«Улица принадлежит рабочим…»

Редактор

Из летописи народной славы

На памятных досках на фасаде Гомельского станкостроительного завода имени Кирова — строки о революционных, боевых и трудовых заслугах коллектива. Прошу более подробно рассказать об истории предприятия.

А. Рожков, г. Добруш.

В архивных документах есть сведения о том, что сразу же после 1-го съезда РСДРП на совете предприятий Гомеля расширилась борьба рабочих против самодержавия, политического и экономического угнетения. В августе 1899 года на литейном заводе купца Фрумина (ныне завод имени С. М. Кирова) вспыхнула забастовка. Ее участники требовали сокращения рабочего дня до 12 часов, повышения зарплаты на 20 процентов, запрета штрафов и оскорбления рабочих.

Здесь в 1901 году возникла искровская ячейка. По заданию Полесского комитета РСДРП Семен Суздальцев, Терентий Самсонов и Иван Шустов сделали печатный станок, на котором размножались статьи Владимира Ильича Ленина, большевистские листовки, брошюры, материалы из газеты «Искра». Революционную деятельность рабочих не могли остановить жестокие репрессии охранников угнетательского строя.

16 января 1905 года по призыву большевиков металлисты этого предприятия вышли на улицу Кузнечная (ныне Интернациональная) с лозунгами «Долой самодержавие!». К ним присоединился рабочий люд с других улиц. Нередко полиция отступала перед демонстрантами. Об этом, в частности, говорил председатель Полесского комитета РСДРП М. К. Владимиров на 3 съезде партии в Лондоне: «У нас в Гомеле есть одна улица, которая буквально принадлежит рабочим и которую они отвоевали шаг м шагом».

За участие в первой русской революции оказались в тюрьме рабочие И. Захарин, А. Пасиков, Б. Чертков, Д. Ябров и другие активисты забастовочной, политической борьбы. Но на место заключенных борцов становились новые бойцы революции. Накануне и во время Великой Октябрьской социалистической революции здесь отличились большевистской решимостью, преданностью интересам пролетариата И. Шаповалов, 3. Сапожников, X. Любомирский, Н.Московенко. В поддержку советской власти, для борьбы с ее врагами был создан на заводе красногвардейский отряд, который действовал сначала самостоятельно, а потом присоединился к другим военным формированиям молодой Республики Советов, влился в Рабоче-Крестьянскую Красную Армию.

После Великого Октября было стерто имя купца с фасада литейного предприятия, его назвали: «Третий советский завод» (в Гомеле). Потом дали ему новое имя — «Пролетарий». Менялись не только названия предприятия. С учетом потребностей индустриализации страны росли его мощности, менялась специализация.

В первой пятилетке завод выпускал продукцию для промышленности и строительства: насосы, паровые котлы, водомеры, растворомешалки. В соревновании за повышение производительности труда и качества продукции здесь возникла одна из первых «сквозных ударных бригад» в Беларуси. Она в 1931 году была награждена орденом Трудового Красного Знамени БССР; в свидетельстве было записано: «За большевистские примеры поднятия производства и рост политического сознания».

Рабочие этого предприятия отличились патриотизмом, мужеством и в Великую Отечественную войну: в боях с фашистскими захватчиками, по выпуску знаменитых «катюш» в Свердловске. Воспитанникам станкостроительного завода имени С. М. Кирова, бывшим рабочим И. Б. Катунину и Н.И. Жолудову за боевые подвиги было присвоено звание Героя Советского Союза. В летописи предприятия записаны фамилии многих славных работников, в том числе из династий Васильевых, Поволоцких, Кабошниковых, Бодровых, Бондаренко.

Ветераны завода недоумевают: как изменился он в советское время! Вырос вдвое только за последние несколько лет. На нем широко внедрены автоматизация и механизация, высокая культура производства. Его станки надежно работают на предприятиях страны и за рубежом. А наследие же было не богато. До революции, в 1911 году, здесь в примитивных, тяжелых условиях использовались: одна вагранка, один локомобиль, шесть токарных станков, один — строгальный, два — сверлильный. Тогда за год предприятие давало 3000 пудов несложной литейной продукции из чугуна, 35 пудов-из меди.

Кроме мозолистых рук и недостачи ничего не имели закабаленные рабочие. Шаги к лучшей жизни делали гомельские металлисты из покорения улицы, политических свобод. Теперь их потомки, станкостроители, — хозяева своего замечательного предприятия, своей счастливой судьбы.

Ф. Давыдов, П. Степанов

3 летапісу народнай славы

«Вуліца належыць рабочым…»

На памятных дошках на фасадзе Гомельскага станкабудаўнічага завода імя Кірава — радкі аб рэвалюцыйных, баявых і працоўных заслугах калектыву. Прашу больш падрабязма расказаць аб гiсторыi прадпрыемства.

А. РАЖКОЎ, г. Добруш.

У архіўных дакументах ёсць звесткі аб тым, што адразу ж пасля 1-га з’езда РСДРП на радзе прадпрыемстваў Гомеля пашырылася барацьба рабочых супраць самадзяржаўя, палітычнага і эканамічнага прыгнёту. У жніўні 1899 года на ліцейным заводзе купца Фруміна (цяпер завод імя С. М. Кірава) успыхнула забастоўка. Яе ўдзельнікі патрабавалі скарачэння рабочага дня да 12 гадзін, павышэння зарплаты на 20 працэнтаў, забароны штрафаў і абразы рабочых.

