Улица Рогачёвская

Редактор

«Красная книга» географических названий Гомеля и окрестностей

Из более чем 700 улиц Гомеля — 26 из них носят названия городов нашей страны (ул. Московская, ул. Минская, ул. Брестская и т.д.). Шесть улиц из них названы именами городов и райцентров нашей области. Это улицы Мозырская, Речицкая, Рогачёвская, Ветковская, Добрушская, Светлогорская.

Сегодня речь пойдет об одной из них — об улице Рогачёвской.

Рогачёвская улица протяженностью 950 метров находится почти в центре города и расположена в двух его районах: в Центральном и Железнодорожном между улицами Советской и Шевченко. Застройка и формирование её, как улицы, начались во второй половине прошлого века. Тогда это была крайняя улица города в северном и северо-западном направлениях. Не было ещё так называемого Залинейного района, не было ещё и железной дороги. Это видно и на схематических планах города тех лет. Улица Рогачёвская в своей середине имеет излом (небольшой поворот). Он сохранился и в сегодняшней улице. Это объясняется тем, что прямолинейность улицы при её формировании была нарушена близостью так называемого «Горелого болота», иначе дома строить было нельзя. Только гораздо позже началась застройка территории, которая окружала «Горелое болото». К Рогачёвской улице получила выход Поворотная улица (позже она стала называться ул. Гусевской, а ещё позже — улицей имени Черняховского).

В то время, когда начали застраиваться улица Рогачёвская и соседние с ней, Гомель был небольшим городком с населением около 20 тысяч человек. По сегодняшним меркам это население всего лишь одного микрорайона города.

В последующие годы население Гомеля стало интенсивно расти, чему в немалой степени способствовала постройка через Гомель железной дороги. Рогачёвская улица стала быстро застраиваться хорошими деревянными индивидуальными домами. В дореволюционное время название улицы «Рогачёвская» распространялось и на её продолжение за нынешнюю ул. Советскую. Здесь в то время располагался чугунно-литейный завод Агроскина (сейчас это завод «Стромавтолиния»),

В 1917 году в конце улицы на перекрестке её с ул. Либавской (сейчас это улица имени Шевченко) на базе небольшой мельницы возник крупозавод, а в 1932 году в начале улицы возле ул. Могилёвской (сейчас ул. имени Кирова) был создан небольшой винодельческий завод.

Во время Великой Отечественной войны и немецкой оккупации эта улица сравнительно мало пострадала, осталась после войны по-прежнему улицей деревянной застройки.

С 1940 по 1950 годы Рогачёвская улица носила название «улица 17-го сентября» в ознаменование присоединения Западной Беларуси с нашей республикой. Затем улице было возвращено её прежнее название.

И вот за последние 40 лет Рогачёвская улица сказочно быстро полностью преобразовалась. Сначала началось строительство 5-этажных жилых домов, а затем в 80-е годы — 9-этажных. В первых этажах этих домов появились объекты торговли, общественного питания, пункты бытового обслуживания. Появился административный корпус ПО «Белоруснефть», билетные кассы агентства Аэрофлота, ряд административных зданий. На углу улицы имени Шевченко со стороны ул. Полесской вырос большой производственный корпус подшипникового завода. И музейным экспонатом сейчас выглядят на этой улице два жилых деревянных дома старой постройки, которые остались. Если бы жителей этой улицы 1950-1960 годов привести на сегодняшнюю улицу Рогачёвскую, они ни за что не узнали бы своей улицы. Пожалуй, в Гомеле нет ещё одной такой улицы, которая по темпам нового строительства и полным изменением своего вида могла бы равняться с улицей Рогачёвской. Сейчас это современная улица высотной застройки крупного города.

Р. МУЗЫЧЕНКО, краевед

«Чырвоная кніга» геаграфічных назваў Гомеля і наваколляў

Вуліца Рагачоўская

З больш чым 700 вуліц Гомеля — 26 з іх носяць назвы гарадоў нашай краіны (вул. Маскоўская, вул. Мінская, вул. Брэсцкая і г. д.). Шэсць вуліц з іх названы імёнамі гарадоў і райцэнтраў нашай вобласці. Гэта вуліцы Мазырская, Рэчыцкая, Рагачоўская, Веткаўская, Добрушская, Светлагорская.

Сёння размова пойдзе аб адной з іх — аб вуліцы Рагачоўскай.

