Якубовка

Из истории городов и деревень

Гомельские окраины

Территорию этой бывшей деревни Улуковского сельсовета, которая была включена в городскую границу 7 октября 1957 года, представляют улицы Луговая и Полевая в Новобелицком районе г. Гомеля.

Исторический центр Якубовки — это улица Луговая. До революции она являлась деревней и какого-то особенного наименования не имела. В советское время улица носила имена В. И. Ленина, Сталина, потом она называлась Советской, наконец, вскоре после присоединения Якубовки к Гомелю, ради устранения дублирования внутригородских названий ее переименовали в улицу Луговую.

Что же касается Полевой улицы, то она формировалась уже в советское время (главным образом после последней войны) вовсе не коренными якубовцами, а приезжими из разных мест — ближайших и более далеких.

Интересно, что сами наименования Луговая и Полевая улицы продолжают в новое время старую традицию (принципы) называния, известную в городах Беларуси ещё с XVI века. В Гомеле, в частности, новые названия Луговая и Полевая улицы напоминают о существовании в прошлом подобных наименований в других районах города. Луговой улицей (или, согласно официальной фиксации, Луговым переулком) до 16 марта 1923 года называлась сегодняшняя улица З. Б. Песина, а Полевой до 1948 года — сегодняшняя улица Ф. П. Моисеенко (с 1948 по март 1989 года эта улица носила имя Жданова).

Когда же сформировалось коренное население Якубовки? С какого времени восходят истоки деревни? В первые годы XX века, согласно сообщениям в справочнике «Список населенных мест Могилевской губернии» (издан под редакцией Г. П. Пожарова в Могилёве в 1910 году), в селе Якубовка Гомельской области, на реке Сож, при Киевском шоссе было 33 двора, проживало 103 человека мужского и 85 человек женского пола. Якубовскому деревенскому обществу принадлежало 261 десятина пахотной земли. Жители Якубовки «специализировались» на поставках в Гомель рыбы и сена. В 1923-1939 годах, например, якубовское сено потребляла Чонгарская кавалерийская дивизия, расквартированная в то время в нашем городе.

Возникновение Якубовки нужно искать между, с одной стороны, 1777-1786 годами, когда шло строительство уездного центра Новая Белица, и, с другой стороны, 1838 годом, к которому относится, пожалуй, первое упоминание Якубовки. 1-го января 1838 года фельдмаршал граф и князь И. Ф. Паскевич получил во владение в дополнение к дворцу и парку ещё и часть Гомеля по правую сторону Санкт-Петербургской дороги (на наш взгляд, это была та часть города, которая располагалась справа от улицы Могилевской, сегодня — имени Кирова). Жителям города по происхождению из крестьян было разрешено (если они этого хотели) выселиться в деревню Якубовку или в Спасову Слободу с правом продать свои гомельские дома, или перейти в мещанство и остаться в Гомеле на правах свободных людей с платежом определенного чиншу за усадьбы (сообщение в очерке Л. А. Виноградова «Гомель. Его прошлое и настоящее». 1142-1900 г.»).

Таким образом, в 1838 году Якубовка уже существовала. Кстати, она отмечена на «Карте окрестностей местечка Гомеля», составленной в 1838 году. Здесь отчетливо видно, что совсем не большая деревушка соединялась с Гомелем и Новой Белицей сухопутными дорогами. Но её не было за 50 с лишним лет до этого, когда шло строительство Новой Белицы. Не исключено, что Якубовку основали люди из Новой Белицы, которые почему-то не пожелали после 1786 года, когда сюда приехала уездная администрация, оставаться городскими жителями.

По местному преданию, некий Якуб ехал в своё время на лодке и увидел остров, где и построил дом. С тех пор и пошла расти Якубовка. В основе названия села действительно лежит личное имя Якуб (народная форма имени Яков) или (что допустимо) фамилия Якубов. Да и сам «остров» — возвышенное место, на котором выросла Якубовка, тоже реальность. Вполне возможно и то, что Якубовка начиналась с какого-то Якубова хутора на возвышенности у реки, так как само название обитания указывает на такую возможность объяснения его истоков. Вокруг этого хутора в 1786 году и начали ставить свои дома люди из Новой Белицы.

Настоящим фактом является и то, что якубовцы ездили на лодках. В весеннее половодье только с помощью лодок они имели связь с городом. Случалось и так, что вода затопляла дома, но люди все равно возвращались на «остров», отстраивались снова и снова, проявляли свой «Якубовский» характер.

Якубовку гомельчане часто считают «цыганской деревней». Действительно, цыган здесь много, даже Луговую улицу иногда полушутливо называют «Будулаем» или «цыганской улицей». Но цыгане не являются первоначальным Якубовским населением.

А. Рогалев

Гомельская правда 10.08.1993

Якубоўка

З гісторыі гарадоў і вёсак

Гомельскія ўскраіны

Тэрыторыю гэтай былой вёскі Улукаўскага сельсавета, якая была ўключана ў гарадскую мяжу 7 кастрычніка 1957 года, уяўляюць вуліцы Лугавая і Палявая ў Навабеліцкім раёне г. Гомеля.

Гістарычны цэнтр Якубоўкі — гэта вуліца Лугавая. Да рэвалюцыі яна з’яўлялася вёскай і нейкага асаблівага наймення не мела. У савецкі час вуліца насіла імёны У. I. Леніна, Сталіна, потым яна называлася Савецкай, нарэшце, неўзабаве пасля далучэння Якубоўкі да Гомеля, дзеля ўстаранення дубліравання ўнутрыгарадскіх назваў яе перайменавалі ў вуліцу Лугавую.

