Бывшая Батарейная

Редактор

«Красная книга» географических названий Гомеля и окрестностей

В 1954 году, в честь 300-летия воссоединения Украины с Россией, решением гомельских властей одна из наиболее значимых и протяженных улиц неофициально называемого Залинейного района города — Батарейная — была переименована в улицу имени Богдана Хмельницкого. Тогда же было решено установить в сквере напротив стадиона «Локомотив», в самом центре улицы, памятник выдающемуся полководцу, главе освободительной борьбы украинского и белорусского народов против польского господства, за воссоединение с братским народом России.

Памятник был установлен в 1956 году. Название «улица имени Богдана Хмельницкого» Мы считаем топонимическим памятником, ведь события середины XVII века, в центре которых стоял сам Богдан Хмельницкий, имели непосредственное отношение к территории современной Гомельщины, да и к Гомелю тоже. Но об этом мы расскажем как-нибудь в другой раз, отдельно. Сегодня же обратимся к предыдущему названию — «улица Батарейная», тем более, что она (название) имеет не меньший культурно-познавательный диапазон, чем новое наименование: за ней стоят интересные факты, которые нужно знать и сохранить. Для этого мы предлагаем установить в начале улицы имени Богдана Хмельницкого табличку с информацией о предыдущем наименовании. Информация же это, как читатели сейчас увидят, действительно интересная, ценная для прошлого города.

В «Гомельской правде» в статье А. Зеленкова «Имени Богдана Хмельницкого» (№6 за 1966 год) я нашел изложение следующей легенды. Вроде бы на том месте, где в наше время улицу имени Богдана Хмельницкого пересекает улица Лещинская, была обнаружена стоянка артиллерийской батерии времен Отечественной войны 1812 года. Кто обнаружил и когда — ничего не разъяснялось, поэтому я и назвал эту информацию легендой.

Совсем недавно гомельоки старожил-краевед А. А. Радевич сообщил мне вот какую, опять-таки полулегендную историю. Во время русско-шведской войны начала XVIII века Пётр Первый поставил пушки на возвышенности, которое находится между современными улицами имени Котовского и Циолковского, и приказал стрелять оттуда по наступающим шведам. С того времени, как будто, и пошло наименование улицы — Батарейная.

Внимательные читатели могут задать мне резонный вопрос: зачем уделять внимание этим легендам-сказкам, если хорошо известно, что события русско-шведской войны, да и Отечественной войны 1812 года обошли наш город. Все это так, но ведь можно задать вопрос в ответ: ни одна легенда просто так не рождается — поэтому — так ли уж совсем сказочны те факты, о которых мы только что сообщили?

Напомненные легенды-предания можно, прежде всего, обосновать с «философской» точки зрения, опираясь на следующее обстоятельство. Отголосок событий войн со шведами и с французами живет в народной памяти во многих уголках Беларуси, причем, эти события воспринимаются как наиболее реальные среди самых давних событий в той исторической цепочке, которая связывает древность и сегодняшний день. Неслучайно даже седые курганы, являющиеся наследием древне-русской эпохи, в народе часто называют шведскими или французскими кладбищами. Мы думаем, что в районе бывшей Батарейной улицы действительно в далеком прошлом шли бои, только не со шведами или французами, а с литовскими палками, которые в середине лета 1535 года штурмовали гомельские укрепления (об этом периоде истории города также необходимо вести отдельный разговор).

Или вот еще такой факт. В так называемой «Могилевской хронике» Т. Р. Сурты и Ю. Трубницкого (см. «Полное собрание русских летописей». Том 35. м., 1980), написанной на польском языке, на странице 262 сообщается, что в мае 1706 года «Александр Данилович Меншиков с армией московским стал в Гомеле со своей дивизией». Это сообщение нужно также изучать, исследовать, и не только в связи с паданиями о названии Батарейной улицы, а как самостоятельную и очень интересную тему, связанную с событиями русско-шведской войны, которые, как видим, все-таки затронули Гомель, хотя боев со шведами здесь на самом деле не было.

Пока же мы предлагаем следующее объяснение названия «улица Батарейная» (оно, сразу предупреждаем, не очень захватывающее, ведь опирается на реальность, а не на предание, тому кое-кого может и разочаровать). В 20-30-е годы нашего века среди тех улиц, которые шли параллельно одна за другой и почти под прямым углом пересекали Батарейную улицу (сейчас это, например, такие улицы, как имя Матросова, Николая Островского, Бакунина, Лещинская, Бочкина, Котовского, Циолковского, Рокоссовского, Ауэрбаха, Московская, Киевская и т.д.). Существовала улица Семеновская. Она располагалась на участке между улицами имени Бакунина и переулком имени Николая Островского. Так вот, по этой улице проходила железнодорожная ветка (от основной линии Либаво-Роменской железной дороги), которая вела по направлению на запад к оружейным и пороховым складам. Мы думаем, что Батарейная улица получила свое название как раз от этих складов вероятного артиллерийского оружия, поскольку последние, судя по всему, должны были располагаться в непосредственном соседстве с батарейной улицей.

