Бывшая Сортировочная улица

Редактор

При строительстве любого железнодорожного узла в зависимости от характера его работы основными зданиями обычно являлись станции — пассажирская, грузовая и сортировочная. На сортировочных происходило расформирование составов и формирование новых. Не был исключением в этом и Гомельский железнодорожный узел, который ведёт свою историю с 70-80-х годов 19 века.

На расстоянии полутора километров к северу от пассажирского вокзала по линии железной дороги была организована Сортировочная железнодорожная станция Гомель. От её перпендикулярной линии железной дороги стали формироваться и застраиваться Сортировочная улица длиной в 800 метров (от линии железной дороги до ул. Румянцевской теперь это улица Советская) и параллельно ей и рядом с ней Сортировочный переулок (от железной дороги до ул. Могилёвской, сейчас это улица имени Кирова). Эти улицы и переулок в конце 19 века начали застраиваться индивидуальными жилыми домами, в которых селились исключительно рабочие и специалисты-железнодорожники.

Старожилы Гомеля хорошо помнят, как выглядел этот район города в конце прошлого и в начале нынешнего века. Здание сортировочной станции было одноэтажным, кирпичным, сравнительно небольшим. Чиновники занимали только половину этого здания. А во второй его половине в 20-е годы 19 века расположилась начальная общеобразовательная железнодорожная школа, или, как тогда называли такие школы, школа первой степени (от первого до пятого класса), в отличие от школ второй степени (с шестого по девятый классы). Надо сказать, что железнодорожное ведомство того времени было крупнейшим в стране, и везде, где проходила железная дорога, у него были свои общеобразовательные школы, поликлиники (их тогда называли приемными комнатами), свои больницы и даже церкви.

Говоря об улице Сортировочной, интересно отметить такой факт. На этой улице в то время жила большая и дружная семья кадрового железнодорожника Константина Пукста. Один из его сыновей Григорий Константинович Пукст, в дальнейшем известный белорусский композитор, окончил Гомельское техническое железнодорожное училище и непродолжительное время работал слесарем, помощником машиниста, а затем и паровозным машинистом. Вся семья Константина Пукста была очень музыкальна, а Григорий Пукст, хорошо показав себя с этой стороны, особенно в художественной самодеятельности, стал преподавать пение, а также и черчение в начальной школе на сортировочной станции.

В 20-х годах он поступил в Московскую консерваторию и был одним из первых белорусских композиторов и профессиональных музыкантов. Автор этих строк учился в то время в этой начальной железнодорожной школе, где преподавал Григорий Пукст.

Во время Великой Отечественной войны и Сортировочная улица, и Сортировочный переулок были очень разрушены, частично выжжены, но после войны скоро снова застроились индивидуальными жилыми деревянными жилыми домами. В 60-е годы нашего века район Сортировочной улицы и Сортировочного переулка, а также пересекающих их улиц Старочерниговской и Новочерниговской был подвергнут перепланировке и начали интенсивно застраиваться пятиэтажными, а позже и девятиэтажными жилыми домами. Теперь облик этих улиц, да и всего района, совсем изменился. Деревянных индивидуальных домиков осталось очень мало, буквально считанное количество.

В 1982 году Сортировочная была переименована и стала называться улицей имени Телегина. Константин Федорович Телегин — (1899-1981) — советский военачальник, генерал-лейтенант, Почётный гражданин Гомеля, активный участник разработки и осуществления крупной стратегической операции по освобождению Беларуси, в том числе и Гомельско-Речицкой операции 1943 года. На одном из домов на углу улиц имени Телегина и имени Кирова установлена мемориальная доска о переименовании улицы в память почетного гражданина города Гомеля К. Ф. Телегина.

Р. Музыченко, краевед
Гомельская правда 03.08.1994

Былая Сартыровачная вуліца

«Чырвоная кніга» геаграфічных назваў

Пры будаўніцтве любога чыгуначнага вузла ў залежнасці ад характеру яго работы асноўнымі будынкамі звычайна з’яўляліся станцыі — пасажырская, грузавая і сартыровачная. На сартыровачных адбывалася расфарміраванне саставаў і фарміраванне новых. Не быў выключением у гэтым і Гомельскі чыгуначны вузел, які вядзе сваю гісторыю з 70—80-х гадоў 19 стагоддзя.

