Гомельская «Америка»

Редактор

«Красная книга» географических названий Гомеля и окрестностей

Тот из поклонников местной истории, кто когда-либо знакомился с очерком Ф. А. Жудро, и. А. Сербова, Д. И. Довгялло «Город Гомель», напечатанном в «Записках Северо-Западного отдела императорского Русского Географического общества» (книга 2. — Вильна, 1911), наверное, обратил внимание на описание бывших гомельских окраин. Среди них упоминается и Америка — «своеобразная республика», которая густо заселена беднотой — ремесленниками и рабочими. Эта Америка, согласно старинному описанию, начиналась за Кузнечной улицей (ныне — Интернациональная). Ее границами считались линия железной дороги, вокзал и Конная площадь. На бывшей Конной площади, в которую упиралась Новиковская улица (в наши дни — улица имени Карповича) после пересечения с Замковой (проспект имени Ленина), торговали животным, сеном, соломой, фруктами, овощами. Торговое значение Конной площади сохранилось и поныне, так как на ее месте находится колхозный рынок. Центр «Америки» составляли улицы Речицкая, Сенная, столярная, Белицкая (в наши дни — имя Короленко), ветряная (имя Гагарина, причем, только ее западная часть), Любенская (потом — Новостолярная, а теперь имя Педченко), Нововетреная. На «периферии» находились улица Техническая (сейчас — Красноармейский проезд), часть улицы Генеральской (Красноармейская, от Замковой улицы до Конной площади), а также часть Минской улицы (в наши дни не существует).

В районе бывшей «Америки» и в наши дни ощущается дуновение городской окраины, с присущими для нее неустроенностью и непорядком, поэтому можно довольно легко представить внешний вид «Америки» в начале века. Старожилы вспоминают, что улицы были грязные, особенно Речицкая. Помнят они и широкий ров, который шел по Белицкой улице. Через ров был переброшен мост, а также местами небольшие мостики от одного дома к другому, особенно там, где грязь не высыхала и летом, кое-где были деревянные тротуары.

Более «сухими» были Сенная и столярная.

Считается, что название Сенная связано с тем, что на этой улице вроде бы торговали сеном. Старожилы этого, однако, не подтверждают. Не от того Ли получила Сенное такое название, что когда-то на этом месте хранили заготовленное сено? Параллельно Сенной шла небольшая часть улицы Полевой (большая ее часть шла в направлении на юго-восток — за Кузнечной улицей в сторону княжеского парка). Полевая (в наши дни — имени Моисеенко) пролегла на месте бывшего поля (отсюда и название). Еще в 70-е годы XIX века, до прокладки линии Либаво-Роменской железной дороги, сразу за Полевой начиналось поле, или скорее, луг, поросший травой, особенно густой и сочной у понижения, где протекал ручей (по этой низине и прошла потом линия железной дороги). Можно предположить, что именно на этом лугу косили траву, заготавливали сено, которое хранили на месте будущей Сенной улицы.

Название Столярная говорит само за себя. Здесь жили столяры. В целом на территории «Америки» жило много кустарей — сапожников, портных, скорняков, парикмахеров, жестянщиков… Рассказывают, что на Столярной улице жили даже краснодеревщики. Среди гомельских «американцев» было немало лавочников. Старожилы помнят бакалейную лавку вдовы Бабицкой, гастрономическую — какой-то Миры. Рядом с базаром стоял магазин купца первой гильдии Гинзбурга, который торговал мукой первого сорта. К этому можно добавить, что в районе «Америки» располагались многочисленные мастерские, небольшие заводики, кузницы, лесные дворы (об этом упоминается в очерке «Город Гомель»). При необходимости в Гомельской «Америке» легко можно было отыскать и нанять добросовестную и умелую прачку; здесь всегда к услугам гомельчан были настороже опытные и надежные извозчики, даже «живописец», который рисовал портреты и натюрморты, делал надписи на вывесках, в любое время суток ждал заказов и принимал клиентов. Иными словами настоящая Америка, да и хватит!

Название «Америка» приспособилось к этому району только в самом начале XX века. Понятно, что это наименование несет большой заряд образности, метафоричности. В отмеченное время переосмысленные наименования типа Америка, Канада, Новый Свет возникали в разных местностях и касались не только улиц, городских районов, но и отдельных деревень. Такие названия считаются «перенесенными». Причины возникновения их в каждом случае были самыми разными. Появление названия «Америка» в Гомеле, на наш взгляд, связано, в первую очередь, с тем, что в даном районе города жил разношерстный по своим занятиям люд. Здесь был на самом деле «американский калейдоскоп» профессий, нравов, обычаев, интересов. Но есть и еще одна причина, которая могла обусловить рождение названия «Америка» в Гомеле.