Бывшая Семёновская теперь называется улицей имени Заслонова. Название же Семёновская связано с первопоселенцем, дом которого стоял когда-то в самом начале улицы, там, где начиналась железнодорожная ветка. Переулок имени Островского раньше назывался Михайловской улицей, а сама улица имени Николая Островского — Герасимовской.

Несколько слов о внешнем виде Батарейной улицы в начале нашего века. Тогда она находилась на самой западной окраине города и представляла собой объездную дорогу, которая проходила от того места, где сейчас расположен стадион «Локомотив». Дорога была вся в колдобинах, местами заболочена; ее обозначали шесты, которые огораживали частные земельные участки. Справа и слева стояли небольшие деревянные домики.

Вдоль Батарейной улицы, особенно с левой ее стороне, простирались большие торфяные болота. По мере того, как улица, застраивалась, болота осушались, засыпались. На месте бывшего болота в советское время построили стадион «Локомотив» (строительство завершили в 1926 году), тут же проложили детскую железную дорогу-узкоколейку, по которой ходили небольшие паровозики с вагончиками. Машинистами, стрелочниками, кочегарами были дети. Вот такая интересная история.

А. Рогалев, кандидат филологических наук.

«Чырвоная кніга» геаграфічных назваў Гомеля і наваколляў

Былая Батарэйная

У 1954 годзе, у гонар 300-годдзя ўз’яднання Украіны з Расіяй, рашэннем гомельскіх улад адна з найбольш значных i працяглых вуліц неафіцыйна званага Залінейнага раёна горада — Батарэйная — была перайменавана ў вуліцу імя Багдана Хмяльніцкага. Тады ж было вырашана ўстанавіць у скверы насупраць стадыёна «Лакаматыў», у самым цэнтры вуліцы, помнік выдатнаму палкаводцу, кіраўніку вызваленчай барацьбы украінскага і беларускага народаў супраць польскага панавання, за ўз’яднанне з братнім народам Pacіі.

Помнік быў устаноўлены ў 1956 годзе. Назву «вуліца імя Багдана Хмяльніцкага» мы лічым тапанімічным помнікам, бо падзеі сярэдзіны XVII стагоддзя, у цэнтры якіх стаяў сам Багдан Хмяльніцкі, мелi непасрэднае дачыненне да тэрыторыі сучаснай Гомельшчыны, ды і да Гомеля таксама. Але аб гэтым мы раскажам як-небудзь у іншы раз, асобна. Сёння ж звернемся да папярэдняй назвы — «вуліца Батарэйная», тым больш, што яна (назва) мае не меншы культурна-пазнавальны дыяпазон, чым новае найменне: за ёй стаяць цiкавыя факты, якiя трэба ведаць i захаваць. Дзеля гэтага мы прапануем устанавіць у пачатку вуліцы імя Багдана Хмяльніцкага шыльдачку з інфармацьіяй аб папярэднiм найменнi. Інфармацыя ж гэта, як чытачы зараз убачаць, сапраўды цікавая, каштоўная для мiнулага горада.

У «Гомельскай праўдзе» ў артыкуле А. Зелянкова «Імя Багдана Хмяльніцкага» (№6 за 1966 год) я знайшоў пераказ наступнай легенды. Быццам бы на тым месцы, дзе ў наш час вуліцу імя Багдана Хмяльніцкага перасякае вуліца Ляшчынская, была выяўлена стаянка артылерыйскай батэрыі часоў Айчыннай вайны 1812 года. Хто выявіў і калі — нічога не растлумачвалася, таму я і назваў гэтую інфармацыю легендай.

Зусім нядаўна гомельокі старажыл-краязнавец А. А. Радзевіч паведаміў мне вось якую, зноў-такі паўлегендную гісторыю. У час руска-шведскай вайны пачатку XVIII стагоддзя Пётр Першы паставіў гарматы на ўзвышшы, якое знаходзіцца паміж сучаснымі вуліцамі імя Катоўскага і Цыялкоўскага, і загадаў страляць адтуль па наступаючых шведах. 3 таго часу, як быццам, і пайшло найменне вуліцы — Батарэйная.

Уважлівыя чытачы могуць задаць мне слушнае пытанне: навошта ўдзяляць увагу гэтым легендам-казкам, калі добра вядома, што падзеі руска-шведскай вайны, ды і Айчыннай вайны 1812 года абмінулі наш горад. Усё гэта так, але ж можна задаць пытанне ў адказ: ніводная легенда проста так не нараджаецца, таму — ці такія ўжо зусім казачныя тыя факты, аб яікіх мы толькі што паведамілі?

