Корниловская (Декановская) улица

Редактор

«Красная книга» географических названий Гомеля и окрестностей

Что это за Корниловская или Декановская улица? Ее помнят даже старожилы. Да это и не удивительно, ведь такая улица существовала в Гомеле в XVII—XVIII веках. Согласно реконструкции, предложенной кандидатом исторических наук А. А. Макушниковым, Корниловская улица в 80-е годы XVII века начиналась от места современного Дворца пионеров и школьников имени В. И. Ленина и направлялась в ту сторону, где в наши дни расположено здание отделения связи №50 и телеграфа, рядом с областным драматическим театром.

Сообщение о Корниловской улице помещено в «Инвентаре староства Гомельского, составленном в году 1681 месяца октября разными днями». В середине XVIII века в «Люстрации староства Гомельского в Речицком уезде» от 1765 года даная улица назначена как Декановская. Как видим, переименования улиц происходили и в те далекие от нас времена. А можно ли найти причину этого переименования — Корниловской в улицу Декановскую? И о чем вообще рассказывают эти два исторических для нашего Гомеля названия?

Прежде всего, отметим, что название улицы Корниловской является почти едва ли не самым ранним в Гомеле персональным мамориальным наименованием. Название было дано в честь какого-то человека, носившего имя Корнила. Кем был этот человек? К сожалению, однозначно и точно определить роль Корнилы в нашем городе во второй половине или даже в середине, а, возможно, и в начале XVII века, ведь улица, наверное, существовала и до 1681 года, его принадлежность к тому или иному сословию вряд ли удастся когда-либо. Можно только предполагать, что наш Корнила, или Корнилий, в честь которого и улицу назвали Корниловской, на ней, кстати, в 1681 году располагалось 28 усадеб, был одним из «хозяев» города XVII века — неким состоятельным мещанином, шляхтичем или скорее всего священником. Ведь в то время, о котором идет речь, отдельные названия улиц образовывались от имен наиболее богатых, состоятельных горожан, которые жили на соответствующих улицах и считались, скажем так, их «хозяевами». Но почему Корнилий был «скорее всего священником»? Для такого мнения у нас есть определенные основания. И мы предложим следующую версию, которая позволяет приоткрыть еще одну почти неизвестную ранее страницу Гомельского прошлого.

Мы не случайно отметили выше, что Корниловская (Декановская) улица начиналась от того места, где сейчас находится Дворец пионеров и школьников. Дело в том, что в 1772 году, во время присоединения Гомеля к России, на месте этого дворца располагался.., униатский монастырь. Монастырь хранился до 1804 года, он стоял рядом с новым Дворцом Румянцевых и был ликвидирован только тогда, когда граф М. П. Румянцев начал реконструкцию дворца и всей прилегающей территории. (Историческая справка: дворец заложен в 1785 году фельдмаршалом П. А. Румянцевым на месте оборонных сооружений и дубового замка М. Чарторыйского. В 1785-1793 годах был построен главный корпус, в 1794-1805 годах достроены симметричные боковые флигели и павильоны, соединенные с главным корпусом галереями. Эта достройка и определила судьбу униатского монастыря).

Когда был основан этот монастырь? Примерную дату можно определить с помощью косвенных фактов. Униатский монашеский орден базилиан был органзирован в начале XVII века. Центром этого ордена стал Виленский Троицкий монастырь. Одной из главных задач ордена базилиан было воспитание молодёжи в униатских школах. С бегом времени униатские базилианские монастыри возникли в разных уголках Великого Княжества Литовского. В конце XVIII века, накануне третьего раздела Речи Посполитой и присоединения всей Балеруси в состав России, на территории бывшего Великого Княжества Литовского в пределах Баларуси насчитывеалось 83 униатских монастыря и до 680 монахов (см.: А. Матрос. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни. — Буэнос-Айрес, 1966. Репринт. Белорусский Экзархат Русской Православной Церкви, Минск, 1990, с. 217-216). Интересно, что базилиане построили очень мало своих монастырей. Основную численность униатских монастырей составляли те, что были отобраны у православных. Означает ли это, что и Гомельский униатский монастырь также изначально являлся православным?