На рубеже XIX и XX веков из данного района въезжали за океан многие евреи (вообще гомельская «Америка» была на 80 процентов, если не больше, еврейской). Некоторые после возвращались в Гомель, привозили с собой заморские вещи, а главное — нажитый в новом мире капитал, который быстро пускался в оборот (не зря у лавочников Гомельской «Америки» можно было купить все, что только душа пожелает). Накануне революции поток эмигрантов усилился. Только назад почти никто уже не вернулся. Именно тогда и возникло в этом районе такое понятие, как «проходные дворы». Так называли оставленные на произвол судьбы дома, дворы, то есть — все хозяйство. Через открытые калитки таких дворов можно было без помех переходить с одной улицы на другую.

Этот район в нашем городе — один из самых древних. Улица Речицкая, например, упоминается еще в 1765 году в «Люстрации староства Гомельского в Речицком уезде». Со всех улиц центра «Америки» только одна является действительно новой. Это Нововетреная улица, которая возникла на болотистом месте примерно в начале 20-х годов нашего века. Старожилы помнят, как сюда, на место будущей улицы, возили песок, засылали влажные, низкие места. Большой интерес представляет название Белицкой улицы и тот ров, который по этой улице когда-то проходил. Но об этом — наш следующий материал.

А. Рогалев

«Чырвоная кніга» геаграфічных назваў Гомеля і наваколляў

Гомельская «Амерыка»

Той з прыхільнікаў мясцовай гісторыі, хто калі-небудзь знаёміўся з нарысам Ф. А. Жудро, І. А. Сербава, Д. І. Даўгялы «Горад Гомель», надрукаваным у «Записках Северо-Западного отдела императорского Русского Географического общества» (кніга 2. — Вільна, 1911), напэўна, звярнуў увагу на апісанне былых гомельскіх ускраін. Сярод іх упамінаецца і Амерыка — «своеасаблівая рэспубліка», якая густа заселена беднатой — рамеснікамі і рабочымі». Гэтая Амерыка, згодна са старадаўнім апісаннем, пачыналася за Кузнечнай вуліцай (цяпер — Інтэрнацыянальная). Яе межамі лічыліся лінія чыгункі, вакзал і Конная плошча. На былой Коннай плошчы, у якую ўпіралася Навікоўская вуліца (у нашы дні — вуліца імя Карповіча) пасля перасячэння з Замкавай (праспект імя Леніна), гандлявалі жывёлай, сенам, саломай, садавінай, агароднінай. Гандлёвае значэнне Коннай плошчы захавалася і дагэтуль, бо на яе месцы знаходзіцца калгасны рынак. Цэнтр «Амерыкі» складалі вуліцы Рэчыцкая, Сянная, Сталярная, Беліцкая (у нашы дні — імя Караленкі), Ветраная (імя Гагарына, прычым, толькі яе заходняя частка), Любенская (потым — Новасталярная, а цяпер імя Педчанкі), Новаветраная. На «перыферыі» знаходзіліся вуліца Тэхнічная (цяпер — Чырвонаармейскі праезд), частка вуліцы Генеральскай (Чырвонаармейская, ад Замкавай вуліцы да Коннай плошчы), а таксама частка Мінскай вуліцы (у нашы дні не існуе).

У раёне былой «Амерыкі» і ў нашы дні адчуваецца подых гарадской ускраіны, з уласцівмымі для яе неўладкаванасцю і непарадкам, таму можна даволі лёгка ўявіць знешні выгляд «Амерыкі» ў пачатку стагоддзя. Старажылы ўспамінаюць, што вуліцы былі брудныя, асабліва Рэчыцкая. Памятаюць яны і шырокі роў, які ішоў па Беліцкай вуліцы. Цераз роў быў перакінуты мост, а таксама месцамі невялікія мосцікі ад аднаго дома да другога, асабліва там, дзе гразь не высыхала і летам, Сям-там былі драўляныя тратуары.

Больш «сухімі» былі Сянная і Сталярная.

Лічыцца, што назва Сянная звязана з тым, што на гэтай вуліцы быццам бы гандлявалі сенам. Старажылы гэтага, аднак, не пацвярджаюць. Ці не ад таго атрымала Сянная такую назву, што калісьці на гэтым месцы захоўвалі нарыхтаванае сена? Паралельна Сянной ішла невялікая частка вуліцы Палявой (большая яе частка ішла ў напрамку на паўднёвы ўсход — за Кузнечнай вуліцай у бок княжацкага парку). Палявая (у нашы дні — імя Майсеенкі) пралягла на месцы былога поля (адсюль і назва). Яшчэ ў 70-я гады XIX стагоддзя, да пракладкі лініі Лібава-Роменскай чыгункі, адразу за Палявой пачыналася поле, ці хутчэй, луг, парослы травой, асабліва густой і сакавітай ля паніжэння, дзе працякаў ручай (па гэтай нізіне і прайшла потым лінія чыгункі). Можна меркаваць, што менавіта на гэтым лузе касілі траву, нарыхтоўвалі сена, якое захоўвалі на месцы будучай Сянной вуліцы.