Рагачоўская вуліца працягласцю 950 метраў знаходзіцца амаль у цэнтры горада і размешчана ў двух яго раёнах: у Цэнтральным і Чыгуначным паміж вуліцамі Савецкай і Шаўчэнка. Забудова і фарміраванне яе, як вуліцы, пачаліся ў другой палавіне мінулага стагоддзя. Тады гэта была крайняя вуліца горада ў паўночным і паўночна-заходнім напрамках. Не было яшчэ так званага залінейнага раёна, не было яшчэ і чыгункі. Гэта бачна і на схематычных планах горада тых гадоў. Вуліца Рагачоўская ў сваёй сярэдзіне мае злом (невялікі паварот). Ён захаваўся і ў сённяшняй вуліцы. Гэта тлумачьщца тым, што прамалінейнасць вуліцы пры яе фарміраванні была парушана блізкасцю так званага «гарэлага балота», інакш дамы будаваць было нельга. Толькі значна пазней пачалася забудова тэрыторыі, якая акружала «гарэлае балота». Да Рагачоўскай вуліцы атрымала выхад Паваротная вуліца (пазней яна стала называцца вул. Гусеўскай, а яшчэ пазней — вуліцай імя Чарняхоўскага).

У той час, калі пачалі забудоўвацца вуліца Рагачоўская і суседнія з ёй, Гомель быў невялікім гарадком з насельніцтвам каля 20 тысяч чалавек. Па сённяшніх мерках гэта насельніцтва ўсяго толькі аднаго мікрараёна горада.

У наступныя гады насельніцтва Гомеля стала інтэнсіўна расці, чаму ў немалой ступені садзейнічала пабудова праз Гомель чыгункі. Рагачоўская вуліца стала хутка забудоўвацца добрымі драўлянымі індывідуальнымі дамамі. У даравалюцыйны час назва вуліцы «Рагачоўская» распаўсюджвалася і на яе працяг за цяперашнюю вул. Савецкую. Тут у той час размяшчаўся чыгунна-ліцейны завод Агроскіна (зараз гэта завод «Стромаўталінія»),

У 1917 годзе ў канцы вуліцы на перакрыжаванні яе з вул. Лібаўскай (зараз гэта вуліца імя Шаўчэнкі) на базе невялікага млына ўзнік крупазавод, а ў 1932 годзе ў пачатку вуліцы каля вул. Магілёўскай (зараз вул. імя Кірава) быў створаны невялікі вінаробчы завод.

У час Вялікай Айчыннай вайны і нямецкай акупацыі гэта вуліца параўнальна мала пацярпела, засталася пасля вайны па-ранейшаму вуліцай драўлянай забудовы.

3 1940 па 1950 гады Рагачоўская вуліца насіла назву «вуліца 17-га верасня» ў азнаменаванне далучэння Заходняй Беларусі з нашай рэспублікай. Затым вуліцы была вернута яе ранейшая назва.

I вось за апошнія 40 гадоў Рагачоўская вуліца казачна хутка поўнасцю пераўтварылася. Спачатку пачалося будаўніцтва 5-павярховых жылых дамоў, а затым у 80-я гады — 9-павярховых. У першых паверхах гэтых дамоў з’явіліся аб’екты гандлю, грамадскага харчавання, пункты бытавога абслугоўвання. З’явіўся адміністрацыйны корпус ВА «Беларусьнафта», білетныя касы агенцтва Аэрафлоту, шэраг адміністрацыйных будынкаў. На рагу вуліцы імя Шаўчэнкі з боку вул. Палескай вырас вялікі вытворчы корпус падшыпнікавага завода. I музейным экспанатам зараз выглядаюць на гэтай вуліцы два жылыя драўляныя дамы старой пабудовы, якія засталіся. Калі б жыхароў гэтай вуліцы 1950-1960 гадоў прывесці на сённяшнюю вуліцу Рагачоўскую, яны ні за што не пазналі б сваёй вуліцы. Бадай, у Гомелі няма яшчэ адной такой вуліцы, якая па тэмпах новага будаўніцтва і поўным змяненнем свайго выгляду магла б раўняцца з вуліцай Рагачоўскай. Зараз гэта сучасная вуліца вышыннай забудовы буйнога горада.

Р. МУЗЫЧЭНКА. краязнаўца

Источник: Гомельская правда, 24.09.1992

Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.

Print Friendly, PDF & Email