Віцебскі прытулак «‎Добрык»‎ — тэрыторыя надзеі і добразычлівасці

0

Віцебскі прытулак «‎Добрык»‎ — тэрыторыя надзеі і добразычлівасці

Была там амаль год таму. Сёння наведала ізноў. І ведаеце, слёзы наварочваліся ад жыццёвых гісторый выхаванцаў, што расказала дарэктар прытулку Ала Сяргеўна Прасолава.

Жывёлам з Віцебскай прапіскай вельмі пашчасціла. Толькі ў нашым горадзе існуе такі прытулак.

Віцебскі прытулак «‎Добрык»‎ — тэрыторыя надзеі і добразычлівасці

У мностве іншых беларускіх гарадоў і вёсак спецыяльныя службы бязлітасна вынішчаюць сабак і катоў, калі на іх паскардзіліся камунальнікі ці «добрыя» людзі.

Сёння ў «Добрыку» знайшлі  сховішча 63 коціка і 297 сабак

Віцебскі прытулак «‎Добрык»‎ — тэрыторыя надзеі і добразычлівасці

Некаторыя тут часова, а хто і на ўсё астатняе жыццё. Жывёлы размешчаны ў залежнасці ад стану. Хворыя ў лякарні, новыя ў каранціне, аперыраваныя — у пасляаперацыйнай, гатовыя да падарожжа ў новае жыццё і тыя хто, хутчэй заўсё тут дажыве свой век — у вялікай зале.

Віцебскі прытулак «‎Добрык»‎ — тэрыторыя надзеі і добразычлівасці

Напрыклад, дарослы кацейка, чорны з зялёнымі вачыма і без лапкі  — прывезлі з раздробленай ушчэнт, прыйшлося ампутаваць.

Віцебскі прытулак «‎Добрык»‎ — тэрыторыя надзеі і добразычлівасці

Побач вельмі прыгожая сібірка — Арфа. У яе нешта падобнае на чалавечы рассеяны склероз. Далей — котачка з подпісам «толькі мокры корм», бо ў яе з-за ўзросту няма зубоў А насупраць, яшчэ ў каранціне — сталая і сумная трохкаляровая Бабачка.

Віцебскі прытулак «‎Добрык»‎ — тэрыторыя надзеі і добразычлівасці

Ім, хутчэй за ўсё, не пашчасціць. А мо знойдзецца чалавек, якому глянуцца гэтыя вочкі?

Большасць жа любіць маладых і здаровых. І тут вялікі выбар. Чацвёра сонечна-рыжых, пяцёра — халодна-сталёвых і, далей, усялякія распаўсюджаныя афарбоўкі, і розны ўзрост. Яны гатовыя дамоў хоць сёння.

Віцебскі прытулак «‎Добрык»‎ — тэрыторыя надзеі і добразычлівасці

Маленькія ж цюцькі ў клетках сустракаюць кожнага ў калідоры першага паверха.

«У гэтым годзе шчанюкоў значна менш», — з радасцю ў голасе кажа Ала Сяргеўна. І крэсціцца, бо яшчэ не насталі самыя халады. «Спадзяюся, што спрацавала ўрэшце стэрылізацыя хатніх сабак», — дабаўляе яна.

Прытулак стэрылізуе і катоў і  сабак, што прывозяць людзі. Аплату просяць толькі за матэрыял, а ў дапаўненне тут можна пакінуць гадаванца і  на пасляаперацыйны перыяд.

Настаў час абеду і гатавання вячэры

Віцебскі прытулак «‎Добрык»‎ — тэрыторыя надзеі і добразычлівасці

Далікатэсаў,вядома, няма, а якасная і карысная ежа — гарантавана. Білеўская школа прывозіць рэшткі школьных абедаў, астатняе самі дакупляюць. Пах кашы і курынага бульёну лунае ў паветры. Безліч місак з ежай, як ў рэстаране «ол інклюзіў»  займае стол даўжынёю на палову першага паверха.

Малыя і хворыя сабакі атрымаюць абед. Яны жывуць тут у галоўным корпусе. На вочы папалася худая і запалоханая шэрая сабачка. Два тыдні таму прывезлі. 8 гадоў. Амаль не есць. Стрэс. Былая гаспадыня — нябожчыца ні разу з кватэры яе не  выводзіла.

Віцебскі прытулак «‎Добрык»‎ — тэрыторыя надзеі і добразычлівасці

Раздаюцца тут і басовыя гукі брэху. Гэта алабайка, што апынулася тут у мінулым годзе. Гаспадар завёў такую сабаку ў двухпакаёўцы! Нечага яму не хапіла, каб яе выхаваць, і пра ашыйнік «антыбрэх», мабыць, не чуў.

