумар Юрася ведаюць яго сябры.

Выстава будзе дзейнічаць на трэцім паверсе Ратушы да 13 лістапада.

Источник

Leave A Reply

Your email address will not be published.