Рядом с монастырем и замком располагалась старшая в Гомеле церковь во имя св. Николая Чудотворца. В 1621 году ее отобрали у православных и превратили в униатскую. В начале XVIII века новая Николаевская церковь, построенная на месте сгоревшей в 1701 году, была вновь отобрана униатами. Л. А. Виноградов, первый «летописец» Гомеля, сообщает, что при этой замковой церкви был основан униатский монастырь. Таким образом, униатский монастырь в Гомеле, как можно предположить, был построен именно униатами. Но вот когда — в самом начале XVIII века или раньше, еще в 20-е годы XVII века? Сообщение Л. А. Виноградова, к сожалению, не позволяет уточнить датирование. Как бы то ни было, понятно, что в начале XVIII века униатский монастырь вместе с униатской же Николаевской церковью стал определенным униатским центром в Гомельском старостве. По крайней мере, здесь, в церкви или в монастыре, в первой половине XVIII века было местопребывание декана (благочинного). Декан возглавлял деканат, в котором объединялось определенное количество униатских церквей и монастырей. Не случайно улицу Корниловскую в этот период стали называть Декановской, что и отражено в «люстрации» 1765 года (см. выше). Что же касается названия Корниловской улицы, то, по нашему мнению, Корнила-Корнилий, от имени которого образовалось это название, был православным священником Николаевской церкви, очень влиятельным в Гомеле человеком. Имя его и постарались «стереть» из топонимической системы города те, кто выступал за расширение влияния униатской церкви. Понятно, что это только предположение, и мы будем рады, если кто-нибудь предложит другую обоснованную версию о происхождении названий Корниловской и Декановской улиц.

А. Рогалев, кандидат филологических наук.

«Чырвоная кніга» геаграфічных назваў Гомеля і наваколляў

Карнілаўская (Дэканаўская) вуліца

Што гэта за Карнілаўская або Дэканаўская вуліца? Яе памятаюць нават старажылы. Ды гэта і не дзіўна, бо такая вуліца існавала ў Гомелі ў XVII—XVIII стагоддзях. Згодна з рэканструкцыяй, прапанаванай кандыдатам гістарычных навук А. А. Макушнікавым, Карнілаўская вуліца ў 80-я гады XVII стагоддзя пачыналася ад месца сучаснага Палаца піянераў і школьнікаў імя У. І. Ленина і накіроўвалася ў той бок, дзе ў нашы дні размешчаны будынак аддзялення сувязі №50 і тэлеграфа, побач з абласным драматычным театрам.

Паведамленне аб Карнілаўскай вуліцы змешчана ў «Iнвентары стараства Гомельскага, складзеным у годзе 1681 месяца кастрычніка рознымі днямі». У сярэдзіне XVIII стагоддзя ў «Люстрацыі стараства Гомельскага ў Рэчыцкім павеце» ад 1765 года даная вуліца назначена як Дэканаўская. Як бачым, перайменаванні вуліц адбываліся і ў тыя далёкія ад нас часы. А ці можна знайсці прычыну гэтага перайменавання — Карнілаўскай ў вуліцу Дэканаўскую? I пра што ўвогуле расказваюць гэтыя дзве гістарычныя для нашага Гомеля назвы?

Перш за ўсё, адзначым, што назва вуліцы Карнілаўскай з’яўляецца амаль ці не самым раннім у Гомелі персанальным мамарыяльным найменнем. Назва была дадзена ў гонар нейкага чалавека, які насіў імя Карніла. Кім быў гэты чалавак? На жаль, адназначна і дакладна вызначыць ролю Карнілы ў нашым горадзе ў другой палове ці нават у сярэдзіне, а, магчыма, і ў пачатку XVII стагоддзя, бо вуліца, напэўна, існавала і да 1681 года, яго прыналежнасць да таго ці ішага саслоўя наўрад ці ўдасца калі-небудзь. Можна толькі меркаваць, што наш Карніла, ці Карнілій, у гонар якога і вуліцу назвалі Карнілаўскай, на ёй, дарэчы, у 1681 годзе размяшчалася 28 сядзіб, быў адным з «гаспадароў» горада XVII стагоддзя — нейкім заможным мешчанінам, шляхцічам ці хутчэй за ўсё свяшчэннікам. Бо ў той час, аб якім ідзе гаворка, асобныя назвы вуліц утвараліся ад імёнаў найбольш багатых, заможных гараджан, якія жылі на адпаведных вуліцах і лічыліся, скажам так, іх «гаспадарамі». Але чаму Карніла-Карнілій быў «хутчэй за ўсё свяшчэннікам»? Для такога меркавання ў нас ёсць пэўныя падставы. I мы прапануам наступную версію, якая дазваляе прыадкрыць яшчэ адну амаль невядомую раней старонку гомельскай мінуўшчыны.

