Полесская и соседние улицы

Редактор

«Красная книга» географических названий Гомеля и окрестностей

Полесская улица сегодня-это одна из наиболее оживленных транспортных магистралей города. Однако еще в 70-е годы XIX века, 120 лет назад, Полесской улицы не существовало. Был здесь луг, который тянулся дальше на запад и на север. Недаром ближайшая улица получила наименование Луговой (с 16 марта 1923 года — улица Песина). На этой улице, которая шла от Рогачёвской параллельно Румянцевской, в те времена кончался город.

Активное формирование Полесской улицы приходится на вторую половину 80-х годов XIX века и связано с прокладыванием через наш город Гомель линии Полесской железной дороги. «Проведение в 1873 году через Гомель Либаво-Роменской железной дороги и, пятнадцатью годами позже, Полесской железной дороги привлекло в город многих предпринимателей,… сменила крестьянско-обывательский характер старого Гомеля на торговый и маклерский» (Д. А. Виноградов. «Гомель. Его прошлое и настоящее. 1142-1900 г.» — Москва, 1900, с. 35)» Про Либаво-Роменскую железную дорогу мы уже рассказывали (см. «Гомельскую правду», №70 за 11 апреля 1991 г.). Отметим лишь, что с прокладыванием линии Либаво-Роменской железной дороги было связано возникновение улицы Либавской (ныне — улица Шевченко). Аналогично улица Полесская получила свое наименование от Полесской железной дороги, с которой тесно связана ее начальная история. Линия Полесской железной дороги прошла через Гомель в 1888 году. В районе современной станции «Гомель-хозяйственная» быстро было построено здание Полесского вокзала. Рядом с ним 22 октября 1907 года освятили каменную церковь, построенную на средства железнодорожных служащих. Эта церковь упоминается в очерке Ф. А. Жудро, И. А. Сербова, Д. И. Довгялы «Город Гомель» («Записки Северо-Западного отдела императорского Русского Географического общества». — Книга 2. — Вильна, 1911) как железнодорожная Николаевская церковь. Но уже на плане Гомеля 1910 года, составленном А. Ф. Шекудовым, обозначена железнодорожная Никольская церковь. Так она называется и сейчас. От Никольской церкви и улица, на которой она располагалась, получила название Никольской (вскоре после революции ее переименовали в улицу Демьяна Бедного).

На противоположной стороне железной дороги параллельно Никольской и Полесской улицам шла Николаевская улица, которая, видимо, называлась так от первоначального наименования железнодорожной церкви — Николаевская. Потом Николаевскую улицу, по всей вероятности, одновременно с Никольской, переименовали в 1-ю Красную (то ли «красивую», то ли Красную — «революционную»). Была еще и 2-я Красная-Чырвоная (бывшая Новомикалаевская). С 1957 года она называется просто Красной-Чырвонай. А 1-ю Красную-Чырвоную также в этот год назвали в честь отважной летчицы уроженки Гомеля Галины Ивановны Докутович.

В районе Либаво-Роменской железной дороги в конце XIX века сформировалась еще одна улица, название которой прямо соотносилось с железнодорожным транспортом — Сортировочная (с 1982 года — улица имени Телегина; названа в честь Константина Федоровича Телегина, генерала-лейтенанта, почетного гражданина Гомеля). На всех тех улицах, которые мы здесь помянули изначально жили исключительно железнодорожные рабочие, мастеровые, служащие.

Несколько слов о самой Полесской железной дороге, участок которой, как мы отметили, в 1888 году проложили через Гомель. Существовало несколько участков Полесской железной дороги: Брестско-Гомельский, Гомельско-Брянский, Барановичско-Белостокский, Виленско-Ровенский. Строительство участка от Бреста до Пинска началось в 1882 году, остальных — в 1883 году. Интересно, что все участки были одноколейными, так как строились в тяжелых условиях, среди полесских болот и сплошных лесов. Полесская железная дорога прокладывалась в стратегических целях, от нее особых доходов и выгод не ожидалось. Она принадлежала правительству и находилась в распоряжении казны. Между тем доходность железной дороги оказалась достаточно высокой. Так, чистая прибыль в 1896 году превысила 5 млн. рублей. Грузооборот главных грузов (соль, хлеб, нефть, нефтепродукты, лесные строительные материалы, дрова, каменный уголь) в конце 90-х годов XIX века на Полесской железной дороге составил 113 млн. пудов (см.: «Россия. Полное географическое описание нашего Отечества» — Т. IX — «Верхнее Поднепровье и Белоруссия» — С-Птб., 1905, с. 340-341, 343). Грузооборот на станции Гомель (имеются в виду две линии железной дороги — Полесской и Либаво-Роменской) в 1910 году составил 13 миллионов 122 тысячи 159 пудов (Жудро Ф. А., Сербов И. А., Довгяла Д. И. «Город Гомель», с. 336).

А. Рогалев, кандидат филологических наук

«Чырвоная кніга» геаграфічных назваў Гомеля і наваколляў

Палеская і суседнія вуліцы

Палеская вуліца сёння — гэта адна з найбольш ажыўлённых транспартных магістраляў горада. Аднак яшчэ ў 70-я гады XIX стагоддзя, 120 гадоў назад, Палескай вуліцы не існавала. Быў тут луг, які цягнуўся далей на захад і на поўнач. Нездарма бліжэйшая вуліца атрымала найменне Лугавой (з 16 сакавіка 1923 года — вуліца Песіна). На гэтай вуліцы, якая ішла ад Рагачоўскай паралельна Румянцаўскай, у тыя часы канчаўся горад.

