Их именами названы улицы — А. А. Ландышев

Редактор

Их именами названы улицы

В нашем городе Гомеле есть улица имени Ландышева. Кто же он, этот герой, кем был, почему его именем названа одна из улиц областного центра?

К сожалению, случилось так, что до последнего времени об этом человеке мы ничего не знали.

Более пятнадцати лет научные сотрудники Гомельского областного краеведческого музея вели поиск героя. Сотни запросов было отправлено в различные архивы, военкоматы, отделы милиции. Научные сотрудники музея по крупицам собирали материал, и теперь об этом славном воине Советской Армии, который геройски погиб при освобождении Гомельщины от немецко-фашистских захватчиков, известно многое.

Прожил Александр Алексеевич Ландышев недолгую, но яркую жизнь. Родился он в 1907 году в г. Барнауле Алтайского края. Трудовую деятельность начал в пятнадцатилетнем возрасте. Много и усердно учился, получил высшее образование. В течение нескольких лет находился на ответственной комсомольской и партийной работе. В 1939 году энергичный и талантливый коммунист назначается директором крупного стеклозавода «Красное Эхо» Владимирской области.

Началась Великая Отечественная война, и A. A. Ландышев в первые же дни идет на фронт защищать Родину. Он участвовал во многих боях и проявил себя мужественным и волевым офицером-артиллеристом.

Фронтовые дороги привели его в Беларусь. В должности командира батареи 316 артиллерийского полка он участвовал в освобождении первых населенных пунктов Гомельской области.

Бои шли ожесточенные. Особенно упорными и кровопролитными были бои за деревни Хальч, Старое Село Ветковского района. Многочисленные оборонительные сооружения вдоль западного берега реки Сож фашистское командование называло неприступным валом. Каждый метр земли советским воинам приходилось брать с боем.

Большая роль в штурме гитлеровских укрепленных позиций отводилась нашей артиллерии. Старший лейтенант А. А. Ландышев в эти дни личным примером мужества, хладнокровия и отваги вдохновлял бойцов.

Вот что говорится в наградном письме героя: «В боях с немецкими захватчиками с 12 по 17 ноября 1943 года командир батареи старший лейтенант A. А. Ландышев проявил исключительную храбрость и умение управлять огнем батареи, находясь все время в боевых порядках пехоты. За время боев с 12.11.1943 года по 17.11.1943 года огнем своей батареи старший лейтенант Ландышев уничтожил до 100 гитлеровских солдат и офицеров, 4 миномета, 4 другие огневые точки, несколько автомашин с живой силой и грузами противника, тем самым обеспечив продвижение нашей пехоты вперед. В момент овладения укрепленными пунктами Старое Село и Калиновка, находясь на переднем смотровом пункте и управляя огнем своей батареи, старший лейтенант Ландышев был смертельно ранен и 17 ноября 1943 года скончался на поле боя».

Мы отыскали семью А. А. Ландышева. Жена Анастасия Ивановна, сыновья Анатолий и Юрий и дочь Анета живут в поселке Красное Эхо Гусь-Хрустального района Владимирской области. Они работают на том же заводе, директором которого до войны был их отец.

Мы написали им письмо, в котором расказали, как воевал и погиб на нашей белорусской земле мужественный патриот Родины А. А. Ландышев, сообщили, что его именем названа улица в нашем городе.

Оказалось, что родственники ничего не знали, где погиб и похоронен A. А. Ландышев, не знали, что его имя увековечено названием одной из улиц г. Гомеля.

И вот недавно семья, в полном составе: жена Анастасия Ивановна, сыновья Юрий и Анатолий ca своими детьми и дочь Анета прибыли в Гомель. Прямо с вокзала они поехали на улицу, которая носит имя их мужа, отца, дедушки.

А затем их проводили в деревню Хальч, на братскую могилу, в которой похоронен, как мы установили, A. A. Ландышей.

Несколько дней пробыла в Гомеле и Хальче семья мужественного командира. Членов семьи тепло принимали жители города, улицы Ландышева, деревни Хальч.

…Во Владимирскую область жена и дети старшего лейтенанта Александра Алексеевича Ландышева увезли горстку священной белорусской земли, взятой из братской могилы в деревне Хальч, земли, политой кровью воинов-освободителей разных национальностей нашей страны.

Н. Царьков, старший научный сотрудник областного краеведческого музея

Іх імёнамі названы вуліцы

А. А. Ландышаў

У нашым горадзе Гомелі ёсць вуліца імя Ландышава. Хто ж ён, гэты герой, кім быў, чаму яго імем названа адна з вуліц абласнога цэнтра?

На жаль, здарылася так, што да апошняга часу аб гэтым чалавеку мы нічога не ведалі.

Больш пятнаццаці гадоў навуковыя супрацоўнікі Гомельскага абласнога краязнаўчага музея вялі пошук героя. Сотні запытанняў было адпраўлена ў розныя архівы, ваенкаматы, аддзелы міліцыі. Навуковыя супрацоўнікі музея па крупінках збіралі матэрыял, i цяпер аб гэтым слаўным воіну Савецкай Арміі, які па-геройску загінуў пры вызвалённі Гомельшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, вядома многае.

