На бывшей Одесской…

Редактор

«Красная книга» географических названий Гомеля и окрестностей

Сначала-такой довольно курьёзный факт. В 1948 году тихая и незаметная улица Гомеля под названием Одесская была переименована в улицу имени Рокоссовского. 11 сентября 1957 года вышел Указ Президиума Верховного Совета СССР «Об упорядочении дела присвоения имен государственных и общественных деятелей…», согласно которому запрещалось называть различные географические объекты, включая улицы, именами людей при их жизни. Поэтому улицу имени Рокоссовского снова назвали Одесской. Но в 1968 году, вскоре после смерти маршала К. К. Рокоссовского. Одесская улица вновь получила имя выдающегося полководца.

За этим фактом — не просто желание увековечить память о человеке, под командованием которого войска Белорусского фронта в 1943 году освободили Гомель от гитлеровских захватчиков. Кстати, в 1967 году маршал Рокоссовский стал почётным гражданином нашего города. На Одесской улице в доме №61 с 7 декабря 1943 года по 10 апреля 1944 года размещалась оперативная группа штаба Первого Белорусского фронта: здесь жил и сам полководец. Но почему именно на Одесской улице, а не на соседних?

Дело, видно, в том, что эта улица почти полностью уцелела (был разрушен только один дом, рядом с которым взорвалась бомба). А вот соседний квартал, например, от улицы имени Шмидта до улицы имени Богдана Хмельницкого был сожжен оккупантами за то, что здесь кто-то из местных жителей убил немецкого солдата.

На Одесской улице армейский штаб и все вспомогательные службы занимали целый ряд домов, жители которых на весь срок пребывания штаба были выселены. Между домами прорыли ходы общения, и вообще вся улица превратилась в укреплённый военный городок.

Кстати, дом №61, где находился сам Рокоссовский и на котором сейчас висит мемориальная доска, является довольно старым — одним из первых домов Одесской улицы. Он построен в 1905 году. Еще более старый дом №67: он существует с 1901 года. Дом №64 построен в 1903 году. Старожилы помнят номера еще нескольких самых первых домов или тех домов, которые появились на месте первоначальных построек — №№ 65, 76, 80…

Улица застраивалась вовсе не по порядку, дом за домом. Первые дома ставились на тех местах, которые выкупались у так называемых «гомельских крестьян» (жители города, которые владели определенными участками земли — «огородами» на окраинах Гомеля, в частности, на всем пространстве с левой стороны улицы Батарейной-имени Богдана Хмельницкого. Начинали формировать Одесскую улицу, главным образом, рабочие и служащие — железнодорожники, работавшие в главных гомельских мастерских (вагоноремонтный завод).

Интересно, что возникновение почти всех соседних улиц (а это значит — рост Гомеля в направлении на Запад) было обусловлено прокладкой через город линий Либаво-Роменской (1873 год) и Полесской (1888 год) железных дорог (см. об истории некоторых соседних с Одесской улиц в наших материалах в №№ 32, 41, «ГП» за 1992 год). Интересно и то, что именно в этой части Гомеля с самого начала появлялись названия улиц в честь разных городов страны — Московская, Киевская, Ярославская, Одесская…

По-разному можно объяснять этот факт, но нам кажется, что появление таких наименований в определенной степени символизирует связь Гомеля с разными городами. Эта связь стала реальной с конца XIX века, когда наш город обозначался на картах и в справочниках уже как железнодорожный узел.