Назва Сталярная гаворьщь сама за сябе. Тут жылі сталяры. У вогуле на тэрыторыі «Амерыкі» жыло шмат саматужнікаў — шаўцоў, краўцоў, кушняроў, цырульнікаў, бляхароў… Расказваюць, што на Сталярнай вуліцы жылі нават чырванадрэўшчыкі. Сярод гомельскіх «амерыканцаў» было нямала крамнікаў. Старажылы памятаюць бакалейную краму ўдавы Бабіцкай, гастранамічную — нейкай Міры. Побач з базарам стаяла крама купца першай гільдыі Гінзбурга, які гандляваў мукой першага гатунку. Да гэтага можна дадаць, што ў раёне «Амерыкі» размяшчаліся шматлікія майстэрні, невялікія заводзікі, кузні, лясныя двары (аб гэтым згадваецца ў нарысе «Горад Гомель»). Пры неабходнасці ў гомельскай «Амерыцы» лёгка можна было адшукаць і наняць добрасумленную і ўмелую прачку; тут заўсёды да паслуг гамяльчан былі напагагове вопытныя і надзейныя рамізнікі, нават «жывапісец», які маляваў партрэты і натюрморты, рабіў надпісы на шыльдах, у любы час сутак чакаў заказаў і прымаў кліентаў. Іншымі словамі сапраўдная Амерыка, дый годзе!

Назва «Амерыка» прыстасавалася да гэтага раёна толькі ў самым пачатку XX стагоддзя. Зразумела, што гэтае найменне нясе вялікі зарад вобразнасці, метафарычнасці. У адзначаны час пераасэнсаваныя найменні тыпу Амерыка, Канада, Новы Свет узнікалі ў розных мясцовасцях і датычыліся не толькі вуліц, гарадскіх раёнаў, але і асобных вёсак. Такія назвы лічацца «перанесенымі». Прычыны ўзнікнення іх у кожным выпадку былі самымі рознымі. З’яўленне назвы «Амерыка» ў Гомелі, на наш погляд, звязана, у першую чаргу, з тым, што ў даным раёне горада жыў разнашэрсны па сваіх занятках люд. Тут быў на самой справе «амерыканскі калейдаскоп» прафесій, нораваў, звычаяў, інтарэсаў. Але ёсць і яшчэ адна прычына, якая магла абумовіць нараджэнне назвы «Амерыка» ў Гомелі.

На рубяжы XIX і XX стагоддзяў з данага раёна ўязджалі за акіян многія яўрзі (ўвогуле гомельская «Америка» была на 80 працэнтаў, калі не больш, яўрэйскай). Некаторыя пасля вярталіся ў Гомель, прывозілі з сабой заморскія рэчы, а галоўнае — нажыты ў Новым Свеце капітал, які хутка пускаўся ў абарот (нездарма ў крамнікаў гомельскай «Амерыкі» можна было купіць усё, што толькі душа пажадае). Напярэдадні рэвалюцыі паток эмігрантаў узмацніўся. Толькі назад амаль ніхто ўжо не вярнуўся. Менавіта тады і ўзнікла ў гэтым раёне такое паняцце, як «прахадныя двары». Так называлі пакінутыя на волю лёсу дамы, двары, гэта значыць — ўсю гаспадарку. Праз адчыненыя брамкі такіх двароў можна было без перашкод пераходзіць з адной вуліцы на іншую.

Гэты раён у нашым горадзе — адзін з самых старажытных. Вуліца Рэчыцкая, напрыклад, згадваецца яшчэ ў 1765 годзе ў «Люстрацыі стараства Гомельскага ў Рэчыцкім павеце». З усіх вуліц цэнтра «Амерыкі» толькі адна з’яўляецца сапраўды новай. Гэта Новаветраная вуліца, якая ўзнікла на балоцістым месцы прыкладна ў пачатку 20-х гадоў нашага стагоддзя. Старажылы памятаюць, як сюды, на месца будучай вуліцы, вазілі пясок, засылалі вільготныя, нізкія месцы. Вялікую цікавасць ўяўляе назва Беліцкай вуліцы і той роў, які па гэтай вуліцы калісьці праходзіў. Але аб гэтым — наш наступны матэрыял.

А. Рогалёў

Источник: Гомельская правда 01.02.1992
Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.

Print Friendly, PDF & Email