Прудок

«Красная книга» географических названий

Так часто бывает: то, что кажется очень простым и понятным, становится довольно непростым, как только дело доходит до конкретного объяснения. Вот так и с названием Прудок.

Казалось бы, Прудок — от слова пруд — «пруд» или «стал» (в последнем случае так называется запруда в реке). Прудок же — это небольшой пруд или небольшой прудик. Но ведь такого слова — пруд — как будто нет в белорусском языке.

Можно было бы подумать, что бывшая деревня Прудок (с 7 октября 1957 года — в границе Гомеля), которая известна с первой четверти 18 века, своим возникновением обязана русским староверам. Прудок был построен в лесной местности, на пути из центра староверов — Ветки. Известно, что русские приверженцы старых церковных обрядов искали в гомельских окрестностях спокойной и относительно независимой для себя жизни. В этой связи не исключено, что слово пруд в значении «небольшой водоем, искусственное озерцо, возникшее при строительстве гати на речке в результате ее запруживания», действительно было принесено первопоселенцами русского происхождения.

Интересно обратить внимание на так называемое Волотовское озеро в райне новостроек микрорайона Волотова, недалеко от места пересечения улиц Каменщикова, Огаренко и Петруся Бровки. Это озеро расположено в углублении естественного происхождения и могло дать начало названию Прудок.

Однако, когда староверы и жили в гомельском Прудке, они в нем не преобладали. Как пригородное поселение на дороге в Ветку и Гомель, Прудок довольно быстро рос и заселялся коренным белорусским населением. Согласно польским источникам («Словарь географический Польского королевства и других славянских стран». IX. Варшава, 1888; на польском языке, с. 75), в Прудке в 80-е годы 19 века было 117 домов; количество жителей — 551 человек, из которых один занимался сапожничеством, один — обработкой лесных материалов, пять человек — кузнечным и еще шесть — столярным ремеслом.

В начале XX века Прудок состоял уже из 209 дворов; здесь проживало 570 человек мужского пола и 573 человека женского пола; в распоряжении Прудковской деревенской общины было 992 десятины пахотной земли («Список насаленных мест Могилевской губернии» под ред. А. В. Щукина. Г. П. Пожарова, Могилёв, 1910. С. 36). В это время многие жители Прудка работали в Гомеле на различных предприятиях. Прудковцы вообще были славны как хорошие мастеровые.

Рядом с Прудком находился фольварк Богуславск (Бугуславск), принадлежавший княгине Ирине Ивановне Паскевич-Эриванской. В справочнике Г. П. Пожарова отмечено, что фольварк располагается у «пруда» (става, пруды?). Остатки водоемов, которые в прошлом окружал живописный сад, сохранились и поныне. А не эти ли «пруды» и обусловили возникновение названия села?

Кстати, само слово «пруд» восходит к древнеславянскому «пронд», что означает «течение»; к страрорусскому языку прудъ — это «поток», «напор», «гать», «запруда»; украинская слово «прудкий» имеет значение «быстрый». Слово пруд в значениях «поток», «течение» имеется в чешском и словацком языках. Есть немало речек в Поднепровье и других местах, которые так и называются, — Прудок, а еще Прудник, Прудец, Прудок… В границах Новой Белицы (Новобелицкий район Гомеля, на пересечении улиц Ильича и 9 Мая) протекает ручей, который местные жители называют Прудком. Этот ручей как раз и отличается быстрым, стремительным течением.

Прудком могли называть и небольшие озера, в которых били источники и тем самым создавали впечатление не просто «живой» воды, а воды текучей, текущей. А что, если именно этим отличались водоёмы у фольварка Богуславск, на территории Гомельского Прудка? Эти озера как будто совсем не были связаны с каким-то ручьем или речкой. В таком случае название Прудок в напомненном значении могло возникнуть и употребляться в речи не только русских, но и белорусских жителей Прудка.

Правда, возможен и такой вариант: озёра-пруды являются остатками некой пропавшей речки, которая текла в сторону Сожа и живила Волотовское озеро, возникшее в результате засорения стремительного течения речки. А зачем необходимо было запрудить речку, строить гать? Так делали в тех случаях, когда на речке ставили мельницу. Недаром «Краевой словарь Восточной Могилевщины» И. К. Белькевича (соч., 1970. с. 348) упоминает слово пруд в значении «мельница». Пруд — «течение» и пруд — «мельница», работающий благодаря стремительному течению воды» — это слова, свидетельствующие о необязательном возникновении деревни Прудок и ее названия только в результате переселения русских старообрядцев.