Што ж датычыць Палявой вуліцы, то яна фарміравалася ўжо ў савецкі час (галоўным чынам пасля апошняй вайны) зусім не карэннымі якубоўцамі, а прыезджымі з розных мясцін — бліжэйшых і больш далёкіх.

Цікава, што самі найменні Лугавая і Палявая вуліцы працягваюць у новы час старую традыцыю (прынцыпы) называння, вядомую у гарадах Беларусі яшчэ з XVI стагоддзя. У Гомелі, у прыватнасці, новыя назвы Лугавая і Палявая вуліцы напамінаюць аб існаванні ў мінулым подобных найменняў у іншых раёнах горада. Лугавой вуліцай (ці, згодна з афіцыйнай фіксацыяй, Лугавым завулкам) да 16 сакавіка 1923 года называлася сённяшняя вуліца 3. Б. Песіна, а Палявой да 1948 года — сённяшняя вуліца Ф. П. Маісеенкі (з 1948 да сакавіка 1989 года гэтая вуліца насіла імя Жданава).

Калі ж сфарміравалася карэннае насельніцтва Якубоўкі? Да якога часу узыходзяць выток вескі? У першыя гады XX стагоддзя, згодна з паведамленнямі ў даведніку «Список населенных мест Могилевской губернии» (выдадзены пад рэдакцыяй Г. П. Пажарава ў Магілёве ў 1910 годзе), у вёсцы Якубоўка Гомельскай вобласці, на рацэ Сож, пры Кіеўскай шашы было 33 двары, пражывала 103 чалавекі мужчынскага і 85 чалавек жаночага полу. Якубоўскаму вясковаму таварыству належала 261 дзесяціна ворнай зямлі. Жыхары Якубоўкі «спецыялізаваліся» на пастаўках у Гомель рыбы і сена. У 1923—1939 гадах, напрыклад, якубоўскае сена спажывала Чангарская кавалерыйская дывізія, раскватараваная ў той час у нашым горадзе.

Узнікненне Якубоўкі трэба шукаць паміж, з аднаго боку, 1777—1786 гадамі, калі ішло будаўніцтва павятовага цэнтра Новая Беліца, і, з іншага боку, 1838 годам, да якога адносіцца бадай што першае ўпамінанне Якубоўкі. 1-га студзеня 1838 года фельдмаршал граф і князь I. Ф. Паскевіч атрымаў ва ўладанне ў дадатак да палаца і парку яшчэ і частку Гомеля па правы бок Санкт-Пецярбургскай дарогі (на наш погляд, гэта была тая частка горада, якая размяшчалася справа ад вуліцы Магілёўскай, сёння — імя Кірава). Жыхарам города па паходжанню з сялян было дазволена (калі яны гэтага жадалі) выселіцца ў вёску Якубоўку ці ў Спасаву Слабаду з правам прадаць свае гомельскія дамы, або перайсці ў мяшчанства і застацца ў Гомелі на правах вольных людзей з плацяжом пэўнага чыншу за сядзібы (паведамленне ў нарысе Л. А. Вінаградава «Гомель. Его прошлое и настоящее». 1142—1900 г.»).

Такім чынам, у 1838 годзе Якубоўка ўжо існавала. Дарэчы, яна адзначана на «Карте окрестностей местечка Гомеля», складзенай у 1838 годзе. Тут выразна бачна, што зусім не вялікая вёсачка злучалася з Гомелем і Новай Беліцай сухапутнымі дарогамі. Але яе не было за 50 з лішкам гадоў да гэтага, калі ішло будаўніцтва Новай Беліцы. Не выключана, што Якубоўку заснавалі людзі з Новай Беліцы, якія чамусьці не пажадалі пасля 1786 года, калі сюды прыехала павятовая адміністрацыя, заставацца гарадскімі жыхарамі.

Згодна з мясцовым паданнем, нейкі Якуб ехаў у свой час на лодцы і ўбачыў востраў, дзе і пабудаваў дом. З таго часу і пайшла расці Якубоўка. У аснове назвы вёскі сапраўды ляжыць асабовае імя Якуб (народная форма імя Якаў) ці (што дапушчальна) прозвішча Якубаў. Дый сам «востраў» — узвышанае месца, на якім выросла Якубоўка, таксама рэальнасць. Цалкам магчыма і тое, што Якубоўка пачыналася з нейкага Якубава хутара на ўзвышшы ля ракі, бо сама назва пасялення указвае на такую магчымасць тлумачэння яго вытокаў. Вакол гэтага хутара ў 1786 годзе і пачалў ставіць свае хаты людзі з Новай Беліцы.

Сапраўдным фактам з’яўляецца і тое, што якубоўцы ездзілі на лодках. У весновую паводку толькі з дапамогай лодак яны мелі сувязь з городом. Здаралася і так, што вада затапляла дамы, але людзі ўсё роўна вярталіся на «востраў», адбудоўваліся зноў і зноў, праяўлялі свой «якубоўскі» характар.

Якубоўку гамяльчане часта лічаць «цыганской вёскай». Сапраўды, цыганоў тут шмат, нават Лугавую вуліцу часам напаўжартаўліва называюць «Будулаем» ці «Цыганскай вуліцай». Але цыганы не з’яўляюцца першвпачатковым якубоўскім насельніцтвам.

А. Рогалёў

Гомельская правда 10.08.1993

Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.

Print Friendly, PDF & Email