Мы не выпадкова адзначылі вышэй, што Карнілаўская (Дэканаўская) вуліца пачыналася ад таго месца, дзе цяпер знаходзіцца Палац піянераў і школьнікаў. Справа ў тым, што ў 1772 годзе, падчас далучэння Гомеля да Расіі, на месцы гэтага Палаца размяшчаўся.., уніяцкі манастыр. Манастыр захоўваўся да 1804 года, ён стаяў побач з новым палацам Румянцавых і быў ліквідаваны толькі тады, калі граф М. П. Румянцаў пачаў рэканструкцыю палаца і ўсёй прылягаючай тэрыторыі. (Гістарычная даведка: палац закладзены ў 1785 годзе фельдмаршалам П. А. Румянцевым на месцы абаронных збудаванняў і дубовага замка М. Чартарыйскага. У 1785-1793 гадах быў пабудаваны галоўны корпус, у 1794-1805 гадах дабудаваны сіметрычныя бакавыя флігелі і павільёны, злучаныя з галоўным корпусам галерэямі. Гэтая дабудова і вызначыла лёс уніяцкага манастыра).

Калі быў заснаваны гэты манастыр? Прыкладную дату можна вызначыць з дапамогай ускосных фактаў. Уніяцкі манаскі Ордэн базіліян быў арганзаваны ў пачатку XVII стагоддзя. Цэнтрам гэтага Ордэна стаў віленскі Троіцкі манастыр. Адной з галоўных задач Ордэна базіліян было выхаванне юнацтва ва ўніяцкіх школах. З бегам часу ўніяцкія базіліянскія манастыры ўзніклі ў розных кутках Вялікага княства Літоўскага. У канцы XVIII стагоддзя, напярэдадні трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай і далучэння ўсёй Балерусі ў склад Расіі, на тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага ў межах Баларусі налічвеалася 83 уніяцкія манастыры і да 680 манахаў (гл.: А. Матрос. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни. — Буэнос-Айрес, 1966. Репринт. Белорусский Экзархат Русской Православной Церкви, Минск, 1990, с. 217—216). Цікава, што базіліяне пабудавалі вельмі мала сваіх манастыроў. Асноўную колькасць уніяцкіх манастыроў складалі тыя, што былі адабраны ў праваслаўных. Ці азначае гэта, што і гомельскі ўніяцкі манастыр таксама першапачаткова з’яўляўся праваслаўным?

Побач з манастыром і замкам размяшчалася старэйшая ў Гомелі царква ў імя Св. Мікалая Цудатворца. У 1621 годзе яе адабралі ў праваслаўных і пераўтварылі ва ўніяцкую. У пачатку XVIII стагоддзя новая Мікалаеўская царква, пабудаваная на месцы той, што згарэла ў 1701 годзе, была зноў адабрана ўніятамі. Л. А. Вінаградаў, першы «летапісец» Гомеля, паведамляе, што пры гэтай замкавай царкве быў заснаваны ўніяцкі манастыр. Такім чынам, ўніяцкі манастыр у Гомелі, як можна меркаваць, быў пабудаваны менавіта ўніятамі. Але вось калі — у самым пачатку XVIII стагоддзя ці раней, яшчэ ў 20-я гады XVII стагоддзя? Паведамленне Л. А. Вінаградава, на жаль, не дазваляе ўдакладніць датаванне. Як бы там ні было, зразумела, што ў пачатку XVIII стагоддзя ўніяцкі манастыр разам з уніяцкай жа Мікалаеўскай царквой стаў пэўным уніяцкім цэнтрам у Гомельским старастве. Прынамсі, тут, у царкве ці ў манастыры, у першай палове XVIII стагоддзя было месцазнаходжомне дэкана (благачыннага). Дэкан узначальваў дэканат, у якім аб’ядноўвалася пэўная колькасць уніяцкіх цэрквеў і манастыроў. Не выпадкова вуліцу Карнілаўскую ў гэты перыяд сталі называць Дэканаўскай, што і адлюстравана ў «Люстрацыі» 1765 года (гл. вышэй). Што ж датычыіць назвы Карнілаўскай вуліцы, то, на нашу думку, Карніла-Карнілій, ад імя якога ўтварылася гэтая назва, быў праваслаўным свяшчэннікам Мікалаеўскай царквы, вельмі ўплывовым у Гомелі чалавекам. Імя яго і пастараліся «сцерці» з тапанімічнай сістэмы горада тыя, хто выступаў за пашырэнне ўплыву ўніяцкай царквы. Зразумела, што гэта толькі здагадка, і мы будзем рады, калі хто-небудзь прапануе іншую абгрунтаваную версію аб паходжанні назваў Карнілаўскай і Дэканаўскай вуліщ.

А. РОГАЛЕЎ, кандыдат філалагічных навук.

Выражаю благодарность сотрудникам детской библиотеки-филиала №16 за предоставленный материал.

Print Friendly, PDF & Email