Суседзі па суду прымусілі вsсяліць сабачку. На зіму яе перавялі ў памяшканне. Бо яна дзяўчына далікатная і холад не пераносіць.

Тыя ж каму з футрам пашчасціла жывуць болей вольна. У кожнага цёплая будка ці вальер.

Згустак пачуццяў дамашніх гадаванцаў

Віцебскі прытулак «‎Добрык»‎ — тэрыторыя надзеі і добразычлівасці

Кожная сабачая і кашачая душа рэагуе на чужога чалавека па-свойму. Тыя, хто не бачыў зла ад людзей — прыветна і радасна. Тыя каго кінулі — падазрона. А тыя над кім здзекаваліся — з жахам ці са злосцю.

Дарослы вялікі сабакен на першым паверсе. Па круглаце і бліскучай поўсці відаць, што ён раней жыў добра, але ж ці гаспадароў не стала, ці проста выкінулі — не вядома. Ён нават не паварочвае галаву ў мой бок. Ляжыць сабе на матрацы і сумуе.

Віцебскі прытулак «‎Добрык»‎ — тэрыторыя надзеі і добразычлівасці

Але ж ім усім  тут лепей, чым на вуліцы. Тут цёпла, чыста і сыта.

Скажаце, што гэта не жыццё?  

Віцебскі прытулак «‎Добрык»‎ — тэрыторыя надзеі і добразычлівасці

А ці памятаеце вы перасоўныя заапаркі. Мяне, гадоў у 5 туды вадзілі. Як горка было глядзець на таго ваўка ці тыгра за жалезнымі прутамі. Даўно ўжо ў Еўропе забаронены і такія «заапаркі» і перасоўныя дэльфінарыі і цыркі з жывеламі. У нас пакуль не.  І жорстка эпатажныя браты Запашныя мелі выступ у Віцебску. Вядома ж, каты і сабакі не дзікія і  іх можна забраць дамоў.

Дабро ж рабіць прыемна!

Дык падаруйце кінутым сапраўднае шчасце! Вазьміце ў сям’ю!

Зрабіць гэта вельмі проста. Тэлефануйце, пішыце ў сацсетках ці прыязджайце адразу. Але з кожным будучым гаспадаром Алла Сяргееўна размаўляе ўласна. Гэта не пра абы «збыць з рук». Гэта пра будучае разуменне і сумеснае жыццё.

Пашпарт і гарантыя будучай стэрылізацыі, калі маленькі — абавязковая ўмова. Але ж гэта дробязь у параўнанні з вялікай справай што вы зробіце.

Калі вам зусім узяць не варыянт, то «Добрык» не абразіцца

Тут будуць удзячны і за перавод які, і за пачастунак, хуткаваркія макароны, мяса і субпрадукты, сухі, мяккі корм, мыйныя, гігіенічныя сродкі. Ці хоць  падпішыцеся на суполку «Витеск. Приют «Добрик», каб не несці лухту пра чумку, гразь і антысанітарыю ў прытулку!

На двары 2022 год. І даўно ўжо адсюль кожны кот ці сабака выходзяць чыстыя і здаровыя. А дарослыя яшчэ і стэрылізаваныя.

Для таго, каб узяць гадаванца абавязковы ваш пашпарт. Дапамажыце ваўняным ізноў паверыць, што сярод скураных Людзей болей, чым нелюдзяў.

Рэквізіты для дапамогі

Разліковая картка БЕЛАРУСБАНКА

Нумар карты 5470 8740 4478 6505

Тэрмін дзеяння 11/24

Р/с для ахвяраванняў у бел. руб: BY50BLBB31320300082155001001 Дырэкцыя ААТ «Белінвестбанк» па Віцебскай вобласці,

Код банка (BIC) BLBBBY2X, УНП 300082155

Атрымальнік плацяжу: ДП «Спецаўтабаза г. Віцебска»

Прызначэнне плацяжу: «На выратаванне жывёл».

І нашыя заканадаўцы, ўрэшце, абяцаюць гэта пацвердзіць

Вось-вось павінны прыняць Закон пра дамашніх жывёл.

Віцебскі прытулак «‎Добрык»‎ — тэрыторыя надзеі і добразычлівасці

Ён буксуе з 2001 года. Нашыя дэпутаты безліч разоў адсылалі яго на дапрацоўку. Апошні раз у 2015 годзе. Справа пайшла з удзелам у распрацоўцы закона «Аб адказным абыходжанні з дамашнімі жывёламі» дэпутаткі Марыі Васілевіч.

Новы закон увядзе абавязковае чыпірванне, стэрылізацыю і адказнасць гаспадароў. Абавяжуць і спецыяльныя службы па адлову карыстацца гуманнай методай. І па прытулкам будзе навіна.

Спадзяваюся наступны год мы будзем жыць з новым законам.

Источник

Leave A Reply

Your email address will not be published.