Это сегодня протяжённость бывшей Одесской — около 1.500 метров. Но в первой половине XX века она была наполовину более короткой и современную улицу имени Богдана Хмельницкого не пересекала. Нынешний Западный район — это своеобразное продолжение того Западного района, который формировался в городе на рубеже веков. После революции и почти до самой Великой Отечественной войны западная часть города ограничивалась Батарейной улицей. Дальше к западу от нее тянулись поля и луга. Здесь, за перекрестком Батарейной и Одесской улиц, был только единственный дом. Рядом с ним в 1918 году стояли немцы. Они построили барак и смотровую вышку. А вокруг было поле…

И, наконец, — ещё об одной «достопримечательности» бывшей Одесской. Первоначально она шла от Андреевской улицы и упиралась в… болото (западная часть большого некогда «Горелого болота», а ещё раньше, в доисторические времена, послеледникового озера). Окончательно болото осушили в 1930 году. Даже в наше время на участке возле улицы имени Богдана Хмельницкого на огородах жителей правой части улицы имени Рокоссовского растёт красивый камыш. А раньше на болоте делали копанки и стирали белье. На болоте в 1926 году построили стадион «Локомотив». После завершения строительства сформировалась улица Спортивная (сначала она называлась улицей Радости). В это же время формировались улицы 1-я, 2-я, 3-я Продольные. (1-я Продольная носит теперь имя Султана Джураева, 3-я Продольная называется Минской) и Мильчанская. На ней изначально селились выходцы из деревни Мильча.

А. Рогалёв, кандидат филологических наук.

«Чырвоная кніга» геаграфічных назваў Гомеля і наваколляў

На былой Адэскай…

Спачатку — такі даволі кур’ёзны факт. У 1948 годзе ціхая і непрыкметная вуліца Гомеля пад назвай Адэская была перайменавана ў вуліцу імя Ракасоўскага. 11 верасня 1957 года выйшаў Указ Прэзідыума Вярхоўнаага Савета СССР «Аб упарадкаванні справы прысваення імёнаў дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў…», згодна з якім забаранялася называць розныя геаграфічныя аб’екты, у тым ліку і вуліцы, імёнамі людзей пры іх жыцці. Таму вуліцу імя Ракасоўскага зноў назвалі Адэскай. Але ў 1968 годзе, неўзабаве пасля смерці маршала К. К. Ракасоўскага. Адэская вуліца зноў атрымала імя выдатнага палкаводца.

За гэтым фактам — не проста жаданне ўвекавечыць памяць аб чалавеку, пад камандаванием якога войскі Беларускага фронту ў 1943 годзе вызвалілі Гомель ад гітлераўскіх захопнікаў. Дарэчы, у 1967 годзе маршал Ракасоўскі стаў ганаровым грамадзянінам нашага горада. На Адэскай вуліцы ў доме №61 з 7 снежня 1943 года па 10 красавіка 1944 года размяшчалася аператыўная група штаба Першага Беларускага фронту: тут жыў і сам палкаводзец. Але чаму менавіта на Адэскай вуліцы, а не на суседніх?

Справа, відаць, у тым, што гэтая вуліца амаль поўнасцю ўцалела (быў разбураны толькі адзін дом, побач з якім узарвалася бомба). А вось суседні квартал, напрыклад, ад вуліцы імя Шмідта да вуліцы імя Багдана Хмяльніцкага быў спалены акупантамі за тое, што тут хтосьці з мясцовых жыхароў забіў нямецкага салдата.

На Адэскай вуліцы армейскі штаб і ўсе дапаможныя службы займалі цэлы шэраг дамоў, жыхары якіх на ўвесь тэрмін знаходжання штаба былі выселены. Паміж дамамі прарылі хады зносін, і ўвогуле ўся вуліца ператварылася ва ўмацаваны ваенны гарадок.