Тут у 1901 годзе Ўзнікла іскраўская ячэйка. Па заданню Палескага камітэта РСДРП Сямён Суздальцаў, Цярэнцій Самсонаў і Іван Шустаў зрабілі друкарскі станок, на якім размнажаліся артыкулы Уладзіміра Ільіча Леніна, бальшавіцкія лістоўкі, брашуры, матэрыялы з газеты «Іскра». Рэвалюцыйную дзейнасць рабочых не маглі спыніць жорсткія рэпрэсіі ахоўнікаў прыгнятальніцкага ладу.

16 студзеня 1905 года па закліку бальшавікоў металісты гэтага прадпрыемства выйшлі на вуліцу Кузнечная (цяпер Інтэрнацыянальная) з лозунгамі «Далоў самадзяржаўе!». Да іх далучыўся працоўны люд з іншых вуліц. Нярэдка паліцыя адступала перад дэманстрантамі. Аб гэтым, у прыватнасці, гаварыў старшыня Палескага камітэта РСДРП М. К. Уладзіміраў на 3 з’ездзе партыі ў Лондане: «У нас у Гомелі ёсць адна вуліца, якая літаральна належыць рабочым і якую яны адваявалі крок м крокам».

За ўдзел у першай рускай рэвалюцыі апынуліся ў турме рабочыя І. Захарын, А. Пасікаў, Б. Чарткоў, Д. Яброў і іншыя актывісты забастовачнай, палітычнай барацьбы. Але на месца зняволеных змагароў станавіліся новыя байцы рэвалюцыі. Напярэдадні і ў час Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі тут вызначыліся бальшавіцкай рашучасцю, адданасцю інтарэсам пралетарыяту І. Шапавалаў, 3. Сапожнікаў, X. Любамiрскi, Н. Маскавенка. У падтрымку Савецкай улады, для барацьбы з яе ворагамі быў створаны на заводзе чырвонагвардзейскі атрад, які дзейнічаў спачатку самастойна, а потым далучыўся да iншых ваенных фарміраванняў маладой Рэспублікі Саветаў, уліўся ў Рабоча-Сялянскую Чырвоную Армію.

Пасля Вялікага Кастрычніка было сцёрта імя купца з фасада ліцейнага прадпрыемства, яго назвалі: «Трэці савецкі завод» (у Гомелі). Потым далі яму новае імя — «Пралетарый». Мяняліся не толькі назвы прадпрыемства. З улікам патрэб індустрыялізацыі краіны раслі яго магутнасці, змяняласа спецыялізацыя.

У nepшай пяцігодцы завод выпускаў прадукцыю для прамысловасці і будаўніцтва: помпы, паравыя катлы, вадамеры, растворамяшалкі. У спаборніцтве за павышэнне прадукцыйнасці працы і якасці прадукцыі тут узнікла адна з першых «скразных ударных брыгад» у Беларусі. Яна ў 1931 годзе была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР; у пасведчанні было запісана: «За бальшавіцкія прыклады ўзняцця вытворчасці і рост палітычнай свядомасці».

Рабочыя гэтага прадпрыемства вызначыліся патрыятызмам, мужнасцю і ў Вялікую Айчынную вайну: у баях з фашысцкімі захопнікамі, па выпуску славутых «кацюш» у Свярдлоўску. Выхаванцам станкабудаўнічага завода імя С. М. Кірава, былым рабочым І. Б. Катуніну і Н. І. Жолудаву за баявыя подзвігі было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У летапісу прадпрыемства занатаваны прозвішчы многіх слаўных працаўнікоў, у тым ліку з дынастый Васільевых, Павалоцкіх, Кабашнікавых, Бадровых, Бандарэнкаў.

Ветэраны завода здзіўляюцца: як змяніўся ён у савецкі час! Вырас удвая толькі за апошнія некалькі гадоў. На ім шырока ўкаранёны аўтаматызацыя і механізацыя, высокая культура вытворчасці. Яго станкі надзейна працуюць на прадпрыемствах краіны і за мяжой. А спадчына ж была не багатая. Да рэвалюцыі, у 1911 годзе, тут у прымітыўных, цяжкіх умовах выкарыстоўваліся: адна вагранка, адзін лакамабіль, шэсць такарных станкоў, адзін — стругальны, два — свідравальных. Тады за год прадпрыемства давала 3000 пудоў нескладанай ліцейнай прадукцыі з чыгуну, 35 пудоў — з медзі.

Акрамя мазолістых рук ды нястачы нічога не мелі закабаленыя рабочыя. Крокі да лепшага жыцця рабілі гомельскія металісты з заваявання вуліцы, палітычных свабод. Цяпер іх нашчадкі, станкабудаўнікі, — гаспадары свайго выдатнага прадпрыемства, свайго шчаслівага лёсу.

Ф. Давыдаў, П. Сцяпанаў

Источник: Гомельская правда, 12.10.1979

Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.

Print Friendly, PDF & Email