Пражыў Аляксандр Аляксеевіч Ландышаў нядоўгае, але яркае жыццё. Нарадзіўся ён у 1907 годзе ў г. Барнауле Алтайскага краю. Працоўную дзейнасць пачаў у пятнаццацігадовым узросце. Многа i старанна вучыўся, атрымаў вышэйшую адукацыю. На працягу некалькіх гадоў знаходзіўся на адказнай камсамольскай i партыйнай рабоце. У 1939 годзе энергічны i таленавіты камуніст назначаецца дырэктарам буйнога шклозавода «Чырвонае рэха» Уладзімірскай вобласці.

Пачалася Вялікая Айчынная вайна, і A. A. Ландышаў у першыя ж дні ідзе на фронт абараняць Радзіму. Ён удзельнічаў у многіх баях i праявіў сябе мужным i валявым афіцэрам-артылерыстам.

Франтавыя дарогі прывялі яго ў Беларусь. На пасадзе камандзіра батарэі 316 артылерыйскага палка ён удзельнічаў у вызваленні першых населеных пунктаў Гомельскай вобласці.

Баі ішлі жорсткiя. Асабліва ўпартымі i кровапралітнымі былі баі за вёскі Хальч, Старое Сяло Веткаўскага раёна. Шматлікія абарончыя збудаванні ўздоўж заходняга берагу ракi Сож фашысцкае камандаванне называла непрыступным валам. Кожны метр зямлі савецкім воінам даводзілася браць з боем.

Вялікая роля ў штурме гітлераўскіх умацаваных пазіцый адводзілася нашай артылерыі. Старшы лейтэнант А. А. Ландышаў у гэтыя дні асабістым прыкладам мужнасці, хладнакроўя і адвагі натхняў байцоў.

Вось што гаворыцца ва ўзнагародным лісце героя: «У баях з нямецкімі захопнікамі з 12 па 17 лістапада 1943 года камандзір батарэі старшы лейтэнант A. А. Ландышаў праявіў выключную адвагу і ўменне кіраваць агнём батарэі, знаходзячыся ўвесь час у баявых парадках пяхоты. За час баёў з 12.11.1943 года па 17.11.1943 года агнём сваёй батарэі старшы лейтэнант Ландышаў знішчыў да 100 гітлераўскіх салдат і афіцэраў, 4 мінамёты, 4 іншыя агнявыя кропкі, некалькі аўтамашын з жывой сілай i грузамі праціўніка, тым самым забяспечыўшы прасоўванне нашай пяхоты ўперад. У момант авалодвання ўмацаванымi пунктамі Старое Сяло i Калінаўка, знаходзячыся на пярэднам назіральным пункце i кіруючы агнём сваей батарэі, старшы лейтэнант Ландышаў быў смяротна паранен i 17 лістапада 1943 года памёр на полі бою».

Мы адшукалі сям’ю А. А. Ландышава. Жонка Анастасія Іванаўна, сыны Анатоль і Юрый і дачка Анета жывуць у пасёлку Чырвонае Рэха Гусь-Хрустальнага раёна Уладзімірскай вобласці. Яны
працуюць на тым жа заводзе, дырэктарам якога да вайны быў іх бацька.

Мы напісалі ім пісьмо, у якім paсказали, як ваяваў і загінуў на нашай беларускай зямлі мужны патрыёт Радзімы А. А. Ландышаў, паведамілі, што яго імем названа вуліца ў нашым горадзе.

Аказалася, што родзічы нічога не ведалі, дзе загінуў i пахаван A. А. Ландышаў, не ведалі, што яго імя ўвекавечана назвай адной з вуліц г. Гомеля.

I вось нядаўна сям’я, ў поўным саставе: жонка Анастасія Іванаўна, сыны Юрый і Анатоль ca сваімі дзецьмі i дачка Анета прыбылі ў Гомель. Прама з вакзала яны паехалі на вуліцў, якая носіць імя іх мужа, бацькі, дзядулі.

А затым іх праводзілі ў вёску Хальч, на брацкую магілу, у якой пахаван, як мы ўстанавілі, A. A. Ландышаў.

Некалькі дзён прабыла ў Гомелі i Хальчы сям’я мужнага камандзіра. Члёнаў сям’і цёпла прымалі жыхары горада, вуліцы Ландышава, вёскі Хальч.

…Ва Уладзімірскую вобласць жонка i дзеці старшага лейтэнанта Аляксандра Аляксеевіча Ландышава павезлі жменьку свяшчэннай беларускай зямлі, узятай з брацкай магілы ў вёсцы Хальч, зямлі, палітай крывёю воінаў-вызваліцеляў розных нацыянальнасцей нашай краіны.

М. Царкоў, старшы навуковы супрацоўнік абласнога краязнаўчага музея

Источник: Гомельская правда, 28.09.1972

Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.

Print Friendly, PDF & Email