Дарэчы, дом № 61, дзе знаходзіўся сам Ракасоўскі і на якім цяпер вісіць мемарыяльная дошка, з’яўляёцца даволі старым — адным з першых дамоў Адэскай вуліцы. Ён пабудаваны ў 1905 годзе. Яшчэ больш стары дом №67: ён існуе з 1901 года. Дом №64 пабудаваны ў 1903 годзе. Старажылы памятаюць нумары яшчэ некалькіх самых першых дамоў ці тых дамоў, якія з’явіліся на месцы першапачатковых пабудоў — №№ 65, 76, 80…

Вуліца забудоўвалася зусім не па парадку, дом за домам. Першыя дамы ставіліся на тых месцах, якія выкупаліся ў так званых «гомельскіх сялян» (жыхары горада, якія валодалі пэўнымі ўчасткамі зямлі — «агародамі» на ўскраінах Гомеля, у прыватнасці, на ўсёй прасторы з левага боку вуліцы Батарэйнай — імя Багдана Хмяльніцкага. Пачыналі фарміраваць Адэскую вуліцу, галоўным чынам, рабочыя і служачыя — чыгуначнікі, якія працавалі ў галоўных гомельскіх майстэрнях (вагонарамонтны завод).

Цікава, што ўзнікненне амаль усіх суседніх вуліц (а гэта значыць — рост Гомеля ў напрамку на захад) было абумоўлена пракладкай праз горад ліній Лібава-Роменскай (1873 год) і Палескай (1888 год) чыгунак (гл. пра гісторыю некаторых суседніх з Адэскай вуліц у нашых матэрыялах у №№ 32, 41, «ГП» за 1992 год). Цікава і тое, што менавіта ў гэтай частцы Гомеля з самага пачатку з’яўляліся назвы вуліц у гонар розных гарадоў краіны — Маскоўская, Кіеўская, Яраслаўская, Адэская…

Па-рознаму можна тлумачыць гэты факт, але нам здаецца, што з’яўленне такіх найменняў у пэўнай ступені сімвалізуе сувязь Гомеля з рознымі гарадамі. Гэтая сувязь стала рэальнай з канца XIX стагоддзя, калі наш горад абазначаўся на картах і ў даведніках ужо як чыгуначны вузел.

Гэта сёння працягласць былой Адэскай — каля 1.500 метраў. Але ў першай палове XX стагоддзя яна была напалову больш кароткай і сучасную вуліцу імя Багдана Хмяльніцкага не перасякала. Цяперашні Заходні раён — гэта своеасаблівы працяг таго Заходняга раёна, які фарміраваўся ў горадзе на рубяжы стагоддзяў. Пасля рэвалюцыі і амаль да самай Вялікай Айчыннай вайны заходняя частка горада абмяжоўвалася Батарэйнай вуліцай. Далей на захад ад яе цягнуліся палі і лугі. Тут, за перакрыжаваннем Батарэйнай і Адэскай вуліц, быў толькі адзіны дом. Побач з ім у 1918 годзе стаялі немцы. Яны пабудавалі барак і назіральную вышку. А вакол было поле…

І, нарэшце, — яшчэ пра адну «славутасць» былой Адэскай. Першапачаткова яна ішла ад Андрэеўскай вуліцы і ўпіралася ў… балота (заходняя частка вялікага некалі Гарэлага балота, а яшчэ раней, у дагістарычныя часы, пасляледавіковага возера). Канчаткова балота асушылі ў 1930 годзе. Нават у наш час на ўчастку каля вуліцы імя Багдана Хмяльніцкага на агародах жыхароў правай часткі вуліцы імя Ракасоўскага расце прыгожы чарот. А раней на балоце рабілі копанкі і мылі бялізну. На балоце ў 1926 годзе пабудавалі стадыён «Лакаматыў». Пасля завяршэння будаўніцтва сфарміравалася вуліца Спартыўная (спачатку яна называлася вуліцай Радасці). У гэты ж час фарміраваліся вуліцы 1-я, 2-я, 3-я Падоўжаныя. (1-я Падоўжаная носіць цяпер імя Султана Джураева, 3-я Падоўжаная называецца Мінскай) і Мільчанская. На ёй першапачаткова сяліліся выхадцы з вёскі Мільча.

А. РОГАЛЕЎ, кандыдат філалагічных навук.

Источник: Гомельская правда, 20.08.1992

Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.

Print Friendly, PDF & Email