Нагаданыя легенды-паданні можна, перш за ўсё, абгрунтаваць з «філасофскага» пункта гледжання, абапіраючыся на наступную акалічнасць. Водгалас падзей войнаў са шведамі і з французамі жыве ў народнай памяці ў многіх кутках Беларусі, прычым, гэтыя падзеі ўспрымаюцца як найбольш рэальныя сярод самых даўніх падзей у тым гістарычным ланцужку, які звязвае старажыттнасць і сённяшні дзень. Невыпадкова нават сівыя курганы, якія з’яўляюцца спадчынай старажытна-рускай эпохі, у народзе часта называюць шведскімі ці французскимі могіпкамі. Мы думаем, што ў раёне былой Батарэйнай вуліцы сапраўды ў далёкім мінулым ішлі баі, толькі не са шведамі ці французамі, а з літоўскімі палкамі, якія ў сярэдзіне лета 1535 года штурмавалі гомельскія ўмацаванні (аб гэтым перыядзе гісторыі горада таксама неабходна весці асобную размову).

Ці вось яшчэ такі факт. У так званай «Maгілёўскай хроніцы» Т. Р. Сурты і Ю. Трубніцкага (гл. «Полное собрание русских летописей. Том 35. М., 1980), напісанай на польскай мове, на старонцы 262 паведамляецца, што ў маі 1706 года «Александр Данілавіч Меншыкаў з войскам маскоўскім стаў у Гомелі са сваёй дывізіяй». Гэтае паведамленне трэба таксама вывучаць, даследаваць, і не толькі ў сувязі з паданиямі пра назву Батарэйнай вуліцы, а як самастойную і вельмі цікавую тэму, звязаную з падзеямі руска-шведскай вайны, якія, як бачым, усё ж такі закранулі Гомель, хоць баёў са шведамі тут на самой справе не было.

Пакуль жа мы прапануем наступнае тлумачэнне назвы «вуліца Батарэйная» (яно, адразу папярэджваем, не вельмі захапляльнае, бо абапіраецца на рэальнасць, а не на паданне, таму сяго-каго можа і расчараваць). У 20-30-я гады нашага стагоддзя сярод тых вуліц, якія ішлі паралельна адна за адной і амаль пад прамым вуглом перасякалі Батарэйную вуліцу (цяпер гэта, напрыклад, такія вуліцы, як імя Матросава, Мікалая Астроўскага, Бакуніна, Ляшчынская, Бочкіна, Катоўскага, Цыялкоўскага, Ракасоўскага, Ауэрбаха, Маскоўская, Кіеўская і г. д.). Існавала вуліца Сямёнаўская. Яна размяшчалася на ўчастку паміж вуліцамі імя Бакуніна і завулкам імя Мікалая Астроўскага. Дык вось, па гэтай вуліцы праходзіла чыгуначная ветка (ад асноўнай лініі Лібава-Роменскай чыгункі), якая вяла ў напрамку на захад да зброевых і парахавых складаў. Мы думаем, што Батарэйная вуліца атрымала сваю назву якраз ад гэтых складаў верагоднай артылерыйскай зброі, паколькі апошнія, мяркуючы па ўсяму, павінны былі размяшчацца ў непасрэдным суседстве з Батарэйнай вуліцай.

Былая Сямёнаўская цяпер называецца вуліцай імя Заслонава. Назва ж Сямёнаўская звязана з першапасяленцам, дом якога стаяў калісьці ў самым пачатку вуліцы, там, дзе пачыналася чыгуначная ветка. Завулак імя Астроўскага раней называўся Міхайлаўскай вуліцай, а сама вуліца імя Мікалая Астроўскага — Герасімаўскай.

Некалькі слоў пра знешні выгляд Батарэйнай вуліцы ў пачатку нашага стагоддзя. Тады яна знаходзілася на самай заходняй ускраіне горада і ўяўляла сабой аб’язную дарогу, якая праходзіла ад таго месца, дзе цяпер размешчаны стадыён «Лакаматыў». Дарога была ўся ў калдобінах, месцамі забалочана; яе абазначалі жэрдкі, якія абгароджвалі прыватныя зямельныя ўчасткі. Справа і злева стаялі невялікія драўляныя домікі.

Уздоўж Батарэйнай вуліцы, асабліва з левага яе баку, pacпасціраліся вялікія тарфяныя балоты. Па меры таго, як вуліца, забудоўвалася, балоты асушаліся, засыпаліся. На месцы былога балота ў савецкі час пабудавалі стадыён «Лакаматыў» (будаўніцтва завяршылі ў 1926 годзе), тут жа праклалі дзіцячую чыгунку-вузкакалейку, па якой хадзілі невялікія паравозікі з вагончыкамі. Машыністамі, стрэлачнікамі, качагарамі былі дзеці. Вось такая цікавая гісторыя.

А. РОГАЛЕЎ, кандидат філалагічных навук.

Источник: Гомельская правда, 31.01.1991

Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.