Деревни под названием Прудок существуют и в других районах, где староверов вообще не было. На Гомельщине, в частности, деревни Прудок есть в Калинковичском, Мозырском, Светлогорском районах. Название этих населенных пунктов нужно объясняет также в том контексте, в котором мы рассматривал наименование двух гомельских Прудков — деревни и ручья.

Что же касается деревни Прудок, возникшей на дороге между Гомелем и Веткой, то на сегодняшний день мы склоняемся к следующей мысли: этот населенный пункт начинался и с водяной мельницы, построенной здесь в самом начале 18 века, а возможно даже и раньше. В 1737 году Прудок был сравнительно большой деревней, так как в нём имелась православная церковь. Л. А. Виноградов в очерке «Гомель. Его прошлое и настоящее. 1142-1900 г.» (Москва, 1900. С. 22.), имея в виду 1737 (или 1738) год, заметил: «под городом в Прудке церковь сгорела, и новую запретили строить…».

Это выражение «под городом в Прудке» показывает, что Прудок действительно возник как пригородное поселение, выселок, который мог начаться с самого обычного пруда, прудка — «мельницы», расположенного на — «запруженной речке, имевшей быстрое течение», «ставе, образованном в результате запруживания речки».

А. Рогалев, кандидат филологических наук
Гомельская правда 26.04.1994

«Чырвоная кніга» геаграфічных назваў Гомеля і наваколляў

Прудок

Так часта бывае: тое, што здаецца вельмі простым і зразумелым, становіцца даволі непростым, як толькі справа даходзіць да канкрэтнага тлумачэння. Вось так і з назвай Прудок.

Здавалася б, Прудок — ад слова пруд — «сажалка» ці «стаў» (у апошнім выпадку так называецца загачанае, запруджанае месца ў рацэ). Прудок жа — гэта невялікая сажалка ці невялікі ставок. Але ж такого слова — пруд — як быццам няма ў беларускай мове.

Можна было б падумаць, што былая вёска Прудок (з 7 кастрычніка 1957 года — у мяжы Гомеля), якая вядома з першай чвэрці 18 стагодзя, сваім узнікненнем абавязана рускім стараверам. Прудок быў пабудаваны ў лясной мясцовасцў, на шляху з цэнтра старавераў — Веткі. Вядома, што рускія прыкільнікі старых царкоўных абрадаў шукалі ў гомельскіх наваколлях спакойнага і адносна незалежнага для сябе жыцця. У гэтай сувязі не выключана, што слова пруд у значэнні «невялікі вадаём, штучнае азярцо, якое ўзнікла пры будаўніцтве гаці, грэблі на рэчцы ў выніку яе падпруджвання, сапраўды было прынесена першапасяленцамі рускага паходжання.

Цікава звярнуць увагу на так званае Валатаўское возера ў райне новабудоўляў мікрараёна Валатава, недалёка ад месца перасячэння вуліц Каменшчыкава, Агарэнкі і Петруся Броўкі. Гэтае возера размешчана ў паглыбленні натуральнага паходжання і магло даць пачатак назве Прудок.

Аднак, калі стараверы і жылі ў гомельскім Прудку, яны ў ім не пераважалі. Як прыгараднае пасяленне на дарозе ў Ветку і Гомель, Прудок даволі хутка рос і засяляўся карэнным беларускім насельніцтвам. Згодна з польскімі крыніцамі («Слоўнік геаграфічны Польскага каралеўства і іншых славянскіх краін». IX. Варшава, 1888; на польскай мове, с. 75), у Прудку ў 80-я гады19 стагоддзя было 117 дамоў; колькасць жыхароў — 551 чалавек, з якіх адзін займаўся шавецтвам, адзін — апрацоўкай лясных матэрыялаў, пяць чалавек — кавальствам і яшчэ шэсць — сталярным рамяством.

У пачатку XX стагоддзя Прудок складаўся ўжо з 209 двароў; тут пражывала 570 чалавек мужчынскага полу і 573 чалавекі жаночага полу; у распараджэнні прудкоўскай вясковай абшчыны было 992 дзесяціны ворнай зямлі («Список насаленных мест Могилевской губернии» пад рэд. Г. П. Пажарава, Магілёў, 1910. С. 36). У гэты час многія жыхары Прудка працавалі ў Гомелі на розных прадпрыемсгвах. Прудкоўцы ўвогуле былі славутыя як добрыя майстравыя.

