Праздник улицы Интернациональной

Улица Интернациональная — одна из небольших в Гомеле. Пройти её всю от перекрестка с проспектом имени В. И. Ленина до производственного объединения «Измеритель», которым она заканчивается, можно минут за пятнадцать. Это в будничный день, когда походка торопливая, деловая. А вот в минувшее воскресенье идти по этой небольшой улице мне пришлось почти два часа. Улица праздновала свой день.

Праздник стал уже традиционным, о нём знают, его ждут. И тем не менее на этот раз собрало оно куда больше участников, чем обычно. Дело в том, что традиция родила и свою форму, казалось, уже единственную навсегда. Афиша оповещала об одном месте, куда приглашали жителей улицы и гостей. А на этот раз таких мест я насчитала шесть.

…Небольшая улица Интернациональная вместила семь предприятий, школу, магазины, жилые дома. Каждый день тысячи автомашин, троллейбусов, автобусов проезжают по ней. И всегда, так уж сложилось исторически, была она работницей.

До революции название она носила красноречивую — Кузнечная. Возможно, от одного из самых крупных предприятий тогдашнего Гомеля — сталелитейных мастерских Фрумина. Сейчас на этом месте производственное станкостроительное объединение имени С. М. Кирова. Под руководством Полесского комитета РСДРП рабочие этих мастерских принимали активное участие в революционном движении. И до сих пор сохранились памятные знаки биографии улицы-борца. Какое-то время подпольная типография Полесского комитета РСДРП находилась именно здесь, на Кузнечной, во дворе дома, стоящего на том же месте, где сейчас аптека. Здесь печатали прокламации, листовки, брошюры, вышли четыре номера газеты «Полесский листок». Помнит улица политические забастовки 1904-1905 годов. Делегат Полесского комитета РСДРП на 3 съезде партии Мирон Константинович Владимиров говорил в своем выступлении: «У нас в Гомеле есть одна улица, которая буквально принадлежит рабочим полностью. На ней каждый день собираются почти едва ли не все рабочие. Сюда приходят дежурные агитаторы, здесь раздается литература». Он говорил, разумеется, о Кузнечной.

Новая жизнь улицы началась после Великой Октябрьской социалистической революции. В 1919 году появилось здесь ещё одно крупное предприятие. Тогда оно называлось фабрикой по пошиву военного обмундирования, а в 1928 году получило свое нынешнее название — «Коминтерн». 1 сентября 1936 года гостеприимно распахнула двери средняя школа №19. Первый её директор Елизавета Марковна Котелянская свое выступление на педсовете начала с латинской поговорки: «Какое начало — такое и все». По этому завету живет коллектив и сегодня, где главной своей задачей считают научить ребят любить знания, дело, которым занимаешься. Работы, которые показали воспитанники школы, — резьба по дереву, изделия с соломкой, живопись, графика — тому подтверждение.

Вышли на улицу в этот день сотрудники Института «Гипроживмаш» — относительно молодой организации, рабочие и служащие местного старейшины — хлебокомбината. Рассказ о делах коллективов завершился концертом художественной самодеятельности.

А производственное объединение «Элегант» «вывело» на высокое крыльцо Дома быта манекенщиц в красивых костюмах, платьях, пальто, куртках. Интересно было увидеть, что гомельские модельеры умеют одевать не хуже тех, что работают в столицах.

Чего только не было в этот день на улице Интернациональной: выставки и конкурс рисунка на асфальте, игры и аттракционы для детей; можно было сфотографироваться на память всей семьей, послушать музыку, песни; и главное — узнать про улицу, на которой живешь, по которой идешь и едешь ежедневно, услышать про замечательных людей которые здесь живут и работают.

А идя домой, можно было запастись различными вкусными угощениями, которые подготовили к празднику торговые организации — райпродторг Центрального района, трест столовых, ресторанов и кафе.

М. КАЗАКОВА

Свята вуліцы

Змагарка i працаўнiца

Вуліца Iнтэрнацыянальная — адна з невялікіх у Гомелі. Прайсці яе ўсю ад перакрыжавання з npacпектам імя У. I. Леніна да вытвopчага аб’яднання «Вымяральнік», якім яна заканчваецца, можна мiнут за пятнаццаць. Гэта ў будзённы дзень, калі хада таропкая, дзелавая. А вось у мінулую нядзелю ісці па гэтай невялічкай вуліцы мне давялося амаль што дзве гадзіны. Вуліца святкавала свой дзень.