Актыунае фармірзванне Палескай вуліцы прыпадае на другую палову 80-х гадоў XIX стагоддзя і звязана з пракладаннем праз наш горад Гомель лініі Палескай чыгункі. «Правядзенне ў 1873 годзе праз Гомель Лібава—Роменскай чыгункі і, пятнацаццю гадамі пазней, Палескай чыгункі прыцягнула ў горад многіх прадпрыемцаў,… змяніла сялянска-абывацельскі характер старога Гомеля на гандлёвы і маклерскі» (Д. А. Вінаградаў. «Гомель. Его прошлое и настоящее. 1142—1900 г.» — Масква, 1900, с. 35). Пра Лібава-Роменскую чыгунку мы ўжо расказвалі (гл. «Гомельскую праўду», №70 за 11 красавіка 1991 г.). Адзначым толькі, што з пракладаннем лініі Лібава-Роменскай чыгункі было звязана ўзнікненне вуліцы Лібаўскай (цяпер — вуліца Шаўчэнкі). Аналагічна вуліца Палеская атрымала сваё найменне ад Палескай чыгункі, з якой цесна звязана яе пачатковая гісторыя. Лініія Палескай чыгункі прайшла праз Гомель у 1888 годзе. У раёне сучаснай станцыі «Гомель-гаспадарчая» хутка быў пабудаваны будынак Палескага вакзала. Побач з ім 22 кастрычніка 1907 года асвяцілі мураваную царкву, пабудаваную на сродкі чыгуначных служачых. Гэтая царква ўпамінаецца ў нарысе Ф. А. Жудро, I. А. Сербава, Д. I. Даўгялы «Горад Гомель» («Записки Северо-Западного отдела императорского Русского Географического общества». — Кніга 2. — Вільна, 1911) як чыгуначная Мікалаеўская царква. Але ўжо на плане Гомеля 1910 года, складзеным А. Ф. Шэкудавым, пазначана чыгуначная Мікольская царква. Так яна наэываецца і цяпер. Ад Мікольскай царквы і вуліца, на якой яна размяшчалася, атрымала назву Мікольскай (неўзабаве пасля рэвалюцыі яе перайменавалі ў вуліцу Дзям’яна Беднага).

На процілеглым баку чыгункі паралельна Мікольскай і Палескай вуліцам ішла Мікалаеўская вуліца, якая, відаць, называлася так ад першапачатковага наймення чыгуначнай царквы — Мікалаеўская. Потым Мікалаеўскуію вуліцу, па ўсёй верагоднасці, адначасоаа з Мікольскай, перайменавалі ў 1-ю Красную (ці то «прыгожую», ці то Чырвоную — «рэвалюцыйную»). Была яшчэ і 2-я Красная-Чырвоная (былая Новамікалаеўская). З 1957 года яна называецца проста Краснай-Чырвонай. А 1-ю Красную-Чырвоную таксама ў гэты год назвалі ў гонар адважнай лётчыцы ўраджэнкі Гомеля Галіны Іванаўны Дакутовіч.

У раёне Лібава-Роменскай чыгункі ў канцы ХIX стагоддзя сфармірааалася яшчэ адна вуліца, назва якой прама суадносілася з чыгунанным транспартам, — Сартавальная (з 1982 года — вуліца імя Цялегіна; названа ў гонар Канстанціна Фёдаравіча Цялегіна, генерала-лейтэнанта, ганаровага грамадзяніна Гомеля). На ўсіх тых вуліцах, якія мы тут упамянулі першапачаткова жылі выключна чыгуначныя рабочыя, майстравыя, служачыя.

Некалькі слоў пра саму Палескую чыгунку, участак якой, як мы адзначылі, у 1888 годзе праклалі праз Гомель. Iснавала некалькі ўчасткаў Палескай чыгункі: Брэсцка-Гомельскі, Гомельска-Бранскі, Баранавіцка-Беластоцкі, Віленска-Ровенскі. Будаўніцтва ўчастка ад Брэста да Пінска пачалося ў 1882 годзе, астатніх — у 1883 годзе. Цікава, што ўсе ўчасткі былі аднакалейнымі, бо будаваліся ў цяжкіх умовах, сярод палескіх балот і суцэльных лясоў. Палеская чыгунка пракладвалася ў стратэгічных мэтах, ад яе асаблівых даходаў і выгод не чакалася. Яна належала ўраду і знаходзілася ў распараджэнні казны. Між тым прыбытковасць чыгункі аказалася дастаткова высокай. Так, чысты прыбытак у 1896 годзе перавысіў 5 млн. рублёў. Грузаабарот галоўных грузаў (соль, хлеб, нафта, нафтапрадукты, лясныя будаўнічыя матэрыялы, дровы, каменны вугаль) у канцы 90-х гадоў XIX стагоддзя на Палескай чыгунцы склаў 113 млн. пудоў (гл.: «Россия. Полное географическое описание нашего Отечества». — Т. IX. — «Верхнее Поднепровье и Белоруссия» — С-Птб., 1905, с. 340—341, 343). Грузаабарот на станцыі Гомель (маюцца на ўвазе дзве лініі чыгункі — Палескай і Лібава-Роменскай) у 1910 годзе склаў 13 мільёнаў 122 тысячы 159 пудоў (Жудро Ф. А., Сербаў І. А., Даўгяла Д. І. «Горад Гомель», с. 336).

А. РОГАЛЁЎ, кандидат філалагічных навук

Источник: Гомельская правда, 10.10.1991

Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.

Print Friendly, PDF & Email