На адлегласці паўтара кіламетра на поўнач ад пасажырскага вакзала па лініі чыгункі была арганізавана сартыровачная чыгуначная станцыя Гомель. Ад яе перпендыкулярна лініі чыгункі сталі фарміравацца і забудоўвацца Сартыровачная вуліца даўжынёй у 800 метраў (ад лініі чыгункі да вул. Румянцаўскай, зараз гэта вуліца Савецкая) і паралельна ёй і побач з ёй Сартыровачны завулак (ад чыгункі да вул. Магілёўскай, зараз гэта вуліца імя Кірава). Гэтыя вуліцы і завулак у канцы 19 стагоддзя пачалі забудоўвацца індывідуальнымі жылымі дамамі, у якіх сяліліся выключна рабочыя і спецыялісты-чыгуначнікі.

Старажылы Гомеля добра памятаюць, як выглядаў гэты раён горада ў канцы мінулага і ў пачатку цяперашняга стагоддзя. Будынак сартыровачнай станцыі быў аднапавярховым, цагляным, параўнальна невялікім. Чыноўнікі займалі толькі палавіну гэтага будынка. А ў другой яго палавіне ў 20-я гады 19 стагоддзя размясцілася пачатковая агульнаадукацыйная чыгуначная школа, або, як тады называлі такія школы, школа першай ступені (ад першага да пятага класа), у адрозненне ад школ другой ступені (з шостага па дзевяты класы). Трэба сказаць, што чыгуначнае ведамства таго часу было буйнейшым у краіне, і ўсюды, дзе праходзіла чыгунка, у яго былі свае агульнаадукацыйныя школы, паліклінікі (іх тады звалі прыёмнымі пакоямі), свае бальніцы і нават цэрквы.

Гаворачы аб вуліцы Сартыровачнай, цікава адзначыць такі факт. На гэтай вуліцы ў той час жыла вялікая і дружная сям’я кадравага чыгуначніка Канстанціна Пукста. Адзін з яго сыноў Рыгор Канстанцінавіч Пукст, у далейшым вядомы беларускі кампазітар, закончыў Гомельскае тэхнічнае чыгуначнае вучылішча і непрацяглы час працаваў слесарам, памочнікам машыніста, а затым і паравозным машыністам. Уся сям’я Канстанціна Пукста была вельмі музычная, а Рыгор Пукст, добра паказаўшы сябе з гэтага боку, асабліва ў мастацкай самадзейнасці, стаў выкладаць спевы, а таксама і чарчэнне ў пачатковай школе на сартыровачнай станцыі.

У 20-х гадах ён паступіў у Маскоўскую кансерваторыю і быў адным з першых беларускіх кампазітараў і прафесійных музыкантаў. Аўтар гэтых радкоў вучыўся ў той час у гэтай пачатковай чыгуначнай школе, дзе выкладаў Рыгор Пукст.

У час Вялікай Айчыннай вайны і Сартыровачная вуліца, і Сартыровачны завулак былі вельмі разбураны, часткова выпалены, але пасля вайны хутка зноў забудаваліся індывідуальнымі жылымі драўлянымі жылымі дамамі. У 60-я гады нашага стагоддзя раён Сартыровачная вуліцы і Сартыровачнага завулка, а таксама перасякаючых іх вуліц Старачарнігаўскай і Новачарнігаўскай быў падвергнуты перапланіроўцы і пачаў інтэнсіўна забудоўвацца пяціпавярховымі, а пазней і дзевяціпавярховымі жыымі дамамі. Зараз аблічча гэтых вуліц, ды і ўсяго раёна, зусім змянілася. Драўляных індывідуальных домікаў засталося вельмі мала, літаральна лічаная колькасць.

У 1982 годзе Сартыровачная была перайменавана і стала называцца вуліцай імя Цялегіна. Канстанцін Фёдаравіч Цялегін (1899—1981 г.г.) — савецкі ваеначальнік, генерал-лейтэнант, ганаровы грамадзянін Гомеля, актыўны ўдзельнік распрацоўкі і ажыццяўлення буйной стратегічнай аперацыі па вызваленню Беларусі, у тым ліку і Гомельска-Рэчыцкай аперацыі 1943 года. На адным з дамоў на рагу вуліц імя Цялегіна і імя Кірава ўстаноўлена мемарыяльная дошка аб перайменаванні вуліцы ў памяць ганаровага грамадзяніна горада Гомеля К. Ф. Цялегіна.

Р. МУЗЫЧЭНКА, краязнаўца
Гомельская правда 03.08.1994

Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.

Print Friendly, PDF & Email