Свята стала ўжо традыцыйным, пра яго ведаюць, яго чакаюць. I тым не менш на гэты раз сабрала яно куды больш удзельнікаў, чым звычайна. Справа ў тым, што традыцыя нарадзіла і сваю форму, здавалася, ужо адзіную назаўсёды. Афіша апавяшчала пра адно месца, куды запрашалі жыхароў вуліцы і гасцей. А на гэты раз такіх месц я налічыла шэсць.

…Невялічкая вуліца Інтэрнацыянальная змясціла сем прадрыемстваў, школу, магазіны, жылыя дамы. Кожны дзень тысячы аўтамашын, тралейбусаў, аўтобусаў праязджаюць па ей. I заўсёды, так ужо склалася гістарычна, была яна працаўніцай.

Да рэвалюцыі назву яна насіла красамоўную — Кавальская. Магчыма, ад аднаго з самых буйных прадпрыемстваў тагачаснага Гомеля — чыгуна-ліцейных майстэрань Фруміна. Цяпер на гэтым месцы вытворчае станкабудаўнічае аб’яднанне імя С. М. Кірава. Пад кіраўніцтвам Палескага камітэта РСДРП рабочыя гэтых майстэрань прымалі актыўны ўдзел у рэвалюцыйным руху. I да гэтага часу захаваліся памятныя знакі біяграфіі вуліцы-змагаркі. Нейкі час падлольная друкарня Палескага камітэта РСДРП знаходзілася менавіта тут, на Кавальскай, у двары дома, які стаяў на тым жа месцы, дзе зараз аптэка. Тут друкавалі пракламацыі, лістоўкі, брашуры, выйшлі чатыры нумары газеты «Палескі лісток». Памятае вуліца палітычныя забастоукі 1904-1905 гадоў. Дэлегат Палескага камітэта РСДРП на 3 з’ездзе партыі Мірон Канстанцінавіч Уладзіміраў гаварыў у сваім выступленні: «У нас у Гомелі ёсць адна вуліца, якая літаральна належыць рабочым поўнасцю. На ёй кожны дзень збіраюцца амаль ці не ўсе рабочыя. Сюды прыходзяць дзяжурныя агітатары, тут раздаецца літаратура». Ён гаварыў, зразумела, пра Кавальскую.

Новае жыццё вуліцы пачалося пасля Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. У 1919 годзе з’явілася тут яшчэ адно буйное прадпрыемства. Тады яно называлася фабрыкай па пашыву ваеннага абмундзіравання, а ў 1928 годзе атрымала сваю цяперашнюю назву — «Камінтэрн». 1 верасня 1936 года гасцінна расчыніла дзверы сярэдняя школа №19. Першы яе дырэктар Лізавета Маркаўна Кацялянская сваё выступление на педсавеце пачала з лацінскай прымаўкі: «Які пачатак — такое і ўсе». Па гэтаму запавету жыве калектыу і сёння, дзе галоўнай сваёй задачам лічаць навучыць хлопчыкаў і дзяўчынак любіць веды, справу, якой займаешся. Работы, якія паказалі выхаванцы школы, — разьба па дрэве, вырабы з саломкай, жывапіс, графіка — таму пацвярджэнне.

Выйшлі на вуліцу ў гэты дзень супрацоўнікі інстытута «Гіпражыўмаш» — адносна маладой арганізацыі, рабочыя і служачыя мясцовага старэйшыны — хлебакамбіната. Расказ пра справы калектываў завяршыўся канцэртам мастацкай самадзейнасці.

А вытворчае аб’яднанне «Элегант» «вывела» на высокі ганак Дома быту чародку манекеншчыц у прыгожых касцюмах, сукенках, паліто, куртках. Цікава было ўбачыць, што гомельскія мадэльеры ўмеюць апранаць не горш за тых, што працуюць у сталіцах.

Чаго толькі не было ў гэты дзень на вуліцы Інтэрнацыянальнай: выстаўкi i конкурс малюнка на асфальце, гульні і атракцыёны для дзяцей; можна было сфатаграфавацца на памяць усёй сям’ёй, паслухаць музыку, песні; і галоўнае — даведацца пра вуліцу, на якой жывеш, па якой ідзеш і едзеш штодня, пачуць пра выдатных людзей якія тут жыауць і працуюць.

А ідучы дамоў, можна было запасціся рознымі смачнымі пачастункамі, якія падрыхтавалі да свята гандлёвыя арганізацыі — райхарчгандаль Цэнтральнага раёна, трэст сталовых, рэстаранаў і кафэ.

М. КАЗАКОВА

Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.