Побач з Прудком знаходзіўся фальварак Багуслаўск (Бугуслаўск), які належаў княгіне Ірыне Іванаўне Паскевіч-Эрыванскай. У даведніку Г. П. Пажарава адзначана, што фальварак размяшчаецца ля «пруда» (става, сажалкі?). Рэшткі вадаёмаў, якія ў мінулым абкружаў маляўнічы сад, захаваліся і дагэтуль. А ці не гэтыя «пруды» і абумовілі ўзнікненне назвы вёскі?

Дарэчы, само слова «пруд» узыходзіць да старажытнаславянскага «пронд», што азначае «цячэнне»; к стражытнарускай мове прудъ — гэта «паток», «напор», «гаць», «запруда»; украінская слова «прудкий» мае значэнне «хуткі». Слова пруд у значэннях «паток», «цячэнне» маецца ў чэшскай і славацкай мовах. Ёсць нямала рэчак у Падняпроўі і іншых мясцінах, якія так і называюцца, — Прудок, а яшчэ Пруднік, Прудзец, Прудка… У межах Новай Беліцы (Навабеліцкі раён Гомеля, на перасячэнні вуліц Ільіча і 9 Мая) працякае ручай, які мясцовыя жыхары называюць Прудком. Гэты ручай якраз і адрозніваецца хуткім, імклівым цячэннем.

Прудком маглі называць і невялікія азёры, у якіх білі крыніцы і тым самым стваралі ўражанне не проста «жывой» вады, а вады цякучай, бягучай. А што, калі менавіта гэтым адрозніваліся вадаёмы ля фальварка Багуслаўск, на тэрыторыі гомельскага Прудка? Гэтыя азёры як быццам зусім не былі звязаны з нейкім ручаём ці рэчкай. У такім выпадку назва Прудок у нагаданым значэнні магла ўзнікнуць і ўжывацца ў гаворцы не толькі рускіх, але і беларускіх жыхароў Прудка.

Праўда, магчымы і такі варыянт: азёры-пруды з’яўляюцца рэшткамі нейкай знікшай рэчкі, якая цякла ў бок Сожа і жывіла Валатаўское возера, якое ўзнікла ў выніку запруджвання імклівага цячэння рэчкі. А навошта неабходна было запруджваць рэчку, будаваць гаць? Так рабілі ў тых выпадках, калі на рэчцы ставілі млын. Нездарма «Краёвы слоўнік Усходняй Магілёўшчыны» I. К. Бялькевіча (Мн., 1970. С. 348) згадвае слова пруд у значэнні «млын». Пруд-«цячэнне» і пруд-«млын», які працуе дзякуючы імкліваму цячэнню вады» — гэта словы, якія сведчаць аб неабавязковым узнікненні вёскі Прудок і яе назвы толькі ў выніку перасялення рускіх стараверау.

Вёскі пад назвай Прудок існуюць і ў іншых раёнах, дзе старавераў увогуле не было. На Гомельшчыне, у прыватнасці, вёскі Прудок ёсць у Калінкавіцкім, Мазырскім, Светлагорскім раёнах. Назву гэтых населеных пунктаў трэба тлумачыць таксама ў тым кантэксце, у якім мы разглядалў найменне двух гомельскіх Прудкоў — вёскі і ручая.

Што ж датычыць вёскі Прудок, якая ўзнікла на дароге паміж Гомелем і Веткай, то на сённяшні дзень мы схіляемся да наступнай думкі: гэты населены пункт пачынаўся і з вадзянога млына, пабудаванага тут у самым пачатку 18 стагоддзя, а магчыма нават і раней. У 1737 годзе Прудок быў параўнальна вялікай вёскай, бо ў ім мелася праваслаўная царква. Л. А. Вінаградаў у нарысе «Гомель. Его прошлое и настоящее. 1142—1900 г.» (Масква, 1900. С. 22.), маючы на ўвазе 1737 (ці 1738) год, заўважыў: «под городом в Прудке церковь сгорела, и новую запретили строить…».

Гэты выраз «под городом в Прудке» паказвае, што Прудок сапраўды ўзнік як прыгараднае пасяленне, выселак, які мог пачацца з самага звычайнага пруда, прудка — «млына», размешчанага на — «запруджанай рэчцы, якая мела хуткае цячэнне», «ставе, утвораным у выніку запруджвання рэчкі».

А. Рогалеў, кандидат філалагічных навук

Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.

Print Friendly, PDF & Email